Адсартавана па рэлевантнасці | Сартаваць па даце

Віншуем сябраў нашай арганізацыі Валянціну Осіпаву, Паўла Ляхновіча і Яўгена Адамовіча з днём нараджэння! Валянціна Осіпава нарадзілася 22.10.1959 г. у в. Абакумы, Гомельскай вобл. У 1978г. скончыла пінскі тэхнікум мясной і малочнай прамысловасці, потым завочна магілёўскі тэхналагічны інстытут. З 1978 г. працуе на Бярозаўскім сыраробчым камбінаце. З 1985 г. друкуецца у рэспубліканскіх выданнях. З 2005 г. сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Публікацыі у газетах "Рэспубліка", "Народная...

Днямі юбілеі адзначылі сябры нашай арганізацыі Андрэй Антонаў, Яўген Бяласін, Алесь Яскевіч і Святлана Варонік. Шчыра віншуем! Андрэй Антонаў ...

Днямі адзначылі дні народзінаў сябры нашай арганізацыі літаратаркі Тамара Барадзёнак і Яўгенія Казлова. Шчыра віншуем! Днямі адзначылі дні народзінаў сябры нашай арганізацыі літаратаркі Тамара Барадзёнак і Яўгенія Казлова. Шчыра віншуем! Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак нарадзілася 4 мая 1959 г. у вёсцы Матырына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, Беларусь. У 1978 годзе скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцынскага вучылішча. Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях №1 г...

Днямі адзначылі свае юбілеі пісьменнікі Алесь Наркевіч і Віктар Бяляцкі. Шчыра віншуем! Днямі адзначылі свае юбілеі пісьменнікі Алесь Наркевіч і Віктар Бяляцкі....

Днямі адзначылі свае круглыя даты сябры нашай арганізацыі Марыя Якімук, Уладзімір Кажамяка, Мікалай Аляксандраў, Уладзімір Барысенка. Віншуем! Марыя Сямёнаўна Якімук (Гарах) нарадзілася 02.01.1944 г. у вёсцы Ліпінкі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, факультэт методыкі і педагогікі пачатковага навучання. Працавала больш за 30 гадоў у Брэсцкім раёне, большасць з якіх у Кавярдзяцкай пачатковай школе. З вершамі дэбютавала ў 1966 годзе ў раённай...

10 лютага споўнілася 75 год вядомаму літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук Міхасю Аляксандравічу Тычыну, а 11 лютага святкаваў свой 50-ты дзень нараджэння аўтар літаратуры нон-фікшн, даследчык біяграфіі Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна Сяргей Уладзіміравіч Шапран. Шчыра віншуем! Міхась Т ычына , нарадзіўся 10.02.1943 г. у пасёлку Ленінскі Алданскага раёна (Якуцкай АССР) у сям'і ссыльнага. У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага...

Сёння адзначае 55-гадовы юбілей беларускі пісьменнік Мікола Ільючык. Ільючык Мікалай Антонавіч нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З 1973 па 1983 гады навучаўся ў Багданаўскай сярэдняй школе. З 1983 па 1984 год вучыўся ў ГПТВ – 4 г. Магілёва. З 1984 па 1986 служыў у войску. У 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Потым працаваў у калгасе на пасадзе інжынера. З 1995 г. узначальваў аварыйна-выратавальны пост...

Сёння адзначае сваё 90-годдзе беларускі літаратуразнавец, краязнавец, прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч. Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1931 г. у вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і рабочага. У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1957 г. - аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Працаваў у Гарадзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы...

Сёння святкуе дзень нараджэння выдатны літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч. Шчыра віншуем! Аляксей Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1931 года ў вёсцы Новы Свержань на Стаўбцоўшчыне. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры. Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Сябра Саюза...

Сёння адзначае 65-годдзе беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка Хрысціна Аляксееўна Лялько. Хрысціна Лялько нарадзілася 30 сакавіка 1956 у в. Хадзюкі Лідскага раёна. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». У 1995 годзе стала адным з ініцыятараў і сузаснавальнікаў двух каталіцкіх часопісаў – квартальніка "Наша Вера" і месячніка "Ave Marіa"...

Сёння адзначае сваё 65-годдзе беларускі культуролаг, пісьменнік Янка Трацяк. Янка Трацяк (cапр. Траццяк Іван Іванавіч) нарадзіўся 17 сакавіка 1956 года ў в. Труханава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у войску, працаваў выпрабавальнікам-кіроўцам на Мінскім трактарным заводзе. Пазней скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў настаўнікам. Ад 1991 года -- на кафедры беларускай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы. Кандыдат культуралогіі (2000), дацэнт культуралогіі...

Сёння спаўняецца 65 год тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". «Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей «Зорка», перыядычна...

Сёння адзначае 85-гадовы юбілей беларуская літаратуразнавец, крытык Лідзія Сымонаўна Савік. Лідзія Сымонаўна Савік нарадзілася ў вёсцы Камуна Любанскага р-на Слуцкай акругі ў сялянскай сям'і. Бацькі Адам Васілевіч і Алена Піліпаўна Адзярыха, разам з Эмануілам Модзіным, Цімафеем Смірновым і інш., былі арганізатарамі камуны на Мар'інскім балоце над ракой Арэсай. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт, загінуў у 1941 г. пад Масквой. Камуну спалілі немцы, маці з двума дзецьмі, Лідай...

Сёння адзначае 60-гадовы юбілей беларуская пісьменніца і гісторык-архівіст Вольга Уладзіміраўна Бабкова. Вольга Бабкова нарадзілася ў Мінску 27 лютага 1961 года. Скончыла СШ №80, пасля – Беларускі дзяржаўны універсітэт (гістарычнае аддзяленне). Гісторык-архівіст, літаратар. Працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Аўтарка некалькіх апавяданняў, шэрагу навуковых артыкулаў і эсэ. Лаўрэатка...

Сёння святкуе 75-гадовы юбілей беларуская паэтка і драматург Марыя Якаўлеўна Баравік. Марыя Баравік нарадзілася 22 лютага 1946 года ў в. Прэабражэнка Глыбоцкага раёна ў беднай сялянскай сям'і. Бацька - Баравік Якаў Іванавіч - родам з вёскі Перадолы. Мама Марыя Адамаўна - сірата з дзесяці гадоў. Спявала, малявала, ляпіла, шыла цацкі. Будучая вядомая паэтка Глыбоччыны скончыла Перадольскую сямігодку, Падсвільскую сярэднюю школу і БДУ (аддзяленне журналістыкі). Паэзіяй пачала цікавіцца ў школьныя гады...

Сёння адзначае 75-годдзе беларуская паэтэса ў Польшчы Надзея Артымовіч. Дзяцінства Надзеі Артымовіч прайшло ў Бельску-Падляшскім, тут яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Тарашкевіча. У 1965-67 вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, а ў наступныя гады — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972. Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газеце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі»). На працягу 1970-75 г. тут было надрукавана...

Сёння адзначае 65-годдзе беларускі празаік і драматург Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік. Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік (таксама Ягаўдзік Уладзімір), нарадзіўся ў вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання...

Стваральнік дзівосна-баладнай «Палескай хронікі», роўнай па сваёй паэтычнай глыбіні «Новай зямлі». Сёння — 100-годдзе Івана Мележа. Назвы яго твораў зьдзіўляюць сваёй мэтафарычнай знакавасьцю: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Сьнежань». Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. Герой 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ. 1. Яго прыхільніцай была Ларыса Геніюш Аўтарка «Споведзі» называла Івана Мележа адным з самых любімых пісьменьнікаў. Яго сьмерць...

Сёння адзначае 70-гадовы юбілей беларускі пісьменнік Янусь Малец. Малец Янусь (Іван) Вільгельмавіч нарадзіўся 8 лютага 1951 года ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна. Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на заводзе ў Віцебску, скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Служыў у войску ў Бірабіджане і ў сяле Князе-Валконскае пад Хабараўскам. Пасля службы скончыў завочна БДУ імя У. І. Леніна (1977-1983 гг.). Працаваў у літаратурным аддзеле часопіса “Вожык”...

Сёння адзначае 75-гадовы юбілей беларускі літаратуразнавец, публіцыст, гісторык, навуковец Уладзімір Майсеевіч Ліўшыц. Уладзiмiр Лiўшыц нарадзiўся 1 лютага 1946 года ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласцi ў сям'i служачых. Бацькi – ураджэнцы Беларусi. Бацька Маiсей Хаймавiч, iнвалiд па зроку, добраахвотнiкам абараняў Ленiнград, мацi – Соф'я Давыдаўна, была з дачкой эвакуiравана ў г. Красны Кут. З чэрвеня 1946 года сям'я жыве ў г. Горкi Магілёўскай вобласцi. У 1964 годзе скончыў Горацкую СШ №2. Год...