Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


18.10.2019
120
«Бахарэвіч глыбейшы за Муракамі»

Размова з Томашам Камусэлам – вялікім аматарам і захопленым чытачом сучаснай беларускай літаратуры. Колькі славянскіх моваў? – Спадар Камусэла, паколькі я хачу запытаць вас пра ўражанні ад чытання беларускай літаратуры ў арыгінале, то спачатку задам вам агульнае пытанне: на колькіх мовах вы можаце чытаць? – Цяжка адказаць на такое пытанне, бо мовы немагчыма палічыць, іх колькасць з'яўляецца прадметам спрэчак. Магу сказаць, што я даю рады чытаць на большасці славянскіх моваў, паколькі ведаю польскую...

04.09.2019
564
Выйшаў 101-ы нумар «Дзеяслова». Што ў ім ёсць пачытаць?

У новым нумары часопіса - найлепшая паэзія, проза, крытыка ў Беларусі. Адкрывае нумар нізка вершаў Валянціны Аксак «Меню таемнае вячэры». Нізка насычана біблійнымі матывамі (верлібры «Вербы»,...

29.05.2019
777
Жана Капуста — пераможца Конкурсу імя Аляксея Караля

... якога выходзіць штомесячнік "Літаратурная Беларусь) ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" заснаваў уласную намінацыю "літаратурная крытыка". Першай лаўрэаткай у 2018 годзе стала Наста Грышчук . Сёлета першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", каардынатар ...

20.03.2019
2264
Cіло для “часціцы бога”

"Крытык, у практыцы якога здарылася такая кніга, можа лічыцца шчаслівым". Пра раман Іллі Сіна "Libido" піша Наста Грышчук. каб ты абудзіўся маўклівым у руках нерухомасьці ў сэрцы рэчы Збігнеў Гербэрт. Строфы пантэіста (пераклад Андрэя Хадановіча) У гэтым тэксце не будзе цытат, разбору “мастацкіх сродкаў” і іншых атрыбутаў рэцэнзіі. Таму што гэта не рэцэнзія. Гэта канстатацыя выключнасці таго, што стварыў Ілля Сін. А яшчэ таму, што прэпарацыя матылька тлумачыць яго будову, забіваючы...

25.02.2019
2312
Альтэрнатыва для Басі, альбо Не трэба баяцца

Кнігу Кацярыны Захарэвіч "Час вогненнага птушкалова", што нядаўна выйшла ў нашай серыі "Пункт адліку", рэцэнзуе Наста Грышчук. Дыпломная работа мусіць паказаць, што студэнт засвоіў матэрыял, які старанна ўкладалі ў яго вушы выкладчыкі цягам навучання. Вось, я стараўся. Умею тое і тое. У гэтым сэнсе дэбютная кніга Кацярыны Захарэвіч – тыповы дыплом. “Час вогненнага птушкалова” – двухпланавая аповесць. Фантастычная? Магчыма. Калі адштурхоўвацца ад вызначэння, што фантастыка паказвае...

17.01.2019
4036
Восеньскія фарбы зямных эцюдаў

Жана Капуста піша пра новую кнігу Віктара Яраца. Паэтычнае пытанне Віктара Яраца “Калі пачынаецца восень – / вада ці старэе рачная?” правакуе на яшчэ адно, менш узнёслае, больш зямное: калі надыходзіць сталасць, ці старэюць вершы? Ці можна вызначыць узрост пісьменніка па тэме, стылі, лексіцы, як вызначаюць па знешніх прыкметах надыход восені? Вершы ў кнізе лірыкі Віктара Яраца “Зямныя эцюды” (Мінск, “Кнігазбор”, 2018) сугучныя настальгічна-тужлівым восеньскім настроям. Самы час прыпыніцца пасярод...

03.12.2018
2694
Эйфарыя рамантыкаў vs. жабрацкая рэальнасць: што матывуе беларускую крытыку?

... літаратуры і прыватнага джазу Максіма Жбанкова ў кнігарні “Логвінаў” сабраліся людзі, гатовыя паразважаць, чаму беларуская літаратурная крытыка “не працуе”. Дыскусію арганізавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі Калегіум. Вядоўцы – Ціхан Чарнякевіч і Ігар Бабкоў ...

10.08.2018
2292
Казкі, якія мы заслужылі

Спачатку чалавек спрабаваў патлумачыць свет. Курка-дэміург знесла яйка – сусвет з жыццядайным свяцілам усярэдзіне. Людзі яго знішчыць не змаглі, але ў пэўны момант праява хаосу, істота з цёмнага свету разбурае гармонію. Спачатку чалавек спрабаваў патлумачыць свет. Курка-дэміург знесла яйка – сусвет з жыццядайным свяцілам усярэдзіне. Людзі яго знішчыць не змаглі, але ў пэўны момант праява хаосу, істота з цёмнага свету разбурае гармонію. Казка – чысты ўзор паэзіі. Шчыльнасць сімвалаў і сэнсаў, архетыпы...

01.08.2018
2817
Паэт, які перайменаваў «Менск» у «Мінск»

Ціхан Чарнякевіч пра новую кнігу Лявона Юрэвіча «Масей Сяднёў: pro et contra». Як правіла, аб беларускія выданні «пісьменнікаў мінулых гадоў» можа добра ўвэдзгаць пальцы – столькі льюць бронзы на квадратны сантыметр выдавецкай плошчы, што яна міжволі застаецца на эпітэліі пасля прачытання. А то і ў горле дырынчыць, аж хочацца адкашляцца. Новая кніжка Лявона Юрэвіча «Масей Сяднёў: pro et contra» – акурат спроба кашлянуць і падумаць, што з міфаў пра Сяднёва можна са спакойным сумленнем адпрэчыць...

15.06.2018
5119
Полацкі малец з адкрытым забралам. Балада жыцця і смерці

Памятаеце тэорыю нелінейнага часу? Не існуе мінулага і будучыні. Ёсць толькі бясконцае палатно з кропкамі – усімі падзеямі, што быццам былі і будуць. Быццам – бо ўсё адносна. Найперш – адносна вашага становішча на палатне. Памятаеце тэорыю нелінейнага часу? Не існуе мінулага і будучыні. Ёсць толькі бясконцае палатно з кропкамі – усімі падзеямі, што быццам былі і будуць. Быццам – бо ўсё адносна. Найперш – адносна вашага становішча на палатне. У грузінскай баладзе Уладзімер Арлоў піша: Гвірабі...

05.06.2018
3935
Кола існавання: Пра новую кнігу Віктара Казько

Віктар Казько шторазу нібыта заваблівае чытача ў непраходны лясны гушчар сэнсаў, адначасова ствараючы ілюзію знаходжання ў звычайнай сялянскай хаце. Віктар Казько шторазу нібыта заваблівае чытача ў непраходны лясны гушчар сэнсаў, адначасова ствараючы ілюзію знаходжання ў звычайнай сялянскай хаце. На ўлазіны ў новую хату, як вядома, трэба першага запускаць ката. Аднак новая кніга прозы Віктара Казько «Казань пра ката, каторы смяяўся» («Кнігазбор», 2018) ― не зусім пра гэта. Кот там сапраўды ёсць...

24.05.2018
5136
Уганараванне лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля

29 траўня ў культурніцкай прасторы "Тартак" назавуць імёны найлепшых журналістаў і крытыкаў. 29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Караля, у 15.00 у культурніцкай прасторы "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх ...

24.05.2018
3690
Галактычны лісапед і ўсё такое

Прызнаем адразу: “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” – добрая кніга. Калі маеце пачуццё гумару, кніга спадабаецца вам нават больш, чым дзецям. Прызнаем адразу: “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” – добрая кніга. Калі маеце пачуццё гумару, кніга спадабаецца вам нават больш, чым дзецям. [НЕЛІРЫЧНАЕ АДСТУПЛЕННЕ] Вы бачылі хоць адну значную дзіцячую кнігу, якая не мела б схаваны мэсэндж да чытача “дарослага”? Дзіцячых пісьменнікаў, мне здаецца, увогуле не існуе. Ёсць проста...

17.05.2018
4428
Як рабілі галоўную кнігу беларускага замежжа

За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. За таўсматую кнігу Янкі Купалы “Спадчына” заўсёды чапляешся вокам у букіністычных кнігарнях. Нават займеўшы гэты тамок, хочацца купіць яшчэ адзін пры нагодзе – усё ж такі вельмі мала сапраўды шыкоўных самавітых выданняў было ў беларусаў, і амерыканска-мюнхенская “Спадчына” 1955 года – бясспрэчна, адно з іх. Вага, аб’ём, файная вокладка, ілюстрацыі, шоргат акуратна ці не вельмі разрэзаных старонак, нетрывіяльныя...

02.02.2018
5532
Выспы біяграфіі + мастацтва ў новай кнізе Франца Сіўко

У зборніку эсэ Франца Сіўко «Штрыхкоды» («Галіяфы», 2017), нягледзячы на разнастайнасць згаданых тэм і праблем, усё-ткі можна вызначыць, так бы мовіць, трох чарапах: радзіма (ва ўсіх сэнсавых нюансах), беларуская рэчаіснасць і літаратура. Радзіма для пісьменніка не абстрактнае паняцце, якому можна ўсё жыццё прызнавацца ў любові, але так і не сказаць нічога канкрэтнага. Піша Жана Капуста. Гэта і віцебскае мястэчка, дзе пабачыў свет, і маці, якая заўчасна пайшла з жыцця, і асаблівасці мясцовай гаворкі...

02.02.2018
5094
Проза на дэсерт

Пакінуць без увагі новыя творы Вольгі Гапеевай немагчыма, бо турбуе думка: чым уразіць аўтарка гэтым разам? Са зборнікам «(В)ядомыя гісторыі» (2017, Логвінаў) у мяне склаліся такія ж адносіны, як у самой аўтаркі — з кітайскімі палачкамі. А там, калі памятаеце, усё паводле Гегеля: сцвярджэнне, адмаўленне, сінтэз (твор «Кітайскія палачкі»). Адмаўленне — праз тое, што думкі тут вядомыя. Але ў тым жа і сэнс. Таму мы змаглі прыйсці з асобнічкам да сінтэзу. Піша Святлана Курганава. Зборнік складаецца...

30.01.2018
9000
Справа пра ўваскрэслы рамантызм

Пасля «Адваротнага боку люстра» Ксенія Шталенкова адмовілася ад фантастыкі. Ну як адмовілася: замест таго, каб пераносіць у іншы час галоўных герояў, яна падарожнічае ў часе сама – і разам з чытачамі. Піша Наста Грышчук. 1875 год. У маёнтку Пракшыных адбываецца забойства. Асоба ахвяры невядомая. Труп знойдзены ў флігелі памагатага пана Пракшына, інжынера Штэйна. Штэйна робяць скрайнім, і галоўная гераіня – Яўгенія Пракшына – бярэцца разблытаць справу. Загваздка толькі адна – дукат, знойдзены на...

26.01.2018
8252
«Як улюбіўся ў прыгажуню Рублеўскую…»

Прызнанне ў каханні — справа надзвычай інтымная. Але калі размова ідзе пра пісьменніцу Людмілу Рублеўскую, гэтае старажытнае правіла не працуе. Піша Зміцер Копаць. Хочацца прызнацца, ды яшчэ як! Па-шляхетнаму гожа, з той самай годнасцю і гонарам, рамантыкай і менестрэлямі, на адным калене і шабляй на баку… Каб і коні з карэтай, і тысячы кветак вакол. А яна, крышку паружавелая ад шчасця сціплая пісьменніца, пазірае з акенца старой вежы часоў ВКЛ… Яшчэ не ведае, што я для яе цмока злавіў! Менавіта...

26.01.2018
4953
Беларускі хорар паводле Станкевіча. Як так?

Розных жахалак і страшных казак у беларускай літаратуры хапае. Але ёсць і сапраўдныя шэдэўры ў стылі рэальнага хорару… Юры Станкевіч ціха жыве ў Барысаве, з кожнай сваёй новай кніжкі не робіць у інтэрнэце піяр-вэрхалу ў стылі Марціновіча і Бахарэвіча, але ж кнігі яго неверагодна цікавыя, выклікаюць скандалы і спрэчкі… І пры гэтым нават ёсць у праграмах універсітэтаў. Перш за ўсё кнігі Станкевіча — гэта сацыяльны хорар, жанр для Беларусі вельмі рэдкі. Дзеянне раманаў адбываецца ў недалёкай будучыні...

07.01.2018
11556
Вынікі года ад Андрэя Хадановіча: перакладная проза

... пра перамогу або паразу Англіі, іншыя – пра банкруцтва Вакульскага; адны называлі геніем Бісмарка, іншыя – авантурнікам Вакульскага; адны крытыкавалі дзеянні прэзідэнта Мак-Магона, іншыя сцвярджалі, што Вакульскі скончаны вар’ят, калі не што горшае… – Бо жабраком і банкрутам,...

Вынік пошуку: 1-20 з 65 Першая | | 1234 | | Апошняя