Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


23.11.2017
17028
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

... ідэі і ўкладальніцай яго з’яўлялася паэтка Ніна Мацяш, тагачасная старшыня абласнога аддзялення СБП. З цягам часу ўласныя літаратурныя альманахі займелі ўсе абласныя філіі арганізацыі. У Гродне з’явіўся “Новы замак”, у Гомелі – “Палац”, Магілёве – “Брама”, Віцебску – ...

21.11.2017
50255
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску

23 лістапада а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вялікая вечарына-прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ведай нашых!». Уваход вольны. Літаратурны музей Максіма Багдановіча У праграме: выступы сяброў абласных пісьменніцкіх арганізацый з Брэста, Віцебска, Гародні, Гомеля і Магілёва на чале са старшынямі Міколам Аляхновічам, Анатолем Бароўскім, Валянцінам Дубатоўкам, Анастасіяй Лазебнай, Міколам Яцковым. Выступіць аўтар...

23.05.2017
12657
Брама. Чацвёрты выпуск

Літаратурна-мастацкі альманах "Брама" Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прадстаўляе свой чацвёрты выпуск. Чацвёрты год запар сябры філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” збіраюць і ўкладаюць уласны гадавік, яднаючы на старонках выдання лепшыя творы сяброў нашай пісьменніцкай арганізацыі, а таксама спробы пяра іншых землякоў-літаратараў. Тэксты некалькіх дзясяткаў аўтараў апублікаваныя на старонках новай "Брамы". Асаблівасць нумара...

23.05.2017
8719
Новы замак. Пяты выпуск

Пабачыў свет пяты выпуск літаратурнага альманаха "Новы замак", які выдаецца Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Рэдактар выдання Сяргей Астравец. Проза, паэзія, а таксама нон-фікшн: кінагісторыя, успаміны, архіў, публіцыстыка, літаратуразнаўства, -- усяго 26 аўтараў. Свой літаратурна-мастацкі штогоднік Гарадзенская філія ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе 5 год запар. Сёлета, як і летась, вечарына сабрала вялікую колькасць публікі: сябры...

23.05.2017
10359
Палац. Выпуск чацвёрты

Творы амаль трыццаці аўтараў прадстаўленыя на старонках чарговага выпуску альманаха "Палац", які выдаецца Гомельскім абласным аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Укладальнікі -- старшыня мясцовай абласной філіі Анатоль Бароўскі і паэт Генадзь Лапацін. БОЛЕЙ ТУТ

23.05.2017
11620
Ратуша. Выпуск трэці

Больш за трыццаць аўтараў апублікавалі свае разнажанравыя творы ў новым выпуску альманаха "Ратуша", які выдаецца Віцебскім абласным аддзяленнем ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Укладальніцай альманаха стала пісьменніца, старшыня абласной філіі Настасся Лазебная. Мэта выдання -- як мага шырэй прадставіць творчасць мясцовых пісьменнікаў: паэзію, прозу, эсэ, гумар, публіцыстыку, крытыку, краязнаўства. Пра тое, як адбылася яго прэзентацыя, чытайце ТУТ.

07.04.2017
20472
Вечарына да Дня смеху

4 красавіка ў Віцебскай бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай адбылася вечарына, прысвечаная Дню смеху, пад назвай “Смейцеся на здароўе”. Выступілі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў і творцы, якія друкуюцца ў альманаху “Ратуша”. Настасся Лазебная і Уладзімір Папковіч Пачалася імпрэза з віншавання сябра СБП, паэта, перакладчыка Уладзіміра Папковіча , які не так даўно адсвяткаваў Дзень народзінаў. Уладзімір Антонавіч першым пазнаёміў чытачоў са сваімі гумарыстычнымі творамі, як і расказаў смешныя...

31.03.2017
15733
«Палац» у Палацы

30 сакавіка ў гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў адбылася прэзентацыя чацвёртага нумара літаратурнага альманаха «Палац». Таццяна Літвінава і Анатоль Бароўскі Удзел у прэзентацыі ўзялі аўтаркі і аўтары альманаха Таццяна Літвінава, Юльяна Пятрэнка, Рыгор Клімовіч , а таксама намеснік старшыні СБП Успевалад Сцебурака . Мадэраваў сустрэчу старшыня Гомельскай філіі СБП Анатоль Бароўскі . Пастаянная аўтарка “Палаца”, гісторык і мастацтвазнаўца Таццяна Літвінава распавяла пра свой матэрыял у новым...

21.03.2017
10320
"Новы Замак" у Гародні

у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3. Гародня ўвесь час знаходзілася ў авангардзе літаратурнага жыцця Беларусі. Пачынаючы з часоў “нашаніўства”, калі тут арганізаваўся гурток беларускай моладзі, першая суполка для знакамітай Зоські Верас , да эпохі БНР, шасцідзясятніцтва Васіля Быкава і Аляксея Карпюка , Дануты Бічэль , трывалых цэнтраў беларушчыны на падворку Ларысы Геніюш ў Зэльве, у музеі Алеся Белакоза ў Гудзевічах – і аж да 1980-х, калі ў Гродне з’явілася суполка постмадэрністаў...

06.02.2017
27990
У Магілёве пераабралі старшыню абласной філіі СБП

5-га лютага прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Напачатку сустрэчы адбылося ўрачыстае ўганараванне пераможцаў «XVI-га Беларускага пяціборства», што традыцыйна арганізуе і ўзначальвае сябра філіі Міхась Булавацкі. Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Барыс Пятровіч Спаборніцтва, што сталася добрай традыцыяй Магілёўшчыны, сёлета займела пяцёх пераможцаў у розных дысцыплінах. Адмыслоўцы з ліку лепшых атрымалі не толькі ганаровыя...

03.02.2017
14151
Новы нумар альманаха «Справа» прысвечаны тэме болю

Выйшаў у свет чацвёрты выпуск альманаха «Справа», які выдае Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Як заўсёды, альманах месціць тэксты па- беларуску, па-ўкраінску, па-руску і на заходнепалескіх гаворках. Упершыню гэта тэматычны нумар, з тэмаю “Боль і як з ім жыць”. Таму ў гэты нумар трапілі матэрыялы па тэмах балючых, цяжкіх, але трапных і актуальных. Паэзія – заўжды рана. Сярод вершаў гэтага нумару вылучаецца дума, прысвечаная памяці загіблых у Кіеве ў лютым 2014 года...

23.11.2016
10745
Выйшаў новы нумар альманаху «Беларус»

У Саюз беларускіх пісьменнікаў прыйшоў новы нумар альманаху літаратараў замежжа "Беларус". Юбілейны, дзясяты выпуск выйшаў цалкам на ахвяраванні чытачоў і дабрадзеяў. На 400 старонках гэтага выдання змешчаныя творы 25 аўтараў, якія зараз жывуць у 10 краінах свету. Нагадваем, што змясціць свае творы ў альманаху маглі тыя аўтары, якія жывуць па-за межамі Беларусі. Ёсць сярод іх вядомыя пісьменнікі й паэты, але ёсць і пачаткоўцы, чые імёны пакуль мала вядомыя шырокаму колу чытачоў. На сайце...

Вынік пошуку: 21-32 з 32 Першая | | 12 | | Апошняя