Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


06.12.2017
4257
Віншуем Георгія Ліхтаровіча!

6 снежня нашаму сябру, пісьменніку і фотамастаку Георгію Ліхтаровічу спаўняецца 70 гадоў. Віншуем! Шаноўны Георгій Леанардавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, поспехаў у творчых і паўсядзённых справах, аптымізму, дабрабыту! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

05.12.2017
6609
«Не абы-які камплімент»: намінанты на прэмію Арсенневай – пра кнігі адно аднаго

Ужо заўтра ў мінскім Прэс-клубе будзе ўпершыню ўручаная прэмія імя Наталлі Арсенневай. Нагадаем: у шорт-ліст трапілі Віктар Жыбуль, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева. Удзел у апытанцы ўзялі ўсе, акром Віктара Жыбуля і Міхася Скоблы. А яшчэ так атрымалася, што пра «Цырк» Юлі Цімафеевай – ні слова… Каб не ставіць аўтараў у «няёмкае становішча» (і дадаць інтрыгі, што тут хаваць), выказванні даем без подпісаў. Пра кнігу “Дзяцел...

27.11.2017
12218
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Ранішнік быў зладжаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма...

15.11.2017
8484
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Гэта адбылося! У Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка” вялікае свята – выйшаў юбілейны 100-ты выпуск кніжнай серыі. Ад часу заснавання мінула восем гадоў, а замыкае сотню кніжак серыі новы зборнік прозы вядомага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава “Пад крыжам”. Віктар Карамазаў сёння з’яўляецца старэйшынам беларускай прозы, першае ягонае апавяданне было надрукаванае ў далёкім 1958 годзе. З таго часу выйшла некалькі дзясяткаў кніг Віктара Філімонавіча – апавяданні і нарысы, аповесці і раманы...

15.11.2017
9553
Святліца збірае сяброў

Такімі словамі можна азначыць паэтычную сустрэчу-справаздачу магілёўскага моладзевага літаратурнага клубу “Святліца”. Юныя паэты і паважаныя госці сабраліся 11 лістапада ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна, каб паказаць свае новыя вершы, пашырыць кола знаёмстваў, прыцягнуць у свой творчы калектыў новых сябраў. Звычайна гэткія вялікія імпрэзы, а сустрэча сабрала амаль пяцьдзясят чалавек, “Святліца” ладзіць двойчы на год. Сённяшняя падзея – гэта восеньская літаратурная справаздача, падчас якой падводзяцца...

02.11.2017
6471
«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)

1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі. Першы нумар часопіса, як распавёў...

26.10.2017
3766
«Адрасы БНР. 1918 – 2018» – каляндар ад «Бацькаўшчыны» да юбілею БНР!

Прыемныя навіны для нашых сталых чытачоў! Мы ўжо анансавалі выхад новага календара ад “Будзьмы!” з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2018 год. Ну дык ведайце, што ён ужо здадзены ў друкарню. Але гэта яшчэ не ўсё! На наступны год вас чакае яшчэ адзін каляндар – “Адрасы БНР. 1918 – 2018”, падрыхтаваны адмыслова да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Новы каляндар густоўна аформлены і інфармацыйны – ён змяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР. Купалаўскі...

24.10.2017
7106
Юбілейны «Дзеяслоў» — часопісу 15!

Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Паэзія: Кірыла Тураўскі ў перастварэнні Алеся Разанава, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Анатоль Брусевіч. Дэбютуе Ганна Шакель. Проза: Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Федарэнка, Адам Глобус, Людміла Рублеўская. Тэатр: драматычная паэма Леаніда...

23.10.2017
8650
Землякі адзначылі юбілей Юркі Голуба

У Зэльвенскім цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка Юркі Голуба. Юрка Голуб Павіншаваць свайго земляка прыйшлі яго землякі, аднакласнікі, сябры, а таксама старшыня Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісіменнікаў з Гародні Валянцін Дубатоўка і пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын . Вечарыну адкрыў сам юбіляр, ён шчыра падзякаваў усім за такую шчырую ласку, а таксама прачытаў некалькі сваіх...

19.10.2017
7176
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя. “Дзеяслоўцы”: Барыс Пятровіч, Алесь...

16.10.2017
3831
Віншуем кастрычніцкіх юбіляраў!

15 кастрычніка споўнілася 55 гадоў нашаму сябру, літаратару Сяргею Абламейку, у той жа дзень адсвяткавала юбілей гомельская пісьменніца Таіса Мельчанка. 16 кастрычніка Сяргею Сокалаву-Воюшу -- 60! Віншуем! Паважанае спадарства! Шчыра віншуем вас з выдатнымі святочнымі датамі і зычым усяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у штодзённых справах, плённай творчай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

11.10.2017
6350
Міхасю Булавацкаму — 70!

11 кастрычніка святкуе свой юбілей наш сябар, магілёўскі літаратар, выкладчык матэматыкі, грамадскі дзеяч Міхась Булавацкі. Віншуем! Шаноўны Міхась Пятровіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, аптымізму, энергічнасці, плённай творчай, выкладчыцкай і грамадскай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Міхась Булавацкі. Фота: svaboda.org Булавацкі Міхась Пятровіч нарадзіўся 11 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Восы Глускага...

10.10.2017
6468
«Навошта выдумляць? Трэ пісаць аб тым, што было!»: Леанід Дранько-Майсюк пра сваю новую кнігу

10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў літаратару Леаніду Дранько-Майсюку. Шчыра віншуем Леаніда Васільевіча з юбілеем, зычым усяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшага творчага плёну! І прапануем увазе чытачоў гутарку з пісьменнікам з нагоды выхаду яго новай кнігі. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Фота: Джон Кунстадтэр, budzma.by Леанід Дранько Майсюк, больш вядомы як паэт, сёлета аддаў у друк дакументальную аповесць пра Максіма Танка. Кніга "… Натуральны, як лінія небасхілу"...

05.10.2017
5729
Віншуем Сяргея Харэўскага з юбілеем!

Сёння, 5 кастрычніка, спаўняецца 50 гадоў нашаму сябру, мастацтвазнаўцу, літаратару, грамадскаму дзеячу Сяргею Харэўскаму. Віншуем! Сяргей Харэўскі. Фота: Аляксандр Tarantino Ждановіч Паважаны Сяргей Васільевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у справах штодзённых, плёну ў творчасці і натхнення! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

23.09.2017
14875
«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»

23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае». На імпрэзе, арганізаванай ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"...

20.08.2017
5606
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

20 жніўня адзначаюць свае юбілеі двое нашых сяброў -- паэтка, перакладчыца Галіна Дубянецкая і журналіст, музычны эксперт, празаік Дзмітрый Падбярэзскі. Віншуем! Шаноўныя Галіна Міхайлаўна і Дзмітрый Альбертавіч! Шчыра віншуем вас з вашымі прыгожымі святочнымі датамі і жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, выдатных навінаў кожны дзень, плёну ў творчасці, новых кніг і чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Галіна Дубянецкая — паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня ў Мiнску. Скончыла...

18.08.2017
5382
Віншуем Таццяну Барысік!

18 жніўня святкуе свой юбілей пісьменніца, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», адна з лаўрэатаў прэміі Гедройца Таццяна Барысік. Віншуем! Паважаная Таццяна Іванаўна! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, квітнення, шанцунку ва ўсіх справах, плённай творчай дзейнасці! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Пісьменніца нарадзілася ў Магілёве. У 1999 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, факультэт дашкольнага выхавання...

07.08.2017
5171
Біблія – найлепшы бэстсэлер усіх часоў

У Мінску ўрачыста адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Ля будынка Чырвонага касцёла адбыліся навукова-асветніцкія чытанні. З прамовамі аб дзейнасці пачынальніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, даследчыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Святкаванне распачаў мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч : -- Францыск Скарына прэзентаваў сваю першую кнігу 6 жніўня 1517 года, на свята Перамянення Пана. Біблія -- гэта вечна жывое і дзейснае слова, дадзенае нам з мэтай...

07.08.2017
6940
Віншуем жнівеньскіх юбіляраў!

Сёння, 7 жніўня, святкуюць свае юбілеі адразу трое нашых сяброў: пісьменнікі Анатоль Астапенка, Лявон Неўдах і Адам Мальдзіс. Віншуем! Шаноўным спадарам Анатолю Астапенку і Лявону Неўдаху сёння спаўняецца 70 гадоў, а нашаму слыннаму прафесару, знаўцу гісторыі літаратуры Адаму Мальдзісу -- 85! Паважаныя Анатоль Уладзіміравіч, Лявон Пятровіч і Адам Восіпавіч! Сардэчна віншуем вас са святочнымі датамі і жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, сілаў, аптымізму і поспехаў у паўсядзённых справах...

02.08.2017
6229
ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур»

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы. Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі. Акрамя абмеркаванняў адбудуцца чытанні на тэмы — Мара пра мора, Мяжа і Ўскраіны, выступ праекта «КІНЕМО» і музычны сэт Аляксея Варсобы (Portmone)...

Вынік пошуку: 21-40 з 65 Першая | | 1234 | | Апошняя