Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


07.04.2017
4060
Больш за 20 000 школьнікаў паўдзельнічалі ў праекце «Чытаем па-беларуску з velcom»

Сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» перавысіў запланаваную раней колькасць удзельнікаў. Да цяперашняга моманту больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел у ініцыятыве. Толькі ў Віцебскай вобласці ў сакавіку і красавіку 3 000 малодшых школьнікаў з 25 устаноў адукацыі атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове і літаратуры. У красавіку і траўні адукацыйная ініцыятыва завершыцца ўрокамі ў Мінскай вобласці. У Віцебску каманда праекта наведала...

03.04.2017
4690
Дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй»

У Мінску ў Прэс-клубе. Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнародны Прэс-клуб, журналіст Аляксандр Тамковіч запрашаюць на подыюмную дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі "Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы -- да сада надзеі". Імпрэза пройдзе ў межах культурніцкай кампанііі “Будзьма беларусамі!” У ёй возьмуць удзел: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт ...

31.03.2017
12908
Вясновыя сустрэчы на Магілёўшчыне

Напрыканцы зімы і ў пачатку вясны на розных пляцоўках Магілёва і ў Горках прайшоў шэраг літаратурных імпрэз, у якіх узялі ўдзел мясцовыя пісьменнікі, сябры Магілёўскага абласнога аддзялення СБП на чале з яго кіраўніком Міколам Яцковым, а таксама госці з Мінска. Сяргей Украінка і Вольга Лунькова Амаль 100 вучняў магілёўскай сярэдняй школы № 45 прыйшлі 21 лютага на сустрэчу з паэтам, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргеем Украінкам . Адбылася размова пра мову, літаратуру і ўвогуле пра жыццё...

15.03.2017
7589
Прэзентацыя «Чытанкі для маленькіх 2» у юбілейны год беларускага кнігадруку (фота)

Прэзентацыя «Чытанкі для маленькіх 2» адбылася ў дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага 11 сакавіка, у суботу. Гэта вельмі прасторнае і ўдалае месца: пасярод чытальнай залы – хатка з комінам і домік Карлсана, які жыве на даху, горка і гульнявая пляцоўка. Дзеткам было дзе разгуляцца і палазіць. Але ўсіх запрасілі ў вялікую глядацкую залу са сцэнай. Вядоўца – папулярны паэт Андрэй Хадановіч, якога дзеткі слухаюць уважліва і нібы заварожана. Ён пацікавіўся, які юбілей мы сёлета святкуем. І адразу атрымаў...

15.02.2017
7182
Што такое «постпраўда» і чаму яна тычыцца ўсіх

У межах фестывалю «Вершы на асфальце» Беларускі Калегіюм правёў дыскусію «Мастацкая літаратура ў эпоху постпраўды». “Абставіны, пры якіх факты менш значныя ў фармаванні грамадскай думкі, чым зварот да эмоцыяў і асабістых перакананняў”. “Постпраўда” стала словам года – 2016 паводле Оксфардскага слоўніка. Як гэта адбіваецца на жыццях нават самых далёкіх ад філасофіі людзей? Як стала магчымай перамога Трампа і гібрыдная інфармацыйная вайна? Што чакае культуру ў час постпраўды? Чаму праўда перастала...

18.01.2017
4542
“ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА”

... пераасэнсаванне – дзеяння. Ці можам мы на базе гуманітарнай веды не толькі тлумачыць і разумець, але і на практыцы адказваць на сучасныя выклікі? Адукацыя, медыя, навука, культура, PR, права, сфера паслугаў, новыя формы супольнай творчасці, стартапы – гэта і многае іншае так ці інакш стварае ...

18.01.2017
5729
За тры дні замовілі больш за тысячу асобнікаў новай кнігі Арлова і Татарнікава

Ужо зразумела, што «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава разляціцца па ўсім свеце. Замовы прыйшлі з больш чым 10 краін: ЗША, Канады, Нямеччыны, Галандыі, Турцыі, Літвы, Бразіліі, Расіі і іншых. Аўтары адзначаюць, што «Айчына» найперш адрасаваная дзецям і падлеткам. Але гэта не значыць, што яна будзе не цікавая дарослым, гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. «Калі мы працавалі над ёй, то ўяўлялі сваю аўдыторыю, і гэта наклала адбітак...

11.01.2017
4941
Дыскусія «Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння»

У кнігарні "ЛогвінаЎ". Ці магчыма казаць пра феномен мастацкага нонканфармізму на беларускай глебе ў часы перабудовы? Якія тактыкі выкарыстоўвалі мастакі і якія мэты перад сабой ставілі? Што ўяўляе сабой мастацтва супраціву сёння? Каму альбо чаму (не)падпарадкоўваюцца сучасныя мастакі і мастачкі? Паразважаць над гэтымі пытаннямі мы запрасілі мастацкую актывістку Вікторыю Біран , пісьменніка і мастака Адама Глобуса , гісторыка Аляксея Братачкіна і мастака Аляксея Талстова . Мадэратарка...

11.01.2017
3665
Дабронзавыя класікі: Францыск Скарына

Кнігу пра жанчын Скарыны пакуль не напісалі, бо фактаў пра Скарыну ўвогуле вельмі няшмат, але віроў у жыцці друкара хапала. Калі вы са школы ведаеце толькі, што ён нарадзіўся ў Полацку, нешта рабіў у Падуі і надрукаваў Біблію, то вас чакае багата адкрыццяў. А між іншым, дзякуючы яму мы сёлета адзначаем 500-годдзе беларускага друку. Ніякі Францыск Скарына не Георгій Хрышчонае імя Скарыны невядомае. У 1858 годзе былі апублікаваныя копіі дзвюх грамат караля і вялікага князя Жыгімонта I на лацінскай...

23.12.2016
5708
Кнігі пра Стральцова і Геніюш прадставілі ў Мінску (фотарэпартаж)

22 снежня ў культурніцкай прасторы «Тартак» літаратар Анатоль Астапенка прэзентаваў кнігі «Міхась Стральцоў. Гросмайстар беларускага слова» і «Ларыса Геніюш. Сумленне і гонар нацыі», выдадзеных у серыі «100 выдатных дзеячаў». Анатоль Астапенка і Міхась Кенька Анатоль Астапенка Алесь Камоцкі Уверсе, злева направа: Галіна Каржанеўская, Юрась Пацюпа, Анатоль Кудласевіч, Яўген Гучок (справа) Выступае Анатоль Тарас Уверсе, злева направа: Валерыя Чарнаморцава, Маргарыта Тарасава; унізе: Міхась Кенька...

09.12.2016
5544
Кніга як універсум — «Вянок» Максіма Багдановіча (+АЎДЫЯ лекцыі)

8 снежня, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, філолаг, навукоўца, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў адкрытую лекцыю «Каханне і смерць: тэкст і кантэкст», прысвечаную творчасці паэта. Арганізатар лекцыі: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", партнёр: грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" Чаму першапачаткова ў зборнік "Вянок" не ўвайшоў вершаваны цыкл "Каханне і смерць", хто быў рэдактарам кнігі? Творчасць...

17.11.2016
6012
У Мінску адбудзецца экскурсія да 125-годдзя Максіма Багдановіча

“Усе мы разам ляцім да зор” пакажа наведнікам, што за кароткія вандроўкі ў Беларусь з паэтам паспела шмат чаго адбыцца. Як у кожнага прыстойнага класіка, у Максіма Багдановіча народзіны можна адзначаць двойчы. Да юбілею па старым стылі – 27 лістапада – музей класіка і творчая суполка “Вежа міру” падрыхтавалі экскурсію. Калі вы лічыце, што ў Беларусі няма чаго глядзець пра Багдановіча, які і памёр маладым і быў тут два з паловай разы, то вось вам тызер. Арганізатары паводзяць вас спачатку па Мінску...

15.11.2016
6547
Каб не скралі аўтарскае права

У Мінску і Магілёве 12-13 лістапада ў межах дзейнасці Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org прайшлі семінары, прысвечаныя аўтарскаму праву. Пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права ў Беларусі распавяла юрыстка Вольга Сямашка. Семінары былі арыентаваныя на пісьменнікаў, перакладчыкаў, журналістаў і ўсіх, хто так ці інакш сутыкаецца з пытаннямі аўтарскага права. Каардынатар праекта Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк лічыць, што...

09.11.2016
6124
Семінар па аўтарскім праве ў Магілёве — 13 лістапада

13 лістапада (нядзеля) у Магілёве ў грамадскім цэнтры "Кола" (зав. Чкалава, 16) адбудзецца семінар, прысвечаны абароне аўтарскіх правоў у Беларусі. Пачатак у 14.00. Уваход вольны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у сустрэчы, якая будзе карысная пісьменнікам, перакладчыкам, рэдактарам і журналістам рэгіянальных выданняў. Падчас семінара пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе...

09.11.2016
8373
Пяцісотгоднасць: Караткевіч перамог Скарыну?

Напярэдадні знакавага юбілею – 500-годдзя беларускага кнігадруку – кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў вырашылі вялікай грамадой скласці спіс самых важных за ўсе пяць стагоддзяў кніг, якія істотна паўплыўвалі на развіццё нас як нацыі і нашай дзяржаўнасці. Да ўдзелу ў гэтай працы былі запрошаныя як эксперты, так і шырокае кола чытачоў. Народнае галасаванне цягнулася 10 дзён і складалася з некалькіх этапаў. Спачатку чытачам партала было прапанавана скласці спіс...

08.11.2016
5856
Семінар па аўтарскім праве ў Мінску — 12 лістапада

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у семінары, прысвечаным аўтарскаму праву і магчымасцям яго абароны ў Беларусі. Падчас сустрэчы пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе юрыстка Вольга Сямашка . Яна таксама зробіць кароткае параўнанне беларускага і еўрапейскага заканадаўства адносна аўтарскага права, раскажа пра практыку абароны аўтарскага права ў інтэрнэце. Падчас семінара паспрабуем таксама скласці...

28.10.2016
7419
Velcom узяўся за прасоўванне сучаснай беларускай літаратуры

Новы сацыяльны праект кампаніі — Movabox. Кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч распавядае пра буккросінг у межах праекту Movabox. У розных кавярнях і арт-прасторах Мінска і іншых гарадоў краіны з’явяцца адмысловыя скрыні з самымі рознымі беларускамоўнымі кнігамі нашых сучаснікаў. Калі ўбачыце такі мовабокс, смела бярыце адтуль штосьці пачытаць, толькі потым не забудзьцеся вярнуць назад. Кампанія абяцае сачыць за тым, каб боксы не пуставалі, і заклікае далучацца ўсіх ахвотных...

26.10.2016
8750
«Пяцісотгоднасць» завітала ў Віцебск (ФОТА)

25 кастрычніка ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава прайшла гістарычная лекцыя-віктарына “Пяцісотгоднасць”, прысвечаная юбілею беларускага кнігадрукавання, што ладзіцца грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Таццяна Грыневіч-Матафонава ў акружэнні гледачоў У чытальнай залі ўніверсітэцкай бібліятэкі сабраліся не толькі студэнты гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, але таксама віцебскія школьнікі, выхавацелі дзіцячых садкоў...

14.10.2016
8565
Выйшаў першы том Збору твораў Яўгеніі Янішчыц

У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет першы том чатырохтомнага збору твораў паэткі Яўгеніі Янішчыц. Кніга рыхтавалася з 2012 года, укладальніцамі выдання сталі даследчыца Святлана Калядка і аднакурсніца і сяброўка Яўгеніі Тамара Аўсяннікава. У першы том увайшлі вершы Я. Янішчыц, прыжыццёва апублікаваныя ў шасці паэтычных зборніках паэтэсы і кнізе выбранай паэзіі. Упершыню вершы прадстаўлены разам з літаратуразнаўчымі і навуковымі каментарыямі да іх. Таксама ў томе чытач знойдзе ўступны...

27.09.2016
3513
Беларускі Калегіюм аб’яўляе набор на 2016/2017 навучальны год

... накірунках медыя-практыкі. Як стаць навучэнцам Калегіюма? Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на ...

Вынік пошуку: 21-40 з 40 Першая | | 12 | | Апошняя