Звальняюць за верш: Ганна Севярынец

Дырэктар Смалявіцкай гімназіі папярэдзіў адну з лепшых настаўніц Ганну Севярынец, што з ёю не будзе працягнуты кантракт з 17 жніўня. Такое рашэнне дырэктара было нечаканым, але лагічным для настаўніцы года Ганны Севярынец, якая мае вышэйшую катэгорыю. Яна аўтар мастацкіх кніг і даследчык беларускай літаратуры 20-30 гадоў, сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Прычынай стала не прафесійная непрыгоднасць, а верш, напісаны Ганнай і апублікаваны ў Facebook, як адказ на пагрозу Лукашэнкі расстраляць людзей, якія выйдуць на плошчу ў дзень выбараў, – кажа Ганна Севярынец: – Насамрэч у нас вельмі добрыя з ім адносіны, і заўсёды гімназія цаніла і маю працу, і перамогі, якія для гімназіі прыносілі. Але ёсць нейкія недапушчальныя рэчы для яго, то бок ён лічыць, што такі чалавек настаўнікам працаваць не можа, які б ён там не быў. Вось так. Хачу яшчэ раз гэтую сітуацыю перажыць унутры, зрабіць для сябе нейкія высновы, бо яна атрымалася больш чым проста нейкая палітычная.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка падтрымаў рашэнне дырэктара гімназіі. А вось бацькі дзяцей, якіх вучыла Ганна Севярынец, збіраюць подпісы ў падтрымку любімай настаўніцы. Яны жадаюць, каб менавіта яна працягнула выкладаць рускую мову і літаратуру ў іх дзяцей. 

Цалкам матэрыял у далучаным файле: https://www.racyja.com/hramadstva/ganna-sevyarynets-khachu-yashche-raz-getuyu-si/


Радыё Рацыя