ZRAMY: Павел Капанскі

Wir.by і Школа маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў прадстаўляюць сумесны відэапраект ZRAMY. У ім — новыя абліччы і новыя галасы беларускай паэзіі.

Падчас праекта 18 маладых паэтак і паэтаў агучаць свае вершы з залатой рамы. Мы захацелі прадставіць жывыя, рэальныя галасы нашых сучаснікаў, як быццам бы яны ўжо зрабіліся класікамі, змяшаць у адно дзве стыхіі ўспрыняцця паэзіі: партрэты з падручнікаў літаратуры і жывыя выступы на презентацыях і батлах.

Паэты ZRAMY — вельмі розныя паводле стылістыкі, постаці і светапогляду. І таму менавіта тут можна пачуць рэальнае шматгалоссе новай беларускай паэзіі. Яднае ўдзельніц і ўдзельнікаў толькі навучанне ў Школе маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Гэта жывы зрэз пакалення, стоп-кадр паэтычнага лета-2020. Таго лета, якое, магчыма, стала паваротным пунктам гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры.





Павел Капанскі


  Настаўнік

навучы дрэва гарэць
кветку не вянуць
рэчку не выходзіць
з берагоў

навучы дождж маўчаць
час не рухацца
жывёлу не бегчы
ад смерці

што ж ты за настаўнік
не можаш выканаць
такіх звычайных
патрабаванняў