Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


02.11.2020
3053
Алесю Барскаму — 90!

2 лістапада спаўняецца 90 гадоў аднаму з старэйшых беларускіх пісьменнікаў Алесю Барскаму. 2 лістапада спаўняецца 90 гадоў аднаму з старэйшых беларускіх пісьменнікаў Алесю Барскаму. Нарадзіўся Алесь Барскі (Аляксандр Баршчэўскі) 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў Лодзінскі ўніверсітэт. У 1956 годзе – пасля ўзнікнення кафедры беларускай філалогіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры, затым ўзначальваў самую кафедру...

02.11.2020
1350
Алесю Наварычу — 60!

Сёння адзначае 60-гадовы юбілей беларускі празаік, аўтар вядомага рамана "Літоўскі воўк" Алесь Наварыч. Сёння адзначае 60-гадовы юбілей беларускі празаік, аўтар вядомага рамана "Літоўскі воўк" Алесь Наварыч. Наварыч Алесь (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч), нарадзіўся 02.11.1960 г. у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам...

23.10.2020
1576
Ганне Севярынец — 45!

Cёння святкуе 45-гадовы юбілей беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца і даследчыца беларускай літаратуры Ганна Канстанцінаўна Севярынец. Cёння святкуе 45-гадовы юбілей беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца і даследчыца беларускай літаратуры Ганна Канстанцінаўна Севярынец. Ганна Севярынец нарадзілася 23 кастрычніка 1975 г. у Мінску ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры...

22.10.2020
1277
Генадзю Лапаціну — 65!

Сёння адзначае 65-гадовы юбілей беларускі паэт Генадзь Ісаакавіч Лапацін. Сёння адзначае 65-гадовы юбілей беларускі паэт Генадзь Ісаакавіч Лапацін. Генадзь Лапацін нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 г. у Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны. Па спецыяльнасці — філолаг. Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці. Займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры. Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклоры, дыялектнай фразеалогіі, тэорыі...

19.10.2020
1733
Марыне Наталіч — 70!

Сёння адзначае 70-гадовы юбілей паэтка і празаік Марына Наталіч. Сёння адзначае 70-гадовы юбілей паэтка і празаік Марына Наталіч. Марына Наталіч (Давыдзенка Наталля Аляксееўна) нарадзілася ў 1950 годзе ў горадзе Ваніна на Далёкім Усходзе. Паэт, празаік. Аўтар зборнікаў вершаў «Странники», «Первые стихи», прозы «Глухие голоса». Сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Жыве ў Мінску. Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Марыну Наталіч з юбілеем...

02.10.2020
1834
Тамары Габрусь — 75!

Сёння адзначае 75-гадовы юбілей беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і паэтэса Тамара Віктараўна Габрусь. Сёння адзначае 75-гадовы юбілей беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і паэтэса Тамара Віктараўна Габрусь. Тамара Габрусь нарадзілася ў Мінску, у 1968 скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1968—1974 гадах працавала архітэктарам-рэстаўратарам. У 1974—1980 — навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская...

01.10.2020
2353
Галіне Самойла — 60!

Сёння святкуе юбілей гарадзенская паэтка Галіна Самойла. Сёння святкуе юбілей гарадзенская паэтка Галіна Самойла. Галіна Самойла нарадзілася ў в. Бандары Гродзенскага раёна. Вырасла ў сям’і настаўнікаў-філолагаў – маці выкладала ў вясковай школе рускую мову і літаратуру, бацька – беларускую. Галіна Самойла прызнаецца, што шмат хто з яе родных пісаў вершы, прынамсі ў юнацтве, а яшчэ сярод сваякоў пісьменніцы – вядомы заходнебеларускі паэт Міхась Васілёк. Скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага...

27.08.2020
2800
Галіне Каржанеўскай – 70!

Сёння святкуе дзень нараджэння паэтка, сябра Рады СБП, грамадская дзяячка Галіна Каржанеўская. Сёння святкуе дзень нараджэння паэтка, сябра Рады СБП, грамадская дзяячка Галіна Каржанеўская. Галіна Каржанеўская нарадзілася 27.08.1950 г. у вёсцы Лясішча Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. У 1968 г. скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне і пачала...

12.08.2020
2499
Леаніду Галубовічу — 70

У гэтыя складаныя дні, поўныя адвагі і роспачы, святкуе 70-ты дзень нараджэння паэт, эсэіст Леанід Галубовіч. У гэтыя складаныя дні, поўныя адвагі і роспачы, святкуе 70-ты дзень нараджэння паэт, эсэіст Леанід Галубовіч. Шмат год Леанід Міхайлавіч аддаў працы ў літаратурных праграмах Беларускага тэлебачання, штотыднёвіку "Лім", легендарнаму часопісу "Крыніца". Апекаваўся спадчынай, публікаваў творы Анатоля Сыса, Міколы Купрэева, Васіля Гадулькі, Васіля Сахарчука, Таццяны Зіненкі...

06.08.2020
2632
Міраславу Адамчыку — 55!

Сёння святкуе 55-годдзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міраслаў Адамчык. Шчыра віншуем! Сёння святкуе 55-годдзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міраслаў Адамчык. Беларускі паэт, празаік, драматург, выдавец Міраслаў Адамчык (творчы псеўданім Міраслаў Шайбак) нарадзіўся 6 жніўня 1965 года ў Мінску ў сям'і вядомага празаіка Вячаслава Адамчыка. Скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў у часопісах “Беларусь” і “Бярозка”. Беларускі паэт, празаік, драматург, выдавец. Брат вядомага беларускага...

12.06.2020
4759
Дзмітрыю Плаксу — 50

Сёння — дзень нараджэння вядомага паэта і перакладчыка, нашага даўняга сябра Дзмітрыя Плакса. Шчыра віншуем, Дзмітры! Сёння — дзень нараджэння даўняга сябра нашай арганізацыі, часопіса "Дзеяслоў" і "Літаратурнай Беларусі", выдтнага творцы, паэта, перакладчыка, музыкі, негалоснага амбасадара беларускай культуры і літаратуры ў Швецыі Дзмітрыя Плакса. Рада і Сакратарыят, працаўнікі офіса ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Дзмітрыя з днём народзінаў і зычаць...

03.06.2020
3122
Васілю Зуёнку — 85!

Сёння святкуе 85-ты дзень нараджэння вядомы беларускі паэт, літаратуразнаўца, Васіль Васілевіч Зуёнак. Васіль Васільевіч Зуёнак узначальваў Саюз беларускіх пісьменнікаў на працягу лёсавызначальных гадоў – з 1989 па 1996-ы. У дзень юбілею згадваем яго эсэ-ўспамін "Саюз: наш і мой", напісанае ў 2014 годзе для нашага сайта і "Літаратурнай Беларусі". Саюз… Саюз пісьменнікаў… Нямала ўжо нагаворана вусна і пераведзена ўдосталь паперы на тэму: што ж гэта за стварэнне (ці ўтварэнне?)...

18.05.2020
4309
Яну Чыквіну — 80!

Сёння святкуе юбілей старшыня літаратурнага аб'яднання "Белавежа", галоўны рэдактар часопіса "Тэрмапілы", вядомы паэт Ян Чыквін. Сёння святкуе юбілей старшыня літаратурнага аб'яднання "Белавежа", галоўны рэдактар часопіса "Тэрмапілы", вядомы паэт Ян Чыквін. Ян Чыквін нарадзіўся 18.05.1940 г. у вёсцы Дубічы-Царкоўныя Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сям'і настаўніка. У 1959 г. скончыў агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання...

23.04.2020
3584
Віктару Казько — 80!

Сёння — юбілей класіка беларускай прозы, сябра Рады СБП, сталага аўтара і даўняга сябра "Дзеяслова", "Літаратурнай Беларусі" Віктара Казько. Сёння — юбілей класіка беларускай прозы, сябра Рады СБП, сталага аўтара і даўняга сябра "Дзеяслова", "Літаратурнай Беларусі" Віктара Казько. Казько Віктар Апанасавіч нарадзіўся ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям’і памочніка машыніста ў 1940 годзе. Дзень нараджэння па пашпарту 23.04. На самой жа справе зусім...

20.04.2020
4638
Петэру Барасу — 70!

Перакладчык з венгерскай на беларускую мову і сябра нашай арганізацыі сёння святкуе сваё 70-годдзе. Віншуем! Перакладчык з венгерскай на беларускую мову сёння святкуе сваё 70-годдзе. Пэтэр Барас нарадзіўся 20 красавіка 1950 года ў Будапешце. Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, атрымаў чырвоны дыплом матэматыка. З 1975 года жыве ў Берасці. У розныя часы працаваў праграмістам, загадчыкам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства. Перакладчык-фрылансер. Цяпер...

15.04.2020
3433
Алене Таболіч – 80!

Сёння святкуе дзень народзінаў перакладчыца, паэтка, тэарэтык перакладу Алена Уладзіміраўна Таболіч. Шчыра віншуем! Сёння святкуе дзень народзінаў перакладчыца, паэтка, тэарэтык перакладу Алена Уладзіміраўна Таболіч. Таболіч Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў в. Горна Зэльвенскага раёна Гродненскай вобл. «перад Вялікаднем». Скончыла Зэльвенскую школу, Мінскі інстытут замежных моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт дацэнт кафедры англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсі­тэта...

14.04.2020
3336
Аляксей Карпюк: 100 год з дня нараджэння

Сёння – 100 год з дня нараджэння аднаго з найвядомейшых беларускіх празаікаў, шматгадовага сакратара Гродзенскага абласнога аддзялення нашай арганізацыі Аляксея Нічыпаравіча Карпюка Сёння – 100 год з дня нараджэння аднаго з найвядомейшых беларускіх празаікаў, культурных і грамадскіх дзеячаў Гародні другой паловы ХХ стагоддзя, шматгадовага сакратара Гродзенскага абласнога аддзялення нашай арганізацыі Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Гродзенская бібліятэка імя А.Макаёнка адзначыла юбілей Аляксея Карпюка...

13.04.2020
3492
Генадзю Мацуру – 60!

13 красавіка знаны кніжны графік і каліграф Генадзь Мацур сьвяткуе сваё шасьцідзесяцігодзьдзе. 13 красавіка знаны кніжны графік і каліграф Генадзь Мацур сьвяткуе сваё шасьцідзесяцігодзьдзе. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага нефармальнага моладзевага руху 1970– ​ 1980 гадоў, сябра мастакоўскае суполкі «На паддашку» і студэнцкае «Майстроўні», ён лічыць пачуцьцё свабоды галоўным у творчасьці. Генадзь Мацур нарадзіўся ў Чашніках, скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі...

30.03.2020
3035
Палымянае сэрца Алеся Мары. Да 80-годдзя творцы

30 сакавіка мы адзначаем 80-годдзе Алеся Мары (Аляксея Марачкіна) — выбітнага беларускага творцы і грамадскага дзеяча. 30 сакавіка мы адзначаем 80-годдзе Алеся Мары (Аляксея Марачкіна) — выбітнага беларускага творцы і грамадскага дзеяча. Без шматбаковай дзейнасці гэтага пасіянарнага грамадзяніна, мастака і літаратара немагчыма ўявіць беларускае нацыянальнае Адраджэнне апошняй траціны XX — пачатку XXI стагоддзяў. У розныя гады Марачкін — сябра аргкамітэту БНФ «Адраджэньне», першы старшыня суполкі...

25.03.2020
2955
Уладзіміру Папковічу — 85!

Сёння адзначае дзень нараджэння вядомы беларускі паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч. Сёння адзначае дзень нараджэння вядомы беларускі паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч. Уладзімір Антонавіч Папковіч (25 сакавіка 1935, вёска Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт, перакладчык. У 1953 годзе Уладзімір Папковіч скончыў Ільянскую сярэднюю школу і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў...

Вынік пошуку: 61-80 з 239 Першая | | 23456 | | Апошняя