ZRAMY: Павел Капанскі
Дата публікацыі: 08.10.2020
2328

Падчас праекта 18 маладых паэтак і паэтаў агучаць свае вершы з залатой рамы. Мы захацелі прадставіць жывыя, рэальныя галасы нашых сучаснікаў, як быццам бы яны ўжо зрабіліся класікамі, змяшаць у адно дзве стыхіі ўспрыняцця паэзіі: партрэты з падручнікаў літаратуры і жывыя выступы на презентацыях і батлах.
Паэты ZRAMY — вельмі розныя паводле стылістыкі, постаці і светапогляду. І таму менавіта тут можна пачуць рэальнае шматгалоссе новай беларускай паэзіі. Яднае ўдзельніц і ўдзельнікаў толькі навучанне ў Школе маладога літаратара W/Rights пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Гэта жывы зрэз пакалення, стоп-кадр паэтычнага лета-2020. Таго лета, якое, магчыма, стала паваротным пунктам гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры.
Павел Капанскі
Настаўнік
навучы дрэва гарэць
кветку не вянуць
рэчку не выходзіць
з берагоў
навучы дождж маўчаць
час не рухацца
жывёлу не бегчы
ад смерці
што ж ты за настаўнік
не можаш выканаць
такіх звычайных
патрабаванняў