Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


29.07.2019
813
Каля Краснага прайшло паэтычнае свята "Ракуцёўскае лета"

Ужо чвэрць стагоддзя ў філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” збіраюцца аматары прыгожага пісьменства. 28 жніўня ў Ракуцеўшчыне адбылося традыцыйнае свята паэзіі “Ракуцёўскае лета”. Ужо чвэрць стагоддзя ў філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” каля Краснага збіраюцца аматары прыгожага пісьменства, каб узгадаць імя вечна маладога беларускага класіка. Сёлетняе свята сабрала на старасцвецкім падворку паэтаў, пісьменнікаў, музыкаў, мастакоў...

24.06.2019
872
«Гэтым людзям вельмі патрэбная камунікацыя»

Батлейка завітала ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Першамайскага раёна, дзе прэзентавала "Суперкнігу пра Біла з Болаю". — У нас не такі тэатр, дзе варта сядзець ціха і толькі слухаць, — тлумачыць Вераніка Фаміна, адна з заснавальніц лямцавай батлейкі. Батлейка завітала ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Першамайскага раёна Мінска, дзе прэзентавала "Суперкнігу пра Біла з Болаю". Першую кнігу пра Біла і Болу Гуніла Бэргстрэм напісала яшчэ...

27.05.2019
1421
Адкрыты прыём заявак на прэмію імя Карласа Шэрмана

Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Карласа Шэрмана. Прэмія ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз у 3000 беларускіх рублёў . Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ў папяровым або...

24.05.2019
1231
Прэмія Гедройца распачынае новы сезон

Сёння падчас прэс-канферэнцыі аргкамітэт узнагароды абвясціў пра пачатак новага прэміяльнага сезона. Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць восьмы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Заяўка на Прэмію павінна ўтрымліваць наступныя звесткі і матэрыялы: - інфармацыю пра намінатара, што вылучае кнігу на Прэмію: імя, прозвішча ці назва арганізацыі, кантактныя нумары тэлефонаў, e-mail; - кароткую...

20.05.2019
1658
Тры прычыны прачытаць "Суперкнігу пра Біла з Болаю"

У межах Ночы музеяў у Мінску прэзентавалі твор шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, Бола вясёлая). 18 мая ў Музеі гісторыі літаратуры ў Мінску прэзентавалі кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, Бола вясёлая), якая ад нядаўняга часу даступная таксама ў аўдыяфармаце. Прэзентацыя кнігі на Ночы музеяў —гэта пэўнае выпрабаванне: ніколі не ведаеш, хто будзе слухачом і як адрэагуе на кнігу. Вось і ў...

17.05.2019
1054
Дзмітрый Плакс абраны ў праўленне Шведскага ПЭНа

Беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленне Шведскага ПЭН-клуба. Беларускага літаратара Дзмітрыя Плакса 16 траўня абралі ў праўленне Шведскага ПЭН-клуба. Плакс Дзмітры (Dmitri Plax) — мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік і прадусар беларускай службы “Радыё Швецыі” (2004—2009). Дзмітры Плакс — стваральнік мастацкіх праектаў “Фотахоку” (разам з Ігарам “Міцьком” Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага...

14.05.2019
1069
Ноч музеяў: Кубак шампіньёнаў у музеі Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю “Ноч музеяў”. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю “Ноч музеяў”, якая гэтым разам збярэ ўсіх прагных да перамогаў і рэкордаў. Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам свята можна заставацца гледачом і стаць сведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам. Падбадзёрыцца перад пачаткам спаборніцтваў дапамогуць “стадыённыя” гімны ад “Спеўнага сходу” на чале з Сяргеем Доўгушавым . На адкрыцці...

10.05.2019
1413
Імпрэза Міхала Андрасюка і Надзеі Артымовіч — 15 мая

15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча — творчая сустрэча з пісьменнікамі беларускага Падляшша. 15 мая ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча — творчая сустрэча з пісьменнікамі беларускага Падляшша. У выдавецкай серыі праграмнай рады тыднёвіка беларусаў Польшчы "Ніва" з'яівілася важкае папаўненне: дзвюхмоўнае выданне вершаў Надзеі Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай" (у арыгінале і ў перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача) і новая кніга прозы Міхала Андрасюка...

15.04.2019
1821
Літаратурная вечарына “ДЗЕНЬ КНІГІ” — 23 красавіка

Маштабная вечарына "Дзень кнігі" пройдзе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. 23 красавіка, у дзень, калі, паводле не да канца спраўджанай легенды, пакінулі свет Ўільям Шэкспір і Мігель дэ Сервантэс, а міжнародная пісьменніцкая супольнасць адзначае Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, Беларускі ПЭН-цэнтр і Перакладчыцкая Майстэрня запрашаюць на літаратурную вечарыну “ДЗЕНЬ КНІГІ”. Паэты, празаікі, перакладчыкі-паэты і перакладчыкі-празаікі прадставяць па адной важнай у сваёй...

02.04.2019
2363
Біл і Бола, Харланчук і Хітрык вяртаюцца! Выходзіць аўдыёкніга паводле класікі шведскай дзіцячай літаратуры

Прадстаўляем дыск “Суперкніга пра Біла з Болай”: як і аўдыёкнігі пра Пэтсана і Фіндуса, агучылі яго акторы Павел Харланчук і спявачка Ганна Хітрык! 2 красавіка, у Міжнародны дзень дзіцячай кнігі і ў дзень, які ААН вызначыла Сусветным днём распаўсюду інфармацыі аб праблеме аутызма, Саюз беларускіх пісьменнікаў прэзентуе свой новы праект. Прадстаўляем дыск “Суперкніга пра Біла з Болай”: як і аўдыёкнігі пра Пэтсана і Фіндуса, агучылі яго акторы Павел Харланчук і спявачка Ганна Хітрык . Для найвядомейшай...

04.03.2019
2417
У Мінску прэзентавалі дзённікі Рыгора Барадуліна (фота)

2 сакавіка — пяць год, як не стала Рыгора Барадуліна. Напярэдадні ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя пяці кніг «Дзённікаў і запісаў» Рыгора Барадуліна. 2 сакавіка — пяць год, як не стала Рыгора Барадуліна. Напярэдадні ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя пяці кніг «Дзённікаў і запісаў» Рыгора Барадуліна, рупліва падрыхтаваных Наталляй Давыдзенкай і выдадзеных Саюзам беларускіх пісьменнікаў разам са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў серыі...

21.02.2019
1915
Адзначым Дзень роднай мовы разам!

21 лютага “Арт Сядзіба”, кампанія “Будзьма беларусамі!”, Cаюз беларускіх пісьменнікаў, ПЭН-Цэнтр і SAY.BY праводзяць кампанію “Беларускамоўны”. 21 лютага, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, “Арт Сядзіба”, кампанія “Будзьма беларусамі!”, Cаюз беларускіх пісьменнікаў, ПЭН-цэнтр і SAY.BY праводзяць кампанію “Беларускамоўны” і запрашаюць усіх далучацца да святкавання: цягам дня імпрэзы адбудуцца не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гродне і Магілёве! Распачнецца свята ў сталічнай...

21.02.2019
3126
«Дзённікі і запісы» Рыгора Барадуліна — вечарына-прэзентацыя 1 сакавіка

1 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі. 1 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін. Не так і шмат выйшла кніг за гэты час, прысвечаных яго памяці. Асноўнае з выданняў —...

20.02.2019
1276
Журы абвясціла поўны спіс прэміі “Дэбют”

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію. Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію. Проза 1. Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Мінск: Электронная кнiгарня 2. Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. — Мінск: Кнігазбор 3. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. — Мінск: Пазітыў-цэнтр 4. Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор 5. Стэфан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: містычная аповесць...

18.02.2019
2584
Спрынгсцін і падарожжа на шведскую Поўнач

У межах Стральцоўскага фэсту ў менскай кнігарні "Логвінаў" з поспехам прайшла творчая сустрэча з шведскай пісьменніцай Ідай Ліндэ. 16 лютага ў кнігарні «Логвінаў» прайшла сустрэча са шведскай пісьменніцай Ідай Ліндэ . Яна прэзентавала беларускія пераклады сваіх кніг «Нябесны футбол», «29 недасланых лістоў» і «Паехаць на поўнач, каб памерці». У імпрэзе, акрамя аўтаркі, бралі ўдзел перакладчык Дзмітры Плакс і мадэратарка Надзея Кандрусевіч . Таксама прысутнічала Наталля Паваляева ,...

16.01.2019
2948
"Вось так я пішу": Рэпрэзентацыя негетэранарматыўнай сэксуальнасці ў літаратуры

11 снежня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" i інтэрнэт-часопіс "ПрайдзіСвет" і зладзілі сумесны круглы стол, прысвечаны пытанню рэпрэзентацыі негетэранарматыўнай сэксуальнасці ў замежнай і беларускай літаратуры. 11 снежня 2018 г. інтэрнэт-часопіс "ПрайдзіСвет" і Саюз беларускіх пісьменнікаў зладзілі сумесны круглы стол, прысвечаны пытанню рэпрэзентацыі негетэранарматыўнай сэксуальнасці і негетэранарматыўнага досведу ў замежнай і беларускай літаратуры. Мэтай круглага...

20.12.2018
2002
Выйшла юбілейная анталогія Eurozine. З беларускімі тэкстамі

На англійскай мове выйшла анталогія "Widening the Context: A Eurozine Anthology" да юбілею еўрапейскай сеткі культурніцкіх часопісаў Eurozine. Тое, што пачалося трыццаць пяць гадоў таму, як нефармальная сустрэча еўрапейскіх рэдактараў сталі асновай для Eurozine, заснаванага ў 1998 годзе ў якасці онлайнавага культурніцкага часопіса і сеткі рэдакцый часопісаў. Каб адсвяткаваць гэты двайны юбілей, Eurozine выпусціў анталогію, якая ахоплівае праект храналагічна, тэматычна, агульна і геаграфічна...

18.12.2018
5745
Абвешчанае журы прэміі "Дэбют" імя Багдановіча

У новым сезоне літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў складзе журы будуць працаваць сем чалавек. У новым сезоне літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў складзе журы будуць працаваць: Павел Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі; Леанід Галубовіч — паэт, крытык; Адам Глобус — пісьменнік, мастак; Вера Жыбуль (Бурлак) — паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца; Ганна Кісліцына — крытык, літаратуразнаўца; Андрэй Хадановіч — паэт...

17.12.2018
2566
На Падляшшы прайшоў ХХІ літаратурны семінар "Бязмежжа"

Самыя яркія беларускія літаратары з’ехаліся на Падляшша. У Белавежскай пушчы прайшоў ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”. Самыя яркія беларускія літаратары з’ехаліся на Падляшша. У Белавежскай пушчы прайшоў ХХІ літаратурны семінар „Бязмежжа”. Сустрэчы з’яўляюцца нагодай да размоваў пра тое, што прайшло на працягу года, і пра будучае, адзначыў суарганізатар семінара Барыс Пятровіч : – Чарговае “Бязмежжа” – гэта магчымасць пабачыцца, пачуць новыя творы, парадавацца новымі кнігамі, якія выйшлі, адкрыць...

26.10.2018
2270
Сустрэча ў Нацыянальнай бібліятэцы: уражанні дваістыя

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася вочная сустрэча ІІ Міжнароднага сеткавага праекта “ЧтениеPRoДвижение” пры ўдзеле беларускіх пісьменнікаў. Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася вочная сустрэча ІІ Міжнароднага сеткавага праекта “ЧтениеPRoДвижение” пры ўдзеле беларускіх пісьменнікаў. Арганізатарамі выступілі Нацыянальны Інстытут адукацыі Мінадукацыі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, грамадскі саюз “Міжнародны...

Вынік пошуку: 1-20 з 43 Першая | | 123 | | Апошняя