Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


01.02.2018
12808
VIІ Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)

Фестываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Нарвегіі, Польшчы, Татарстана (РФ), Украіны, Швецыі. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтр». Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, Амбасада Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", галерэя TUT.BY. Паэтычныя чытанні, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, круглы стол па вяртанні рэпрэсаванай...

09.01.2018
7739
Вершы Чарльза Букоўскі па-беларуску прэзентуюць 24 студзеня

... носіць назву “Cвятло, і паветра, і месца, і час” і ўключае ў сябе з паўсотні паэтычных твораў. Гэта беспрэцэдэнтнае выданне: вершаваныя пераклады аднаго з самых скандальных аўтараў 20 стагоддзя нават на рускай мове былі надрукаваныя кнігай толькі ў 2007 годзе. Аўтарскія правы ...

09.01.2018
5149
Дзівосы перакладу: Паланюк, Букоўскі, Этвуд, Вонегут. Працягваецца збор сродкаў на кніжную серыю «Амерыканка»

У мінулым ужо, 2017 годзе беларускія перакладчыкі стварылі кніжную серыю «Амерыканка», у якой маюць намер выдаваць кнігі культавых аўтараў ЗША і Канады. Серыя распачалася выданнем раману Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», грошы на друк якога былі сабраныя ўвосень на платформе ulej.by. Падводзячы вынікі кніжнага году, эксперты і чытачы згадвалі беларускамоўны “Палёт…” сярод найлепшых кніг, якія выйшлі ў 2017 годзе ў Беларусі. Што ўжо само па сабе дзіва, бо зазвычай увагу крытыкаў прыцягваюць...

07.01.2018
11508
Вынікі года ад Андрэя Хадановіча: перакладная проза

... Знаткевіч . Мн., выдавец А. М. Янушкевіч. Раман “Палёт над гняздом зязюлі” – флагман кніжкай серыі “ Амерыканка ”, якая ўключае ў сябе беларускія пераклады знакамітых раманаў Паўночнай Амерыкі. (Пасля Кізі чакаецца “Байцоўскі клуб” Чака Паланіка, “Чытво” Чарлза Букоўскі, “Пенелапіяда” ...

07.01.2018
9866
Вынікі года: перакладная паэзія

... спецыяльна для кніжкі сучаснымі перакладчыкамі. Такі зборнік можа выглядаць досыць эклектычна, а можа – і цалкам гарманічна, калі старыя і новыя пераклады не толькі канкуруюць міжсобку, але і ўзаемадапаўняюцца, ствараючы больш аб’ёмны партрэт паэта. Уласна так і выйшла з выданнем ...

14.12.2017
7884
Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!

Два гады мінула з таго, як у Саюзе беларускіх пісьменнікаў выйшла першая кніжка пра Пэтсана і Фіндуса. За гэты час гісторыі пра вяскоўца Пэтсана і няўрымслівага катка Фіндуса сталі найлепш прадаванымі і, без перабольшання, улюбёнымі кнігамі беларускіх дзетак. Да сёлетніх Калядаў прапануем новы падарунак – скарбонку з дзевяццю аўдыёкнігамі пра Пэтсана і Фіндуса! Цёплыя і смешныя гісторыі пра прыгоды дзядулі Пэтсана і коціка Фіндуса , створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам...

12.12.2017
9414
Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!

21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны. Урывак з кнігі прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч . Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца. Перакладчыца...

27.11.2017
11543
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Ранішнік быў зладжаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма...

24.11.2017
6528
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

29 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16) адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Злева направа: Лейф Ульсан, Сяржук Доўгушаў, Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава Возьмуць удзел: памочнік Пасла Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Алеся Літвіноўская, шведскі рэжысёр Лейф Ульсан, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыца Алеся Башарымава, намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх...

22.11.2017
7241
Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»

21 лістапада ў прасторы «Кніжная шафа» адбылася дыскусія вакол перакладу на беларускую мову «Суперкнігі пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм. Кніга распавядае пра дзяўчынку з асаблівасцямі, адносіны паміж членамі яе сям'і, і створана дзеля таго, каб зрабіць наша грамадства крыху больш добрым і талерантным. Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч, Надзея Кандрусевіч Як адзначылі ўдзельнікі дыскусіі -- Надзея Кандрусевіч, Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава, у кнізе ёсць два процілеглых полюсы -- нясцерпнага...

20.11.2017
10199
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 19 лістапада ў галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову вершаванай гісторыі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю». «Лямцавая батлейка» дапамагла данесці да маленькіх чытачоў галоўны сэнс кнігі — навучыцца прымаць дзетак з асаблівасцямі. Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава, Надзея Кандрусевіч Як усё пачалося Ідэя перастварыць па-беларуску кнігу шведскай пісьменніцы належала Надзеі Кандрусевіч , перакладчыцы вядомай серыі...

16.11.2017
3643
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

19 лістапада ў мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) адбудзецца прэзентацыя «Суперкнігі пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)», падрыхтаваная адмыслова для дзетак. Пачатак у 12.00. Уваход вольны. У межах фестывалю «Знак роўнасці». У праграме: сюрпрыз ад “Лямцавай батлейкі” Веранікі Фаміной і Бэлы Кавальковай . Сустрэча пройдзе з удзелам перакладчыкаў кнігі са шведскай на беларускую Алесі Башарымавай, Надзеі Кандрусевіч і Андрэя Хадановіча . Гэтая кніга...

15.11.2017
4651
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)

21 лістапада ў мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) адбудзецца першая сустрэча-гутарка пра ўнікальную «Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». Пачатак у 19.00. Уваход вольны Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы яе перакладчыкі на беларускую мову Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч раскажуць пра Гунілу Бэргстрэм...

14.11.2017
6098
Павел Ляхновіч уганараваны Міжнароднай прэміяй імя Лабадоўскага

Пісьменнік Павел Ляхновіч, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, атрымаў прэстыжную Міжнародную літаратурную прэмію імя Юзафа Лабадоўскага за перакладны зборнік апавяданняў вядомага польскага пісьменніка Збігнева Уладзімежа Фрончака “Анёлы, чэрці і кабеты”. Лаўрэатам гэтай прэміі таксама стаў Пётр Кралюк, прарэктар Астрожскай акадэміі (Украіна), у сценах якой 24 кастрычніка і адбылася цырымонія ўзнагароджання. Удзел ва ўрачыстасцях бралі польскія пісьменнікі, дзеячы ўкраінскай культуры і дыпламаты...

13.11.2017
7393
Нарвэскі пісьменьнік з Гомля натхніў на вялікі перакладніцкі праект

... перакладам нарвэскай літаратуры на беларускую мову. Адным зь перакладнікаў быў Іван Чыгрынаў. Наўрад ці ён ведаў нарвэскую. А хто рабіў пераклады ў ваш нумар? ЮЦ: Гэтыя пераклады толькі з нарвэскай мовы. Сярод нумароў «Прайдзісьвета» гэты адметны тым, што абсалютная большасьць ...

26.10.2017
6310
«Пад вольным небам» Віцебска

Адразу дзве прэзентацыі кнігі беларускіх перакладаў “Пад вольным небам” шведскага нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера адбыліся 26 кастрычніка ў Віцебску. Кніга перакладаў скандынаўскага паэта сталася вялікім сумесным праектам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Амбасады Каралеўства Швецыя ў нашай краіне. Над кнігай працавала цэлая каманда перакладчыкаў: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Да працы над праектам далучыліся ўдава майстра – Моніка Транстромер, памочнік...

25.10.2017
3654
Вершы Аксаны Данільчык апублікаваныя ў Італіі

... італьянскай літаратур другой паловы ХХ ст. (канцэпцыя чалавека ў прозе аб Другой сусветнай вайне). Вучылася ў Італіі. Перакладае з італьянскай мовы. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш., увайшлі ў анталогію “Галасы з-за небакраю”....

24.10.2017
6007
Юбілейны «Дзеяслоў» — часопісу 15!

Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Паэзія: Кірыла Тураўскі ў перастварэнні ...

19.10.2017
6448
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя. “Дзеяслоўцы”: Барыс Пятровіч, Алесь...

16.10.2017
3307
Прэзентацыя "нарвежскага" нумару "ПрайдзіСвета"

... • паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. На прэзентацыі мы пагаворым пра асаблівасці сучаснай нарвежскай літаратуры, зачытаем некаторыя пераклады з нумару, абмяркуем далейшыя магчымасці перакладу нарвежскай літаратуры на беларускую мову. Пачатак а 19:00. Уваход вольны

Вынік пошуку: 21-40 з 111 Першая | | 12345 | | Апошняя