Зміцер Дашкевіч атрымаў 15 сутак арышту

Фота з фэйсбука Насты Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 15 сутак няволі. Такое рашэнне сёння прынятае ў судзе, аб чым у фэйсбуку паведаміла жонка актывіста Наста Дашкевіч.

Змітра Дашкевіча схапілі 15 студзеня падчас чарговай Курапацкай варты. 

Час да суда Зміцер Дашкевіч правёў у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.



"Новы Час"