Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

І па-за тэмай нумару мы друкуем самыя цікавыя пераклады фіналістаў конкурсу «Экслібрыс». Аўтары, да якіх звярнуліся маладыя перакладчыкі і перакладчыцы, — Кларк Эштан Сміт, Аксана Забужка, Фланэры О’Конар, Джэром Клапка Джэром і іншыя. Піша рэдакцыя часопіса. Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам...

“Не люблю я места (па-расейску — горад). Надта там цяснота і вялікі сморад. Наш брат як увойдзе — сам сябе баіцца: Ці ісці без шапкі, ці гдзе пакланіцца?” — пісаў неяк у сваім надта непаліткарэктным вершы “Немец” класік дзевятнаццатага стагоддзя Францішак Багушэвіч. Не сваімі адчувалі сябе купалаўскі “пан сахі і касы” ды коласаўскі дзядзьказ “Новай зямлі” на гарадскіх вуліцах і рынках. Але ўжо ў 1920-я — 1940-я “гораду гоман” усё больш заваёўвае гарачыя рэвалюцыйныя сэрцы беларускіх паэтаў . Праўда...

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу. 13 студзеня 2017 года пачынае працу перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча. “ Перакладчыцкая майстэрня ” прапану е заняткі, скіраваныя на: ● разуменне спецыфікі мастацкага ...