Адсартавана па рэлевантнасці  |  Сартаваць па даце


17.11.2016
7350
Тыдзень Вярцінскага: «З'яўленне»

18 лістапада Анатолю Ільічу Вярцінскаму спаўняецца 85 год. Святкуючы юбілей, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў "Тыдзень Вярцінскага": кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч каментуе адну з паэтычных кніг юбіляра. Сёння – гаворка пра зборнік "З'яўленне" (1975). Зборнік “З’яўленне” – гэта сапраўдны новы этап у творчасці Вярцінскага. Этап павароту да больш асцярожнага выказвання. Што папярэднічала гэтаму павароту? Прачытаўшы грунтоўную прадмову да выбранага ў серыі “Беларускі...

17.11.2016
5517
У Мінску адбудзецца экскурсія да 125-годдзя Максіма Багдановіча

“Усе мы разам ляцім да зор” пакажа наведнікам, што за кароткія вандроўкі ў Беларусь з паэтам паспела шмат чаго адбыцца. Як у кожнага прыстойнага класіка, у Максіма Багдановіча народзіны можна адзначаць двойчы. Да юбілею па старым стылі – 27 лістапада – музей класіка і творчая суполка “Вежа міру” падрыхтавалі экскурсію. Калі вы лічыце, што ў Беларусі няма чаго глядзець пра Багдановіча, які і памёр маладым і быў тут два з паловай разы, то вось вам тызер. Арганізатары паводзяць вас спачатку па Мінску...

17.11.2016
8513
«Вечны ў слове». У Горадні прэзентавалі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна

У Горадні прадставілі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна «Перадусім Беларусь». Упершыню ў адной кнізе надрукавалі апошнія гутаркі з паэтам, яго ўласнае падсумаванне жыцця, творчасці і таксама апошні запавет нашчадкам. «Берагчы Беларусь! Працягваць тое, што рабілі і не дарабілі яе лепшыя сыны. І спадзявацца, што ўсе мы – і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, – вечныя: вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове» – такія словы...

16.11.2016
7958
Тыдзень Вярцінскага: «Чалавечы знак»

Я бы назваў "Чалавечы знак" кнігай адвагі. Напэўна, ні да таго, ні пасля Вярцінскі не выкажацца настолькі рэзка пра рэчы, якія яго хвалююць. Тут супадзе аўтабіяграфічнае і шасцідзясятніцкае, надзённае і запаветнае. Як і з вокладкі Арлена Кашурэвіча, з тэкстаў праступае чалавек, які ўвесь ― намаганне, памкненне: як антычны атлант, ён спрабуе і пазбыцца межаў, і ўтрымаць неба ў сваіх руках. "Чалавечы знак" арганізаваны праз чатырохчасткавую структуру, ажыццёўленую ў раздзелах...

15.11.2016
7007
Тыдзень Вярцінскага: цяга да абагульнення

Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў успомніць у гэты тыдзень, які варта было б назваць “тыднем Вярцінскага”, пяць паэтычных зборнікаў Анатоля Ілліча: кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч будзе каментаваць адну з кніг юбіляра. Сёння ў аб'ектыве – другі зборнік "Тры цішыні". Можна сказаць, што ў другім зборніку Анатоль Вярцінскі шмат у чым становіцца паэтам, які і замацуецца ў нашай свядомасці. Перш за ўсё тут трэба дзякаваць шасцідзясятніцкаму характару, але варта і асобна сказаць, што...

14.11.2016
5506
Тыдзень Вярцінскага

Можна, канечне, называць яго “адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі”, “лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы”, шматгадовым рэдактарам “ЛіМа”, экс-дэпутатам беларускага парламенту, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўніцца 85 гадоў, вельмі моцна змяніў у 1960-я гучанне, форму і самы падыход да паэзіі. Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў успомніць у гэты тыдзень, які варта было б назваць “тыднем Вярцінскага”, пяць паэтычных зборнікаў...

14.11.2016
7242
У люстэрку гісторыі падзей, духу і пачуцця

У гэтым годзе беларускі пісьменнік Генрых Далідовіч адзначыў свой 70-цігадовы юбілей. Каб павіншаваць празаіка, падзяліцца ўражаннямі пра яго творчасць і даведацца пра далейшыя планы, у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча ў Чырвоным касцёле сабраліся калегі, сябры і прыхільнікі таленту пісьменніка. Урачыстасць зладжана ТБМ імя Ф.Скарыны і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у рамках ушанавання пісьменнікаў-юбіляраў гэтага года, сярод якіх таксама Анатоль Вярцінскі і Васіль Якавенка. Як заўважыў старшыня...

14.10.2016
5204
Мікола Гіль. Неадступнасць

Калі б аўтарам гэтай кнігі быў малады паэт, то выданне можна было б смела назваць эксперыментальным. Маўляў, творца сам сабе кінуў выклік ці пабіўся аб заклад з калегам, што здолее ўкласці цэлую кнігу толькі з васьмірадкоўяў, пры гэтым кожны верш мусіць складацца з двух чатырохрадковых слупкоў. Аматары лаканічнай формы толькі пасмяюцца, маўляў, ніякі гэта не выклік, і не эксперымент, а звыклы стыль. Але для творцаў, якія маюць схільнасць да пісання доўгіх вершаў ды паэм, гэта можа стацца складанай...

10.10.2016
3114
“Магія Паэзіі. Магія Веры”

Да 80-годдзя Веры Рыч. У гэтым годзе з дня нараджэння вядомай паэткі і перакладчыцы Веры Рыч (Vera Rich), якая фактычна адкрыла англамоўным чытачам беларускую паэзію, спаўняецца 80 год. Значэнне яе дзейнасці пераацаніць немагчыма, бо менавіта дзякуючы Веры Рыч упершыню загучалі на мове Шэкспіра многія беларускія класікі, і сярод іх геніяльны беларускі паэт Максім Багдановіч. Перастварыўшы ўсяго 34 вершы беларускага класіка, у сваіх інтэрв’ю спадарыня Вера неаднаразова падкрэслівала, што менавіта...

07.10.2016
4783
Ніла Гілевіча ўспомнілі ў Віцебску

Вечарыну, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, зладзілі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ў апошні дзень верасня. На мерапрыемства, падрыхтаванае супрацоўнікамі бібліятэкі і студэнтамі філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам загадчыка літаратурнага музея І.В. Саматой , прыйшлі не толькі будучыя філолагі, але і выкладчыкі, якія былі асабіста знаёмыя з Нілам Сымонавічам. Успамінамі дзяліліся Генадзь Арцямёнак, Вольга Русілка, Алена Дзядова . Студэнты...

05.10.2016
7753
Ступаючы ў ягоныя сляды: у Мінску адсвяткавалі 85-годдзе з дня нараджэння Ніла Гілевіча

У гэты вечар у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча не тое, што яблыку ўпасці, а не было куды ўставіць іголку, нібыта паміж цаглінамі ў пірамідзе Хеопса. Некалькі сотняў чалавек шчыльна сядзелі і стаялі ў маленькай залі, па-за залай, у праходах і ў калідорах. Часам па шэрагах праходзіла глухое нараканне, што «вось ужо й няма дзе сабрацца». Гледачы сабраліся ўшанаваць памяць народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча , які сёлета адышоў у лепшы свет, а пры жыцці аб'ядноўваў без перабольшання...

30.09.2016
5734
Да 85-годдзя Ніла Гілевіча

Сёння, 30 верасня, Нілу Сымонавічу Гілевічу споўнілася б 85 гадоў. Успамінаем Паэта. Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1951), а таксама філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Кандыдат філялягічных навук, прафэсар. У 1958—1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газэты «Звязда». З 1960 года працаваў на кафедры беларускай літаратуры...

28.09.2016
11244
Вечар да 85-годдзя Ніла Гілевіча — 4 кастрычніка

4 кастрычніка ў Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вечар, прысвечаны 85-годдзю Ніла Сымонавіча Гілевіча, з удзелам калег, сяброў, родных і блізкіх Паэта. Пачатак у 18.30. Уваход вольны Выступяць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Мікола Гіль, Зміцер Дашкевіч, Міхась Скобла, Вячаслаў Рагойша, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч. Праспявае на вершы Ніла Гілевіча Таццяна Грыневіч. (Праграма ўдакладняецца) Запрашаем!

16.09.2016
7340
Сяргею Законнікаву — 70!

Сёння, 16 верасня, спаўняецца 70 гадоў Сяргею Іванавічу Законнікаву -- паэту, эсэісту, публіцысту, грамадскаму дзеячу, сябру Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Віншуем! Шаноўны спадар Сяргей! Сардэчна віншуем Вас з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, плёну ва ўсіх справах -- усяго найлепшага Вам і Вашым блізкім! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Сяргей Іванавіч нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў...

Вынік пошуку: 141-154 з 154 Першая | | 45678 | | Апошняя