Змітрака Бядулю перапахаваюць у Мінску

Беларускі класік Змтрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) будзе перапахаваны 3 лістапада на Усходніх могілках у Мінску.

Нарэшце атрымала працяг гісторыя з перапахаваннем парэшткаў беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі, што былі эксгумаваныя ў Казахстане яшчэ лютым 2020 году. Пісьменнік быў пахаваны ў казахстанкім горадзе Уральску ў далёкім 1941 годзе. Тады беларускага літартара ў эвакуацыі хаваў Коласаўскі тэатр, які быў у той час на гастролях ва Уральску. Месца пахавання было вядомае, але ў далечыні ад Беларусі магіла наведвалася зрэдку і паступова натуральным чынам прыходзіла ў занядбанне. 

Пытанне аб вяртанні праху паўставала неаднойчы - сваякі пісьменніка шэсць разоў беспаспяхова спрабавалі здзейсніць перапахаванне з Уральску ў Мінск. 26 лютага 2020 года яго прах перавезлі на радзіму. Гэта стала магчымым дзякуючы Аляксандру Сапегу, кіраўніку Фонду Марыі-Магдаліны Радзівіл, які разам з паплечнікамі займаўся гэтым праектам.

З моманту эксгумацыі парэшткі Змітрака Бядулі знаходзіліся ў Бабруйску, у Свята-Іллінскім храме. А тым часам пытаньне аб перапахаванні блукала па высокіх кабінетах розных дзяржаўных установаў, якія ўзяліся дапамагаць у гэтай справе. Нарэшце яно выйшла ў практычныю плашчыню і выглядае, што доўгі шлях беларускага класіка на Радзіму нарэшце завяршаецца.
 
1 лістапада а 13-й гадзіне ў бабруйскім храме адбудзецца развітальная літанія, на якую будуць мець магчымасць завітаць усе ахвотныя бабруйчане, затым парэшткі будуць перавезеныя ў Мінск.
Паводле заяваў арганізатараў 3 лістапада з 11.00 да 13.00 плануецца адкрытае развітанне ў Беларускай хатцы для ўсіх, хто захоча аддаць даніну памяці беларускаму пісьменніку. У 14.00 — пахаванне на Усходніх могілках. Першапачаткова на магіле запланавана ўсталяваць крыж, а потым будзе аб’яўлены конкурс на помнік творцу.

Прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў па матэрыялах рэсурса bobr.by