Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


20.10.2017
8772
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Сёння святкуюць дзень нараджэння сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэты Юрый Уладзіміравіч Голуб і Васіль Рыгоравіч Андрыеўскі. Шчыра віншуем! Юрка (Юры Уладзіміравіч) Голуб нарадзіўся 20.10.1947 г. у вёсцы Горна (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты "Гродзенская праўда",...

19.10.2017
9118
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя. “Дзеяслоўцы”: Барыс Пятровіч, Алесь...

11.10.2017
16363
Збор сродкаў на выданне дзіцячай кнігі «Дзве Авечкі» Вольгі Гапеевай

Знайсці якасную дзіцячую літаратуру на роднай мове з сучаснымі героямі і адпаведнымі ілюстрацыямі – вялікая праблема. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі» з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачак і чытачоў. Выдавецтва “Галіяфы” запускае краўдфандынгавую кампанію па выданні доўгачаканай кніжкі Вольгі Гапеевай “Дзве Авечкі”. Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх – гэта цікавыя прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы...

10.10.2017
7324
Расстраляныя літаратары. Алесь Дудар, бунтоўны паэт, двойчы высланы, аднойчы забіты

... хлапцом з грубымі рысамі, які махае рукамі». Паводле крытыка Антона Адамовіча, «абодвум ім інкрымінавалася „разлажэньне моладзі буржуазнай паэзіяй“, якую Дудар прыраўноўваў да паэзіі Ігара Севяраніна, Аляксандра Вярцінскага /.../. Гэты ўплыў ён назваў „ветрам з усходу“. /.../ Выходзіла,...

10.10.2017
8506
«Навошта выдумляць? Трэ пісаць аб тым, што было!»: Леанід Дранько-Майсюк пра сваю новую кнігу

10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў літаратару Леаніду Дранько-Майсюку. Шчыра віншуем Леаніда Васільевіча з юбілеем, зычым усяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшага творчага плёну! І прапануем увазе чытачоў гутарку з пісьменнікам з нагоды выхаду яго новай кнігі. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Фота: Джон Кунстадтэр, budzma.by Леанід Дранько Майсюк, больш вядомы як паэт, сёлета аддаў у друк дакументальную аповесць пра Максіма Танка. Кніга "… Натуральны, як лінія небасхілу"...

25.09.2017
10038
Наста Кудасава: «Я прынцыповы правінцыял – люблю маленькія гарады, бо ў іх ёсць свой твар»

... і цікавае ў паэзіі і самае нерасчытанае. Адназначна сказаць, што на мяне паўплывала нейкая беларуская аўтарка, я не магу. Мне падабаецца паэзія Галіны Дубянецкай, Вольгі Гронскай, Таццяны Нядбай. Калі пачаць перабіраць, то разумееш – у нас вельмі шмат жанчын – моцных у паэзіі,...

22.09.2017
9395
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Раніцай 22 верасня выйшаў на волю паэт Уладзімір Някляеў, асуджаны на сем сутак за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» і скіраваную супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», паведамляе Радыё Свабода. Паплечнікі, актывісты, журналісты, якія сабраліся пад турэмнымі мурамі на завулку Акрэсьціна, сустрэлі вязьня воклічамі «Жыве Беларусь!». Спадар Уладзімер абняў жонку Вольгу і паскардзіўся, што не далі зьявіцца перад ёй прыгожым — забаранілі пагаліцца...

21.09.2017
11182
Бабіна лета 2017 з Нінай Мацяш (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Землякі бязмежна любяць і памятаюць сваю Ніну Іосіфаўну. 20 верасня, у дзень нараджэння паэткі і перакладчыцы, на яе радзіме ў Белаазёрску штогод праходзяць паэтычныя чытанні. У залі мясцовага Палаца культуры, без перабольшання, збіраецца амаль увесь горад. Тэматычная экспазіцыя ў бібліятэцы, а таксама месца спачыну пісьменніцы патанаюць у кветках, якія яна так любіла. Сёлета Чытанні ў гонар Ніны Мацяш наведала дэлегацыя з Мінска ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў": першы намеснік Старшыні...

13.09.2017
8565
«Маёй песні ніхто не ачэрніць»: роздум над радкамі і лёсам паэта Язэпа Пушчы

Ён быў вялікім працаўніком і дзівосным паэтам, які аддана любіў свой край. Можаце мне запярэчыць: «А хто ж не любіць сваёй Бацькаўшчыны?..» Піша Зоя Мельнікава. І сапраўды, радзіму любяць усе. Але так шчыра і дасканала выказаць паэтычным словам любоў да роднай зямлі, да красы яе непаўторных краявідаў, як рабіў гэта Язэп Пушча, могуць нямногія… У далёкія 20-я гады мінулага стагоддзя на ўроках роднай літаратуры дзеці завучвалі на памяць яго вершы і імкнуліся, як і паэт, палюбіць хараство Бацькаўшчыны-Беларусі...

06.09.2017
10037
Семінар: як чытаць, пісаць і размаўляць пра паэзію

... вялізны, хаатычны, бессэнсоўны. Прыходзім з чэрава, з асэнсаваннем формы, з патрэбай у пячоры. Мы маем вялікую патрэбу фармалізаваць сусвет. І паэзія — якраз трыумф формы. Мы кажам “страфа”, але ангельскае літаратуразнаўства выкарыстоўвае італьянскае слова “stanza” (па-беларуску,...

05.09.2017
7878
18+. Іспанскія жарсці

... яблык”) пушкінскае правіла не працуе. Якраз у вершах найменш лагічных і поўных пякучай энергетыкі Анхелы ёсць тое няўлоўнае, што завецца паэзіяй. Мушу прызнацца, што ўвесь час даводзілася нагадваць сабе пра неабходную “крытычнасць мыслення”, адстароненасць, у пэўным сэнсе ...

31.08.2017
5350
Колеры і фарбы жыцця

29 жніўня ў дзень нараджэння паэта, гісторыка і сацыёлага Эдуарда Мазько (1970-2011) яго сябры, колішнія калегі па літаратурнаму цэху і ўніверсітэту, а таксама аматары добрай паэзіі сабраліся разам, каб ушанаваць памяць заўчасна адыйшоўшага ў лепшы свет гарадзенскага творцы. Такая сустрэча на зломе лета сталася ўжо добрай традыцыяй, нагодай не толькі згадаць чарговы раз пра Эдзіка Мазько, пачытаць яго вершы, але і падзяліцца ўласным творчым досведам, распавесці пра свае новыя кнігі, выказаць меркаванне...

23.08.2017
12000
У Мінску ўспомнілі Міхася Стральцова

23 жніўня, у Дзень памяці паэта, празаіка і эсэіста Міхася Стральцова, на Чыжоўскія могілкі, да месца спачыну пісьменніка, прыйшлі яго сваякі, сябры, аматары літаратуры, а таксама прадстаўнікі прэсы. Уладзімір Скарынкін, Алесь Разанаў, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў, Алена Стральцова Былі ўскладзеныя кветкі ад ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Ушанавалі памяць спадара Міхася яго ўдава Алена Стральцова , пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Уладзімір Някляеў...

23.08.2017
9754
«Шчыры, шчодры, чалавечны» — 100-годдзе Пімена Панчанкі

23 жніўня, у Дзень нараджэння Пімена Панчанкі, на Усходніх могілках у Мінску, дзе пахаваны паэт, сабраліся ягоныя калегі, сябры і прыхільнікі. Каб ускласці кветкі, падзяліцца адно з адным успамінамі, а таксама прадэкламаваць любімыя вершы Пімена Емяльянавіча. Злева направа: Сюзанна Паўкштэла, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, Вольга Някляева, Леанід Галубовіч, Вера Галубовіч...

23.08.2017
8790
Пімену Панчанку — 100!

Сёння Беларусь святкуе сотыя ўгодкі з дня нараджэння свайго народнага паэта - Пімена Емяльянавіча Панчанкі. Пра свайго старэйшага сябра ўспамінае Анатоль Вярцінскі і дзеліцца дарагімі памяткамі пра Пімена Панчанку з уласнага архіву. Пімен Панчанка, фота 1947 года з асабовай справы (архіў СБП, публікуецца ўпершыню) З нагоды свайго пяцідзесяцігоддзя Пімен Панчанка надрукаваў у жніўні 1967 года характэрны для яго медытацыйнай лірыкі верш, які пачынаўся радкамі: Паўвека… Гэта шмат – паўвека. Сплылі...

28.07.2017
6686
«100 вершаў» — з'явілася новая кніжная серыя

Калі гартаем збор твораў вядомага паэта, то часам спыняем сябе на думцы, што не кожны верш настолькі канцэптуальны ці адметны ў мастацкім плане, каб захапіць аматара літаратуры. Затое ў зборы твораў альбо ў шматлікіх паэтычных зборніках абавязкова знойдзецца некалькі дзясяткаў вершаў, якія будуць сапраўднымі залацінкамі прыгожага пісьменства. Калі такіх вершаў набярэцца цэлая сотня, то мы дакладна маем справу з класікам! «100 вершаў» — новая кніжная серыя выдавецтва «Мастацкая літаратура». Першая...

25.07.2017
7259
«Некаторыя любяць паэзію»: выйшаў новы нумар часопіса «ПрайдзіСвет»

Часам здаецца, што паэзія губляе свае пазіцыі ў літаратурным свеце, але інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСвет» не згодны з гэтым мірыцца. Новы, 18-ы, нумар выдання рэдакцыя ...

19.07.2017
7615
Страх без нянавісці

Згадваюцца словы булгакаўскага Ешуа. Кожнага стрэчнага ён называў “добры чалавек”. На здзіўленне ці спробу пераканаць у зваротным біблійны мышкін адказваў: усе людзі добрыя, проста некаму не пашчасціла, і свой боль, свой страх яны іначай выяўляць не ўмеюць. Сапраўды. Калі ў чарзе, у вагоне метро, на працы сустракаеш чалавека азлобленага, хама, зласліўца, гэта не значыць, што ён кепскі чалавек. Ён усяго толькі нешчаслівы. Цяжка навучыцца не прымаць вонкавы негатыў. Яшчэ цяжэй навучыцца шчыра шкадаваць...

17.07.2017
7230
Любові Турбіной — 75!

Сёння святкуе дзень нараджэння вядомая паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца беларускай лірыкі на рускую мову Любоў Турбіна. Доўгі час яна працавала ў нашым Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, а з 2001 года жыве ў Маскве і даследуе беларускую літаратуру. Шчыра віншуем! Любоў Мікалаеўна Турбіна нарадзілася 17 ліпеня 1942 года ў Ашхабадзе, у сям'і вядомага навукоўца-біёлага, акадэміка АН БССР Мікалая Турбіна. Пасля заканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...

01.07.2017
8139
Дзённікі «Экслібрыса»: Андрэй Хадановіч вызначае, дзе правесці мяжу для перакладчыцкіх вольнасцяў і як кавун павінны звяртацца да Айца па-беларуску

... "Хорошо, что с чужим языком ты знаком, но не будь во вражде со своим языком". Бывае, што на экзатычнай для нас мове існуе найвыдатнейшая паэзія. І часам не так проста знайсці спецыяліста, які валодаў бы гэтай замежнай мовай, і адначасова быў бы добрым паэтам, здольным зрабіць ...

Вынік пошуку: 81-100 з 175 Першая | | 34567 | | Апошняя