Зінаідзе Губаравай-Крупскай — 70!

Зінаіда Крупская. Фота:kraj.by
Зінаіда Васільеўна Губарава-Крупская нарадзілася ў вёсцы Пагоннае Хойніцкага р-на Гомельскай вобласці, вучылася ў Гродзенскай культурна-асветніцкай вучэльні па спецыяльнасці “дырыжор народнага хору”. Выкладала фальклор, фальклорны танец.

Аўтар кніг казак: “Краіна чароўных сноў” (2004), “Знойдзенае імя” (2010), “Два браты” (2012), “Казкі-дарылкі для жэўжыка Кірылкі” (2012), Казка пра Міколу асілка-змагара” (2012), казкі “Два браты” ў агульным зборніку “Іду на споведзь” (2010), кнігі гумары і сатыры “Чаго на свеце не бывае” (2012). Друкавалася ў калектыўных зборніках “Пад шэпат хваляў Віліі” (2006), “Вілейскі звон”, “Любы край дарагі”, “Адчыні сваё сэрца” (2009).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Вілейцы.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадарыню Зінаіду з юбілеей, зычаць ёй моцнага здароўя, выдатнага настрою, дабрабыту, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"