Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


08.02.2021
5263
20 нечаканых фактаў пра Івана Мележа

Стваральнік дзівосна-баладнай «Палескай хронікі», роўнай па сваёй паэтычнай глыбіні «Новай зямлі». Сёння — 100-годдзе Івана Мележа. Назвы яго твораў зьдзіўляюць сваёй мэтафарычнай знакавасьцю: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Сьнежань». Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. Герой 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ. 1. Яго прыхільніцай была Ларыса Геніюш Аўтарка «Споведзі» называла Івана Мележа адным з самых любімых пісьменьнікаў. Яго сьмерць...

08.02.2021
803
Янусю Малецу — 70!

Сёння адзначае 70-гадовы юбілей беларускі пісьменнік Янусь Малец. Малец Янусь (Іван) Вільгельмавіч нарадзіўся 8 лютага 1951 года ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна. Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на заводзе ў Віцебску, скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Служыў у войску ў Бірабіджане і ў сяле Князе-Валконскае пад Хабараўскам. Пасля службы скончыў завочна БДУ імя У. І. Леніна (1977-1983 гг.). Працаваў у літаратурным аддзеле часопіса “Вожык”...

01.02.2021
1849
Уладзіміру Ліўшыцу — 75!

Сёння адзначае 75-гадовы юбілей беларускі літаратуразнавец, публіцыст, гісторык, навуковец Уладзімір Майсеевіч Ліўшыц. Уладзiмiр Лiўшыц нарадзiўся 1 лютага 1946 года ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласцi ў сям'i служачых. Бацькi – ураджэнцы Беларусi. Бацька Маiсей Хаймавiч, iнвалiд па зроку, добраахвотнiкам абараняў Ленiнград, мацi – Соф'я Давыдаўна, была з дачкой эвакуiравана ў г. Красны Кут. З чэрвеня 1946 года сям'я жыве ў г. Горкi Магілёўскай вобласцi. У 1964 годзе скончыў Горацкую СШ №2. Год...

30.01.2021
2178
Пра што Шамякін пісаў Лукашэнку

У 100-я ўгодкі з дня нараджэння Івана Шамякіна прапануем невядомы ліст з архіва нашай арганізацыі. У дзень 100-годдзя вядомага пісьменіка Івана Пятровіча Шамякіна прапануем вашай увазе ліст, напісаны народным пісьменнікам у 2003-м годзе, копія якога захавалася ў архіве Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ніякага адказу на гэты ліст атрымана не было, хаця й паведамлялася, што адрасат ліст прачытаў. Маўчанне вельмі здзівіла Івана Шамякіна. У лісце - ўсе адзнакі стылю, якасці характара і погляды пісьменніка...

25.01.2021
1423
Сяргею Украінку — 60!

Адзначае 60-гадовы юбілей беларускі паэт Сяргей Украінка. Сяргей Сяргеевіч Украінка нарадзіўся у вёсцы Ніканавічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру ў МДУ імя А.А. Куляшова. Працаваў настаўнікам, выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры і журналістыкі ў МДУ імя А.А. Куляшова, будаўніком, цяпер працуе ахоўнікам. Друкуецца з 1977 г., аўтар шматлікіх публікацый вершаў у перыёдыцы, зборніка паэзіі “Маё Купела” (2001 г.), "9 гранаў" (2016). Сябра Саюза...

24.01.2021
1443
Зінаідзе Губаравай-Крупскай — 70!

Сёння адзначае 70-гадовы юбілей беларуская аўтарка казак Зінаіда Васільеўна Губарава-Крупская. Зінаіда Васільеўна Губарава-Крупская нарадзілася ў вёсцы Пагоннае Хойніцкага р-на Гомельскай вобласці, вучылася ў Гродзенскай культурна-асветніцкай вучэльні па спецыяльнасці “дырыжор народнага хору”. Выкладала фальклор, фальклорны танец. Аўтар кніг казак: “Краіна чароўных сноў” (2004), “Знойдзенае імя” (2010), “Два браты” (2012), “Казкі-дарылкі для жэўжыка Кірылкі” (2012), Казка пра Міколу асілка-змагара”...

20.01.2021
1021
Сяргею Тарасаву — 60!

Сёння гісторык і пісьменнік Сяргей Тарасаў святкуе дзень нараджэння. Віншуем! Сёння гісторык і пісьменнік Сяргей Тарасаў святкуе дзень нараджэння. Віншуем! Сяргей Васільевіч Тарасаў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1982 г.). З 1982 па 2006 гг. працаваў ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Тэма дысертацыі «Гісторыка-тапаграфічная структура Полацка IX-XVIII стст.». Вывучае праблему ўзнікнення і развіцця беларускіх гарадоў 9-18 стст. Праводзіў...

08.01.2021
1313
Віктару Ледзеневу — 80!

Сёння адзначае 80-гадовы юілей беларускі пісьменнік і драматург Віктар Іванавіч Ледзенеў. Віктар Іванавіч Ледзенеў нарадзіўся 15 студзеня 1941 г. у Адыгеі. Працаваў у рэспубліканскай газеце «Знамя юнацтва», прайшоўшы шлях ад зменнага сакратара да намесніка рэдактара і члена рэдкалегіі. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». За час працы на студыі ён прыняў удзел як рэдактар, сцэнарыст і рэжысёр у стварэнні больш чым 30 фільмаў. Мінску выйшла яго першая прыгодніцкая аповесць «Пякельная машына»...

17.12.2020
1445
Ганне Новік — 30!

Сёння адзначае 30-годдзе беларуская паэтка Ганна Новік. Ганна Юр’еўна Новік нарадзілася 17 снежня 1990 г ў г. Гомель. Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Скончыла Гомельскі абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Навучалася на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта. Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Пачала пісаць яшчэ ў школе. У 2008 годзе скончыла абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Закончыла філалагічны факультэта ГДУ імя Скарыны. Захапляецца...

13.12.2020
1831
Веры Міхно — 65!

Сёння адзначае 65-годдзе беларуская паэтэса Вера Міхно. Міхно Вера Фёдараўна нарадзілася 13 снежня 1955 г. у в. Чэрцы Лепельскага р-на Віцебскай вобласці. Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, працавала ўрачом, вершы выходзілі ў літаратурнай перыёдыцы. Аўтар кнігі вершаў “Крык спуджанай птушкі” (2011). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Бараўлянах. Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Веру Фёдараўну Міхно з нагоды юбілею, жадаюць ёй моцнага...

13.12.2020
1991
Лявону Валасюку — 65!

Сёння адзначае 65-годдзе беларускі паэт і мастак Лявон Валасюк. Лявон Фёдаравіч Валасюк нарадзіўся 13 снежня 1955 г. у в. Песцянькі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.У васьмігадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Брэст. У 1963—1973 навучаўся ў сярэдняй школе № 16, пасля працаваў слесарам на заводзе, служыў у войску. Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці, пасля...

10.12.2020
1709
Андрэю Паўлухіну - 40!

Сёння адзначае 40-годдзе беларускі пісьменнік-фантаст Андрэй Паўлухін. Андрэй Аляксеевіч Паўлухін нарадзіўся 10 снежня 1980 года ў Рагачове. З 1980 да 1986 года жыў у Анапе. У 1986 годзе вярнуўся ў Рагачоў. У 1999 годзе паступіў у Магілёўскі біяліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна. Мае спецыяльнасць "бібліятэкар-бібліёграф", "тэхнік-тэхнолаг бібліятэчна-інфармацыйных сістэм". Піша на рускай і беларускай мовах у рэчышчы кіберпанку, навуковай фантастыкай і альтэрнатыўнай гісторыі...

06.12.2020
1811
Галіне Булыка — 60!

Сёння адзначае 60-годдзе беларуская пісьменніца і перакладчыца Галіна Аляксандраўна Булыка. Галіна Булыка нарадзілася 6 снежня 1960 г. у вёсцы Осава Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1966 г. сям'я пераехала ў Менск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення...

01.12.2020
1572
Марыі Вайцяшонак — 80!

... той жа час цікава. Героі Марыі Вайцяшонак пастаянна пра гэта думаюць. За кожнае сваё слова яна сумленна плоціць. Мне ўсё менш падабаюцца юбілеі. Усё можна прыняць у жыцці, прынамсі, шмат што, акрамя аднаго – занадта хутка ідзе час. Толькі б не стаміцца. Цяпер Марыя Вайцяшонак ...

01.12.2020
2006
Няспешнага часу!

Леанід Галубовіч — да юбілею Марыі Вайцяшонак. НЯСПЕШНАГА ЧАСУ! Час такі няўмольны і хуткаплынны… Здаецца, яшчэ ўчора ты натхнёна і захоплена мроіў пра сваю будучыню, і вось сёння – яна ўжо перад табою, а там, за ёю – няўвідныя, затуманеныя небасхілам, перспектывы… У кожнага так. Абысці гэтага ніяк нельга, як і ўласны наканаваны табе лёс. Вось і наша выбітная пісьменніца і паэтка Марыя Вайцяшонак няўглядзь апынулася на парозе свайго пашанотнага юбілею. За ўсёй яе творчасцю стаіць біяграфічнае,...

30.11.2020
1912
Алесю Корневу — 85!

Cёння святкуе 85-гадовы юбілей беларускі паэт, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў вершаў Алесь Корнеў. Алесь Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у Магілёве. Пасля вайны сям’я пераехала ў Ястрамбель. У 1955г. скончыў сярэднюю школу ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна. У 1960 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў доктарам у Мазыры і ў Баранавічах. Вершы Алеся Корнева друкаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у літаратурным...

27.11.2020
2379
Дзень Герояў: падарожжа да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну

Сёння, у Дзень Герояў, з'ездзілі па мясцінах, звязаных з падзеямі Слуцкага збройнага чыну, які адбыўся 100 гадоў таму. Сёння, у Дзень Герояў, з'ездзілі па мясцінах, звязаных з падзеямі Слуцкага збройнага чыну, які адбыўся 100 гадоў таму. Пабывалі ў Грозаве, дзе фармаваўся першы беларускі полк, неўзабаве былі ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, а ў Семежаве прымацавалі да мемарыяльнага крыжа памятны вянок "Беларускім паўстанцам -- ад беларускіх пісьменнікаў". У паездцы ўдзельнічалі...

20.11.2020
1439
Рыгору Ігнаценку — 90!

Сёння адзначае 90-годдзе адзін з найстарэйшых сяброў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", пісьменнік-прыродазнаўца Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка. З прыродай сябрую без прымусу. І дзе яго сцяжынкі праляглі, Там аб шчаслівай долі беларуса Шумяць дубы на матчынай зямлі. Гэтыя лірычныя паэтычныя радкі нашага земляка Івана Маркевіча вельмі падыходзяць да творчасці Рыгора Ігнаценкі, знакамітага пісьменніка-натураліста, жыхара вёскі Паплавы. 20 лістапада Рыгор Канстанцінавіч адзначае свой 90-гадовы...

15.11.2020
1617
Аксане Данільчык - 50!

Сёння адзначае 50-гадовы юбілей беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца Аксана Данільчык. Аксана Аляксееўна Данільчык нарадзілася 15 лістапада 1970 года ў Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002). Аўтарка паэтычных зборнікаў «Абрыс Скарпіёна» (1996), «Il Mezzogiоrno. Поўдзень» (2006), «Сон, які немагчыма забараніць»...

04.11.2020
1687
Людміле Завеі - 65!

Сёння адзначае 65-годдзе паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Людміла Завея. Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Людмілу Васільеўну з юбілеем, жадаюць моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і плёну ў працы!

Вынік пошуку: 41-60 з 239 Першая | | 12345 | | Апошняя