Журы Прэміі Гедройца абвяшчае поўны спіс намінантаў


20 чэрвеня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2019 года. 
 
Падчас першага пасяджэння журы разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных на прэмію кніг. Сёлета ён складаецца з 22 пазіцый. 
 
Поўны спіс намінантаў 
 
1. Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019 
2. Анатоль Астапенка. Муза сабачага сквера. Галіяфы, Мінск, 2019 
3. Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019 
4. Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019 
5. Алесь Дзятлаў. Распад. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019 
6. Аліна Длатоўская. Арнаменты. Янушкевіч, МІнск, 2019 
7. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019 
8. Зінаіда Дудзюк. Закон захавання кахання. Чатыры чвэрці, Мінск, 2019 
9. Міхась Зізюк. Таямніца гары Міндоўга. Галіяфы, Мінск, 2019 
10. Мікола Ільючыц. Усмешка анёла. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019 
11. Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019 
12. Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019 
13. Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019 
14. Давід-Алег Лісоўскі. Кніга. Барк, Гомель, 2019 
15. Вера Лойка. Апошні першы снег. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019 
16. Вінцэсь Мудроў. Восень у Вільні. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019 
17. Стася Наркевіч. Прывідаў пярсцёнак. Беларускі кнігазбор, 2019 
18. Алесь Пілецкі. Казкі па тэлефоне. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 
Менск, 2019 
19. Антон Піліпчык. Пакуль сонейка ззяе… Выдавец Р.М.Цымбераў, Мінск, 2019 
20. Людміла Рублеўская. Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара. Звязда, МІнск, 2019 
21. Ганна Севярынец. Гасцініца “Бельгія”. Рэгістр, Мінск, 2019 
22. Кірыл Стаселька. Дзевяць жыццяў Віта Морэ. Галіяфы, Мінск, 2019 
 
У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў , культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык. 
 
Прызавы фонд за першае месца на сённяшні дзень складаецца з дзвюх частак: падставовыя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх - унёсак кампаніі “Каррэнсі Ком Бел” у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце. Арганізатары заклікаюць іншых спонсараў да супрацы з Прэміяй і падтрымкі беларускіх аўтараў: можна далучыцца да фінансавання прызавога фонда за першае, другое або трэцяе месца ці нават заснаваць спецыяльны прыз для кагосьці з шорт-ліста. 
 
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018), Ілля Сін “Libido" (2019). 
 
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўвосень. 
Паводле прэс-рэлізу