Навіны

Сёлетні кароткі спіс складаецца з дзесяці найлепшых перакладных твораў 2019 года: чатыры ў намінацыі “Пераклад прозы” і па тры ў намінацыях “Пераклад паэзіі” і “Пераклад дзіцячай кнігі”.

Нагадаем, што журы будзе абіраць па адным пераможцы ў кожнай намінацыі. Кожны з пераможцаў атрымае прыз у 1500 даляраў у эквіваленце.

“Кінулася ў вочы, што найлягчэй вызначыць лідэраў было ў намінацыі “Паэзія“ – мабыць, таму, што паэзія – найменш “камэрцыйная” галіна літаратуры, і перакладчыкі сапраўды выбіралі кнігі як ім падказала сэрца. Добра памучыліся мы з намінацыяй “Проза”, дзе перагаласоўваць давялося аж тры разы, але выбраць з чатырох найлепшых тры –  так і ня здолелі, вырашылі пакінуць усе чатыры. Добры выбар кнігі для перакладу – палова посьпеху, і вось у прозе сёлета, як мне здаецца, з гэтым былі праблемы, калі не сказаць няўдачы.

Зь дзіцячай літаратурай было бадай што найцяжэй, бо надта ўжо розныя былі кнігі – ад першых чытанак для самых маленькіх да амаль дарослых раманаў, параўноўваць іх якасьць і ўкладзеную працу вельмі складана. Але, здаецца, вынікі галасаваньня ўсіх задаволілі”, – дзеліцца думкамі сябра журы прэміі Сяргей Шупа.

Уручэнне прэміі Шэрмана і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 17 кастрычніка а 19.30 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) у межах фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Падчас цырымоніі адбудзецца прэзентацыя кнігі мемуараў Карласа Шэрмана “Блуканец”.

Калі вы маеце жаданне завітаць на цырымонію ўручэння, трэба зарэгістравацца. Колькасць месцаў абмежаваная. 

У зале будуць забяспечаны эпідэміялагічныя нормы: рэкамендаваны масачны рэжым, будуць санітайзеры і адпаведная дыстанцыйная рассадка.

Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў. 

Кароткі спіс прэміі Карласа Шэрмана 2020

Якуб Лапатка, пераклад з фінскай – Франс Эміль Сіланпя “Праведная галеча”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай – Анджэй Сапкоўскі “Вядзьмар. Апошняе жаданне”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Марына Шода, пераклад з польскай – Антоні Лібера “Мадам”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Ганна Янкута, пераклад з англійскай – Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.


Ігар Кулікоў, пераклад са стараангельскай – “Стараангельская паэзія”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Алег Мінкін, пераклад з украінскай – Мікола Зэраў “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
Андрэй Хадановіч, пераклад з польскай – Ільдэфанс Галчыньскі “Выбранае”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск. 


Алеся Башарымава, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Малы і Карлсан, які жыве на даху” і “Карлсан прылятае зноў”. Выдавецтва “Папуры”, Мінск.
Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Марыя Пушкіна, пераклад з польскай – Раксана Енджэеўска-Врубель “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтрСаюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне”.



Паводле арганізатараў
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------