Праект «Лета з Быкавым» — слухай і чытай!

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Kniharnia.by прэзентуюць новы аўдыёпраект «Лета з Быкавым» і прадстаўляюць у папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone, iPod, iPad) тры аповесці класіка нацыянальнай літаратуры «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік».

Акцыя распачынаецца напярэдадні 19 чэрвеня, Дня нараджэння Васіля Быкава.

Тэксты славутага творцы агучылі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

У раздзеле “Электронныя кнігі” чытачы могуць таксама знайсці ўсе тамы Поўнага збору твораў Васіля Быкава, а таксама кнігу-білінгву "Парадоксы жыцця / Парадоксы жизни" і многія іншыя выданні сучасных беларускіх аўтараў, якія даступныя ў фармаце .epub абсалютна бясплатна.