Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


12.07.2017
15298
«Вогнепаклонніца» Іна Снарская ў Мінску — 18 ліпеня

18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Іна Снарская – беларуская і ўкраінская пісьменніца, тэлежурналіст, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-украінскім культурным памежжы. Напачатку вечарыны пісьменніца прадставіць увазе...

10.07.2017
13458
Стыпендыя ў Швецыі — СБП падтрымаў кампанію «Амерыканка»

На платформе “Улей” трэці тыдзень працягваецца збор сродкаў на новую кніжную серыю “Амерыканка”, якая аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі ХХ і ХХІ стагоддзя. У 2017 годзе, у выпадку поспеху кампаніі, выйдуць раманы Кена Кізі, Чака Паланюка, Чарлза Букоўскага і Маргарэт Этвуд. Каб прыцягнуць увагу да кніжнай кампаніі, Саюз беларускіх пісьменнікаў – адзін з важных партнёраў “Амерыканкі” – прызначае прыз за найлепшы грашовы вынік. Той перакладчык, кніга ў чыім перакладзе збярэ чытацкіх замоваў...

07.07.2017
7690
«Чужы» — новая кніга Валянціна Дубатоўкі

У Бібліятэчцы СБП “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Кнігазбор” выйшла кніга гарадзенскага мецэната і старшыні абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі. Збор прозы гарадзенца мае назву “Чужы” і ў цэнтры яго —аповесць пра жыццё ў 1939-50-я ў Беларусі. Пра адметнасць новай кнігі кажа Валянцін Дубатоўка : – Яна для мяне вельмі значная. За свае 50 год колькі напісана, колькі ўсяго зроблена… І па-сутнасці гэтай кніжкай я падводжу рысу свайго творчага жыцця. Канешне, гэтая...

16.06.2017
10890
Першы беларускі графічны раман да Дня народзінаў Быкава

Саюз беларускіх пісьменнікаў адмыслова да Дня народзінаў Васіля Быкава выпусціў апавяданне Васіля Быкава “Сваякі”, зробленае ў жанры графічнага рамана маладым мастаком Янам Жвірблем. Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. Жанр графічнага раману даўно стаў папулярным у Еўропе і ЗША. Гэтая разнавіднасць шырока вядомых коміксаў прэтэндуе на адмысловае становішча ў свеце мастацтва. Графічныя раманы ілюструюць сур’ёзныя літаратурныя творы і ў адрозненне ад коміксаў маюць павялічаны аб’ём і найчасцей...

15.06.2017
9185
Праз год у Мінску пройдзе кангрэс Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады

Такое рашэнне прынята 12 чэрвеня ўдзельнікамі сёлетняга кангрэсу на пасяджэнні ў Барселоне. Саюз беларускіх пісьменнікаў на сходзе прастаўлялі старшыня СБП Барыс Пятровіч, юрыстка Вольга Сямашка, перакладчыца Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская. Еўрапейская Пісьменніцкая Рада (European Writers’ Council; EWC) прадстаўляе больш за 150 тысяч літаратараў з амаль пяцідзесяці пісьменніцкіх саюзаў краін Еўропы. Федэрацыя была заснаваная ў 1977 годзе ў Берліне пад назвай Еўрапейскі Пісьменніцкі Кангрэс. З 2010...

Вынік пошуку: 21-25 з 25 Першая | | 12 | | Апошняя