Навіны
Дата публікацыі: 13.09.2021
5221
Журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.
“Найперш хочацца падзякаваць усім выдаўцам і перакладчыкам за тую вялікую працу, якая стаіць за кожнай кнігай. Мінулы год, на жаль, нельга назваць багатым на перакладныя выданні, аднак на прэмію былі вылучаныя вельмі цікавыя і годныя творы. У журы не было вялікіх разыходжанняў у працэсе зацвярджэння доўгага спісу, хоць, безумоўна, не ўсе пазіцыі былі абраныя адзінагалосна: журы звяртала ўвагу не толькі на сам пераклад, не толькі на тое, якім чынам вырашаліся розныя лінгвістычныя задачы, але і на рэдактарскую працу. Хацелася б яшчэ адзначыць, што многія кнігі – гэта творы сучасных замежных аўтараў, такім чынам, і перакладчыкі, і выдаўцы сапраўды нас парадавалі”, – дзеліцца ўражаннямі сябра журы прэміі Аксана Данільчык.
У журы прэміі Шэрмана сёлета ўвайшлі: пісьменніца, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Вера Бурлак; выкладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ганна Бутырчык; паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца Аксана Данільчык; літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў. Выкладчыца, перакладчыца і рэдактарка Вольга Калацкая, на жаль, не зможа працягваць сваю працу ў складзе журы.
Пераклад прозы
- Лявон Баршчэўскі, пераклад з нямецкай – Франц Кафка “Працэс”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
- Вольга Гронская, пераклад з нямецкай – Даніэль Кельман “Тыль”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
- Яніна Кісялёва, пераклад з польскай – Антоні Эдвард Адынец “Успаміны пра мінулае”. Выдавецтва “Лімарыус”, Мінск, 2020.
- Алена Талапіла, пераклад з нямецкай – Фелікс Акерман “Аўташкола па-віленску”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня, 2020.
- Сяргей Шупа, пераклад з харвацкай – Міленка Ергавіч “Арэхавы палац”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2019.
- Ганна Янкута, пераклад з англійскай – Салі Руні “Нармальныя людзі”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
Пераклад паэзіі
- Лявон Баршчэўскі, пераклад з ісландскай – Стэйн Стэйнар “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
- Лявон Баршчэўскі, Сяргей Шупа, пераклад з харвацкай – Цін Уевіч “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
- Алесь Плотка, пераклад з украінскай – Юры Іздрык “Папяросы”. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск, 2020.
- Андрэй Хадановіч, пераклад з рускай – Сямён Ханін “Уключаючы рэшту”. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня, 2020.
- Юля Цімафеева, пераклад з англійскай – Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
Пераклад дзіцячай кнігі
- Алена Казлова, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгая Панчоха” і “Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт”. Выдавецтва “Папуры”, Мінск, 2020.
- Надзея Кім, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Роня, дачка разбойніка”. Выдавецтва “Пазітыў-цэнтр”, Мінск, 2020.
- Алена Пятровіч, пераклад з англійскай – Дж.К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
- Марына Шода, пераклад з польскай – Анджэй Марэк Грабоўскі “Галляш Бяляшык – сябра цмокаў”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Мінск, 2020.
- Юля Цімафеева, пераклад з нарвежскай – Мая Лундэ “Снежная сястра”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
- Ганна Янкута, пераклад з польскай – Катажына Рырых “Лапуховае поле”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2020.
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.
У 2020 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Ігар Кулікоў (пераклад паэзіі), Сяргей Матырка (пераклад дзіцячай кнігі) і Кацярына Маціеўская (пераклад прозы).
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні па прэміі можна, напісаўшы на konkurs.pierakladau@gmail.com.
ПЭН
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------