Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

Сёння ў Стакгольме прайшло абвяшчэнне новага Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2020 год прысуджана паэтцы з ЗША Луізе Глюк. Шведская акадэмія высока ацаніла яе «паэтычны голас, які сваёй строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным». Глюк нарадзілася 22 красавіка 1943 года ў Нью-Ёрку ў сям'і яўрэйскіх выхадцаў з Аўстра-Венгрыі, пражывае ў Кембрыджы (штат Масачусетс). Яна з'яўляецца членам Амерыканскага філасофскага таварыства, канцлерам...

Нобелеўскі камітэт дасць у гэтым годзе ажно дзве прэміі па літаратуры. І зменіць крытэры выбару. На наступным тыдні Шведская акадэмія абвесціць не аднаго лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, а двух, бо прэмія аднаўляецца пасля беспрэцэдэнтнага скандалу. Кіраўнік камітэта ўпэўнены, што прыз вернецца, пазбягаючы «мужчынскай» і «еўропацэнтрычнай» перспектывы, што кіравала выбарам пераможцаў у мінулым. У мінулым годзе Нобелеўская прэмія па літаратуры была перанесена пасля сексуальнага і фінансавага...

У серыі "Кнігарня пісьменніка" да 70-годдзя пісьменніцы выйшла новая кніга Сяргея Шапрана. У серыі "Кнігарня пісьменніка" да 70-годдзя Нобелеўскага лаўрэата выйшла новая кніга Сяргея Шапрана. Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і Сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя -- маленькага чалавека Чырвонай утопіі -- і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя. У зборніку...

31 траўня спаўняецца 70 гадоў пісьменніцы, лаўрэату Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святлане Аляксандраўне Алексіевіч. 31 траўня спаўняецца 70 гадоў пісьменніцы, лаўрэату Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры, сябру ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Святлане Аляксандраўне Алексіевіч. Шчыра віншуем спадарыню Святлану з юбілеем, жадаем моцнага здароўя, даўгалецця, творчага імпэту на многія-многія гады! Адмыслова да святочнай даты Саюз беларускіх пісьменнікаў выдаў новую кнігу Сяргея...

Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры брытанскаму пісьменьніку японскага паходжаньня Кадзуо Ісігура. Яго ўзнагародзілі за творы «вялікай эмацыянальнай сілы». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе акадэміі. У заяве Швэдзкай акадэміі гаворыцца, што раманы Ісігура раскрылі бездань «пад нашай ілюзорнай сувязьзю са сьветам».Ісігура нарадзіўся ў японскім горадзе Нагасакі. Затым яго сям'я эмігравала ў Вялікабрытанію. Цяпер пісьменніку 63 гады. Раней ён быў ганараваны Букераўскай прэміяй за раман...

«Каханне падчас халеры» выдадуць у «нобелеўскай серыі» . «Дазволу на выданне кнігі па-беларуску мы чакалі шэсць месяцаў. Менавіта столькі цягнуліся перамовы з праваўладальнікамі літаратурнай спадчыны Маркеса, – кажа ініцыятар выдання Сяргей Макарэвіч. – І ўжо сёлета раман пабачыць свет». Нягледзячы на тое, што гэта адзін з самых папулярных пісьменнікаў-набеліянтаў у свеце, па-беларуску творы Маркеса асобнай кнігай выйдуць упершыню. Каб рэалізаваць такі праект, на сайце ulej.by запусцілі краўдфандынгавую...

На выходных Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч наведала Гомельшчыну. У Гомелі ў яе адбылася сустрэча з чытачамі. Яе зладзілі грамадска-палітычны цэнтр, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, перадае Радыё "Свабода" . Сярод іншага пісьменніца выказалася наконт нацыянальнай ідэі беларусаў. На яе думку, такой ідэяй можа быць толькі нацыянальная дзяржава з нацыянальнай мовай. "У нас нацыянальнай ідэяй можа быць толькі пабудова сваёй...

Анансаваная раней сустрэча Святланы Алексіевіч з гамельчукамі адбудзецца ў суботу, 12 жніўня, на вуліцы Палескай, 52. «Паколькі я абяцала такую сустрэчу, то не магу зрабіць іначай. Пачуваю сябе няблага, гатовая да вандроўкі», — сказала Алексіевіч карэспандэнту Свабоды. У ліпені прызначаная сустрэча не адбылася з прычыны нечаканай хваробы пісьменьніцы. Перад гэтым Алексіевіч знаходзілася на Капры, дзе была ўганараваная прэстыжнай міжнароднай прэміяй і запрошаная на кароткатэрміновы адпачынак....

У рамках Тыдня Швецыі ў Мінску (29 траўня – 3 чэрвеня) адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Гэта першая кніга вершаў шведскага Ноблеўскага лаўрэата па-беларуску. У кнігу ўвайшлі вершы з розных цыклаў у перакладзе Лявона Баршчэўскага, Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Алесі Башарымавай. Выданне было падрыхтавана Пасольствам Швецыі супольна з беларускім і шведскім Саюзамі пісьменнікаў. 2 чэрвеня ў 15.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры...

Першым томам новай кніжнай серыі Noblesse Oblige стане “Голад” нарвежца Кнута Гамсуна. У кнігу ўвойдуць такія творы, як “Голад”, “Пан”, “Вікторыя” і нобелеўская прамова лаўрэата. Пра магію твораў Гамсуна, яго індывідуальнасць і “ўпісанасць” у беларускі кантэкст з Лявонам Баршчэўскім пагутарыла Марына Весялуха. Нядаўна на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by стартаваў амбітны праект – кніжная серыя Noblesse Oblige . Дабрачынны фонд “Вяртанне”, выдавецтва “Янушкевіч” і сайт электронных кніг Kniharnia...

Ці заслужыў Дылан Нобэля? Што застанецца ад году Алексіевіч? Для каго пішуць беларускія аўтары? Чаму прэмія Гедройця штогод спараджае спрэчкі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць пісьменьнікі, першы і сёлетні ляўрэаты прэміі Ежы Гедройця — Павал Касьцюкевіч і Макс Шчур. Вядзе перадачу Юры Дракахруст. Межы літаратуры Дракахруст : На гэтым тыдні адбыліся важныя падзеі ў сьвеце літаратуры. У Беларусі першую прэмію імя Гедройця атрымаў удзельнік нашай сёньняшняй перадачы Макс Шчур. А са...