Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


03.04.2018
9782
Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу

18 красавіка ў Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А) адбудзецца сустрэча з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Пачатак у 19.00. Уваход вольны. Пагаворым пра скандынаўскую і нарвежскую літаратуру, досвед Эрленда Лу ў працы над дзіцячай літаратурай, наiўны стыль пісьма ў літаратуры для дарослых, досвед працы над кінасцэнарыямі. А таксама пра тое, як не пасварыцца з кінарэжысёрамі, якія патэнцыйна могуць узяцца за твой кінасцэнарый, працуючы...

02.04.2018
6278
Біблія Скарыны як стартап XVI стагоддзя: лекцыя праекта «БелЛіт: мабільны гід»

Чарговая бясплатная лекцыя адбудзецца ў Мінску 4 красавіка і будзе прысвечана спадчыне першадрукара Францыска Скарыны. Праект “БелЛіт: мабільны гід” працягвае падарожжа па беларускай літаратуры. Чарговая бясплатная лекцыя адбудзецца ў Мінску 4 красавіка і будзе прысвечана спадчыне першадрукара Францыска Скарыны. На гэты раз гідам для аматараў літаратуры стане Алесь Суша, культуролаг, скарыназнаўца, намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi па навуковай працы i выдавецкай дзейнасцi. Гаворка пойдзе...

12.03.2018
4609
Творчы вечар Віталя Рыжкова

На “Арт Сядзібе” (Мінск, пр-т Машэрава, 18). Віталь Рыжкоў усё радзей бярэ ўдзел у літаратурных мерапрыемствах, ці то вырашыўшы памяняць творчы профіль, ці то канчаткова сышоўшы ў падполле. Між тым, 15 сакавіка будзе ажно сем гадоў ад моманту, калі быў распачаты продаж дэбютнай (і адзінай) кнігі Віталя, якая і дасюль не дазваляе яе аўтару сысьці ў забыццё. (Кніга была адзначаная прэміяй, наклад быў распрададзены, пасля яна перавыдавалася украінскім выдавецтвам). І гэта таксама нагода сустрэцца...

05.02.2018
6347
Творчая сустрэча з Настассяй Лазебнай

Адкрыццё выставы і прэзентацыя новай кнігі ў Віцебскай абласной бібліятэцы.

22.01.2018
6082
Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на навучанне — дэдлайн 5 лютага

На пачатку 2018 года Лятучы ўніверсітэт прапануе 8 адкрытых курсаў, якія закранаюць сучасныя праблемы сацыяльнага, палітычнага і культурнага жыцця, звязаныя з імклівым тэхналагічным і інавацыйным развіццём. Інавацыі настойліва і «не запытваючы ў нас», змяняюць асяродак, ў якім мы жывем і дзейнічаем. З аднаго боку, яны ставяць новыя задачы і кідаюць выклікі ў самых розных сферах – права, ідэнтычнасць чалавека, сацыяльная справядлівасць, занятасць, чалавечыя адносіны і г.д. З іншага боку, кожная...

05.12.2017
3700
Прэзентацыя кнігі “Мазаіка жыцця” Аляксандра Тамковіча

Аляксандр Тамковіч і Міжнародны Прэс-клуб запрашаюць. Аляксандр Тамковіч і Міжнародны Прэс-клуб запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Мазаіка жыцця” На яе старонках пра свой жыццёвы шлях расказваюць: Святлана Алексіевіч, Алена Анісім, Алесь Аркуш, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Вераціла, Наталля Гардзіенка, Адам Глобус, Таццяна Грыневіч, Генадзь Драздоў, Ірына Дубянецкая , Максім Жбанкоў, Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Іван Кірчук, Артур Клінаў, Андрэй Кудзіненка , Андрэй Курэйчык, Гэнік...

12.10.2017
8334
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу малюнкаў Ніны Пятроўскай. Для мастачкі гэта першая персанальная выстава, для выставачнай прасторы – першая выстава малюнкаў. Паказ пройдзе з 24 кастрычніка па 25 лістапада ў Мінску. Выставачная экспазіцыя сфарміравалася ў выніку чатырохгадовай працы Ніны Пятроўскай і складаецца з прац, выкананых гуашшу. Прадстаўленыя аўтарам працы аб'ядноўвае неверагодная разнастайнасць колеру, сакавітасць і насычанасць. У малюнках Ніны прасочваецца...

15.09.2017
6064
Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня

ЗБС «Бацькаўшчына» і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць 18 верасня ў 18:30 у музей «Краіна міні» (Палац прафсаюзаў) на прэзентацыю дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны». “Выбранае” Тамаша Грыба “Выбранае” Уладзіміра Самойлы Выступоўцы: Анатоль Сідарэвіч , гісторык Ганна Запартыка , дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Севярынец , даследчык літаратуры 1920-х гадоў Ціхан Чарнякевіч , крытык, літаратуразнаўца Наталля Гардзіенка...

02.08.2017
5679
ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур»

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы. Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі. Акрамя абмеркаванняў адбудуцца чытанні на тэмы — Мара пра мора, Мяжа і Ўскраіны, выступ праекта «КІНЕМО» і музычны сэт Аляксея Варсобы (Portmone)...

21.06.2017
4071
Прэзентацыя кнігі Давіда Шульмана

У кнігарні "ЛогвінаЎ". 29 чэрвеня ў кнігарні "Логвінаў" адбудзецца прэзентацыя кнігі “Жанчына валіць з ног, жанчына ставіць на ногі” цяперашняга жыхара Эйлата і былога барысаўца Давіда Шульмана. З удзелам Змітра Коласа і Уладзіміра Арлова. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19-й. Уваход – вольны.

14.06.2017
4981
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам»

У кнігарні «Логвінаў». 20 чэрвеня ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова. У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч Адам Глобус Віктар Марціновіч Уладзімір Някляеў Барыс Пятровіч Ціхан Чарнякевіч Мінск, пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19-й. Уваход — вольны. Крыху пра кнігу. Героі аповесці, што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для ўсіх аматараў метафізічных...

08.06.2017
9185
«Шпаркі, лёгкі матылёк»: пяты выпускны ў Школе маладога пісьменніка

15 чэрвеня запрашаем на выпускную вечарыну ў Школе маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Мерапрыемства пройдзе ў музеі Петруся Броўкі (Карла Маркса, 30), пачатак у 18.30. Уваход вольны. Традыцыйна для фінальнай вечарыны Школы выпускніцы і выпускнікі сумесна абіраюць пэўную адметную дэталь у адзенні. Сёлета гэта гальштук-матылёк. Цэлы год студэнткі і студэнты Школы слухалі лекцыі па літаратуры, наведвалі майстар-класы беларускіх і замежных аўтараў, пісалі свае ўласныя тэксты...

06.06.2017
3832
Прэзентацыя кнігі Настассі Зелянковай "Леанід Маракоў"

У сядзібе прафсаюзу РЭП (Кульман, 4). Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій і грамадская ініцыятыва "Эксперты ў абарону Курапатаў" запрашаюць Вас 8 чэрвеня а 11.00 у сядзібу прафсаюзу РЭП (Кульман, 4) на прэзентацыю кніжкі Настассі Зелянковай "Леанід Маракоў" з серыі "100 выдатных дзеячаў беларускай культуры". У праграме -- выступы старшыні Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Зінаіды Тарасевіч, заснавальніка серыі Анатоля Тараса, аўтаркі кніжкі...

05.06.2017
3315
Сямён Букчын з гутаркай “Літаратура без чытачоў”

У кнігарні "ЛогвінаЎ". Публіцыст і крытык Сямён Букчын прадставіць сваю кнігу літаратуразнаўчую кнігу “Кабаре на сцене и в жизни” і правядзе гутарку “Літаратура без чытачоў”. Кнігарня "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны.

23.05.2017
3351
Прэзентацыя кнігі Франца Холера «Каменны патоп»

У холе каля кнігарні «Галіяфы». 26 траўня ў 18.00 у холе каля кнігарні «Галіяфы» (ГЦ Няміга 3, цокальны паверх, 66 пав.) адбудзецца прэзентацыя перакладу навелы легендарнага швейцарскага пісьменніка Франца Холера«Каменны патоп». Гэта першы беларускі пераклад аўтара ў выкананні Ірыны Герасімовіч. Спецыяльны госць – вядомы рэжысёр і акцёр Юра Дзівакоў-Душэўскі. У прадчуванні катастрофы 11 верасня 1881 года швейцарская вёска Эльм пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі...

23.05.2017
4995
Прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі

У кнігарні "ЛогвінаЎ". 29 траўня 2017 г., а 19.00 ПРЭЗЕНТАЦЫЯ кнігі Анатоля Астапенкі “ Між светам тым і гэтым. Апавяданні беларускага алкаголіка ” У кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр-т Незалежнасці, 37А). Прымуць удзел: Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Галіна Каржанеўская, Міхась Кенька, Юрась Пацюпа, Мікола Захаранка, Павал Севярынец, Тацяна Матафонава, Андрэй Мельнікаў.

17.05.2017
6797
Пэтсан і Фіндус зноў у Мінску — 26 мая!

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 26 мая ў мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 18.00. Уваход вольны! Шыкоўна ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса, пераствораныя па-беларуску Надзеяй Кандрусевіч, пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор»...

16.05.2017
4113
«Бал донараў». Прэзентацыя кнігі Георгія Барташа «Сарабанда»

У галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова). 23 мая, 19.00. У галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова). Возьмуць удзел: Аляксандра Дварэцкая Алесь Емяльянаў-Шыловіч Альгерд Бахарэвіч Валерыя Дэмідчык Віталь Латыш Вольга Клімко Дар'я Латышава Дзяніс Кандрацьеў Людміла Рублеўская Наталля Фурсава Таццяна Алешка Таццяна Светашова ды многія іншыя спонсары і саўдзельнікі выдання кнігі. Пра кнігу: "Сарабанда изначально была танцем, исполнявшимся на празднике урожая, и...

11.05.2017
3181
Музычная аўтограф-сесія Піта Паўлава

У кнігарні "Логвінаў". Аўтограф-сесія з нагоды выхаду новага альбому «Зброя. Золата. Кабеты» ад легенды айчыннага рока Піта Паўлава (Н.Р.М, «Народны Альбом»). З музычнымі падарункамі. 17 мая. Пачатак а 19. Кнігарня "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а).

11.05.2017
3905
Прэзентацыя кнігі Змітра Вайцюшкевіча

У мінскай кнігарні «Логвінаў». Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу падарожных нататак «Простыя словы». Аўтар прадставіць «Простыя словы» 16 мая ў мінскай кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) і падпіша ўсім ахвочым асобнікі кнігі. Пачатак а 19-й. *** У чарзе на мяжы, лежачы па зламаным аўто, у кабіне далёкасяжнай фуры Зміцер занатоўваў пра ўсё-ўсенькае: што цікавіць, непакоіць і нятхняе. Пра ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі і дыету Памідорава, пра першае каханне...

Вынік пошуку: 1-20 з 78 Першая | | 1234 | | Апошняя