Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


20.11.2018
393
Адкрыццё помніка на магіле Ніла Гілевіча – 23 лістапада

23 лістапада (пятніца) у 13.00 на Кальварыйскіх могілках у Мінску. 23 лістапада (пятніца) у 13.00 на Кальварыйскіх могілках у Мінску адбудзецца адкрыццё помніка на магіле Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (30.09.1931 -- 29.03.2016). Скульптар -- Ігар Засімовіч. ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашае блізкіх, сяброў, калег і прыхільнікаў творчасці прыйсці і ўшанаваць памяць Паэта.

27.08.2018
300
Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча запрашае на падрыхтоўчыя курсы

Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча дзейнічаюць з верасня 2018 г. для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы. Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча дзейнічаюць з верасня 2018 г. для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў...

29.03.2018
2191
Ніл Гілевіч: «Будзем аптымістамі, іншага не дадзена»

Два гады таму не стала народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. У дзень памяці — адно з апошніх інтэрв'ю Ніла Сымонавіча, дадзенае прэс-службе нашага Саюза. За сваю пенсію былога прафесара БДУ, дэпутата беларускага парламента ён выдаў 23 тамы ўласнага Збору твораў. Аднак праца над спадчынай не скончаная: рыхтуюцца яшчэ сем дадатковых тамоў з тых матэрыялаў, якія адшукаліся зусім нядаўна. Цягам некалькіх гадоў Ніл Сымонавіч адмаўляў журналістам у інтэрв’ю. Але для прэс-службы Саюза беларускіх...

29.03.2017
1353
Ніла Гілевіча ўспомнілі ў Мінску (ФОТА)

Год таму, 29 сакавіка 2016 года, не стала Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. Сёння, у дзень памяці, на Кальварыйскія могілкі прыйшлі яго родныя, блізкія, сябры і прыхільнікі творчасці. Да месца спачыну паэта завіталі яго сын Сяргей Нілавіч Гілевіч, Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, намеснік Старшыні Усевалад Сцебурака, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Аксана Спрынчан з дачкой Альжбэтай, Андрэй Федарэнка, Антаніна Хатэнка, літаратуразнаўца...

19.10.2016
3472
У Горках адзначылі ўгодкі Ніла Гілевіча

... кафедры сельгасмашын Аляксандра Клачкова, якія прагучалі ў ходзе мерапрыемства: «Першая наша сустрэча адбылася ў Горках у лютым 1993 года, калі Ніл Гілевіч ў складзе дэлегацыі пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў з Мінску прыехаў для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя ...

10.10.2016
3393
У Магілёве адзначылі 85-годдзе Ніла Гілевіча

У Палацы культуры Магілёўскай вобласці адбылася імпрэза, прысвечаная 85-годдзю Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Саліст ВІА "Каскад" Леанід Савіцкі выканаў адну з найвядомейшых песень на верш Гілевіча "А я лягу-прылягу...". Сваім пачуццём гумару "запаліла" залу Тамара Цыганкова, а вершы народнага паэта прачыталі Сяржук Кавылкін, Настасся Латоціна і Карына Бурачэўская. Шмат розных малавядомых і цікавых фактаў распавялі літаратары Тамара Аўсяннікава і Сяргей Украінка...

07.10.2016
1847
Ніла Гілевіча ўспомнілі ў Віцебску

Вечарыну, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, зладзілі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ў апошні дзень верасня. На мерапрыемства, падрыхтаванае супрацоўнікамі бібліятэкі і студэнтамі філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам загадчыка літаратурнага музея І.В. Саматой , прыйшлі не толькі будучыя філолагі, але і выкладчыкі, якія былі асабіста знаёмыя з Нілам Сымонавічам. Успамінамі дзяліліся Генадзь Арцямёнак, Вольга Русілка, Алена Дзядова . Студэнты...

05.10.2016
2736
Ступаючы ў ягоныя сляды: у Мінску адсвяткавалі 85-годдзе з дня нараджэння Ніла Гілевіча

... часопіса «Дзеяслоў», старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч успомніў у сваім выступе, якім актыўным і дзейсным быў Ніл Гілевіч да канца сваіх дзён: –Увесь час лаўлю сябе на думцы, як не хапае Ніла Сымонавіча. Не пакідае адчуванне, што ён побач, хоць яго няма ...

30.09.2016
2429
Да 85-годдзя Ніла Гілевіча

Сёння, 30 верасня, Нілу Сымонавічу Гілевічу споўнілася б 85 гадоў. Успамінаем Паэта. Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскае педагагічнае ...

28.09.2016
3944
Вечар да 85-годдзя Ніла Гілевіча — 4 кастрычніка

4 кастрычніка ў Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вечар, прысвечаны 85-годдзю Ніла Сымонавіча Гілевіча, з удзелам калег, сяброў, родных і блізкіх Паэта. Пачатак у 18.30. Уваход вольны Выступяць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Мікола Гіль, Зміцер Дашкевіч, Міхась Скобла, Вячаслаў Рагойша, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч. Праспявае на вершы Ніла Гілевіча Таццяна Грыневіч. (Праграма ўдакладняецца) Запрашаем!

Вынік пошуку: 1-10 з 10 Першая | | 1 | | Апошняя