ZRAMY: Дар'я Бялькевіч
Дата публікацыі: 21.10.2020
4911

Падчас праекта 18 маладых паэтак і паэтаў агучаць свае вершы з залатой рамы. Мы захацелі прадставіць жывыя, рэальныя галасы нашых сучаснікаў, як быццам бы яны ўжо зрабіліся класікамі, змяшаць у адно дзве стыхіі ўспрыняцця паэзіі: партрэты з падручнікаў літаратуры і жывыя выступы на презентацыях і батлах.
Паэты ZRAMY — вельмі розныя паводле стылістыкі, постаці і светапогляду. І таму менавіта тут можна пачуць рэальнае шматгалоссе новай беларускай паэзіі. Яднае ўдзельніц і ўдзельнікаў толькі навучанне ў Школе маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Гэта жывы зрэз пакалення, стоп-кадр паэтычнага лета-2020. Таго лета, якое, магчыма, стала паваротным пунктам гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры.
Лепш за ўсіх Жанчына запомніла:
халоднай вадой адмываецца кроў.
Сінеючы, ледзянеюць рукі,
распаўзаюцца плямы і павукі,
малая ведае напамяць ваду —
лезе купацца ў восеньскую навальніцу,
маланка кап’ём кладзецца ў яе руку.
Верш Дашы Бялькевіч у праекце ZRAMY. Цалкам паслухаць і паглядзець у выкананні аўтаркі можна па спасылцы: