Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


03.05.2017
3691
Прэзентацыя кнігі Міхаіла Галдзянкова «Забытая Першая сусветная вайна»

У мінскай "Акадэмкнізе". Пра што можна даведацца з новай кнігі «Забытая Першая сусветная вайна» Міхаіла Галдзянкова? Як служыў Канстанцін Паўстоўскі і сустрэў на вайне свайго двайніка. Як Расія, Аўстра-Венгрыя і Германія спаборнічалі за адданасць палякаў. Як адбываліся першыя ваенныя дзеянні з танкамі і чаму іх баяліся немцы. Якая зброя наносіла да 75% страт асабістага складу ўсіх войскаў. Хто такі Чырвоны Барон і чаму ён застаўся ў гісторыі. І шмат чаго іншага… Аўтограф-сесія Міхаіла...

26.04.2017
2182
Паэт Міхась Скобла. “Купала Янка і лаянка: ці пасвараць беларусаў цёмныя каморы белліту?”

Сустрэча з паэтам і даследчыкам у Гродне. У межах грамадскай культурніцкай кампаніі “500-годнасць”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадруку, запрашаем на сустрэчу з паэтам і перакладчыкам Міхасём Скоблам. Разам з госцем (які родам, дарэчы, з Зэльвеншчыны) пагамонім пра беларускую літаратуру. Адбудзецца прэзентацыя новых кніг аўтара: “Саркафагі страху” (прэмія “Воін святла”, 2016), “Камізэлька для месяца” (прэмія “Гліняны Вялес”, 2017). 26 красавіка (серада), 19.00 В.Траецкая, 14 (“Крама Ц”)...

11.04.2017
3502
«Страх вышыні» Ганны Комар

У прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23А, 2 паверх) 20 красавіка ў Мінску Ганна Комар прадставіць сваю першую кнігу вершаў "Страх вышыні". Удзельнічаюць: Валянцін Акудовіч Валерыя Данілевіч Алесь Емяльянаў-Шыловіч Тацяна Нядбай Музыка: Сяргей Башлыкевіч Пачатак а 19:00 Уваход вольны. Месца: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23А, 2 паверх, ст.м. "Першамайская)

03.04.2017
3706
Дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй»

У Мінску ў Прэс-клубе. Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнародны Прэс-клуб, журналіст Аляксандр Тамковіч запрашаюць на подыюмную дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі "Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы -- да сада надзеі". Імпрэза пройдзе ў межах культурніцкай кампанііі “Будзьма беларусамі!” У ёй возьмуць удзел: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт ...

21.03.2017
2595
"Новы Замак" у Гародні

у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3. Гародня ўвесь час знаходзілася ў авангардзе літаратурнага жыцця Беларусі. Пачынаючы з часоў “нашаніўства”, калі тут арганізаваўся гурток беларускай моладзі, першая суполка для знакамітай Зоські Верас , да эпохі БНР, шасцідзясятніцтва Васіля Быкава і Аляксея Карпюка , Дануты Бічэль , трывалых цэнтраў беларушчыны на падворку Ларысы Геніюш ў Зэльве, у музеі Алеся Белакоза ў Гудзевічах – і аж да 1980-х, калі ў Гродне з’явілася суполка постмадэрністаў...

13.03.2017
3263
Прэзентацыя зборніка Яўгена Бясчаснага "Стой!"

У Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратурны музей Максіма Багдановіча ЗАПРАШАЕМ на прэзентацыю зборніка Яўгена Бясчаснага "Стой!" (у межах Сусветнага дня паэзіі) Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 сакавіка, Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю дэбютнага паэтычнага зборніка Яўгена Бясчаснага "Стой! ", які выйшаў у лютым гэтага года ў серыі...

07.02.2017
4473
Сяргей Жадан, Яхім Топал і Умка на «Ночы паэзіі і музыкі» — 11 лютага

11 лютага ў кафэ-клубе «Грай!» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца міжнародная «Ноч паэзіі і музыкі» ў межах фестывалю Стральцова. Пачатак у 20.00. Уваход вольны. Возьмуць удзел: Антанас Янінас, Дайнюс Гінталас (Літва), Мары Лундквіст (Швецыя), Сяргей Жадан, Марыянна Кіяноўска, Вікторыя Дзікабраз (Украіна), Яхім Топал (Чэхія), Андрэй Адамовіч, Георгій Барташ, Альгерд Бахарэвіч, Вера Бурлак, Дар’я Бялькевіч, Зміцер Вішнёў, Павел Дарохін, Ігар Кулікоў, Людміла Клачко, Віктар Лупасін, Алесь...

07.02.2017
4481
Ранішнік-прэзентацыя «Чытанкі для маленькіх-2»

Імпрэза адбудзецца 12 лютага ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, правы ўваход, 4 паверх, ст. м. «Інстытут культуры», адразу за ГЦ «Мост»). Пачатак а 12-й гадзіне. Уваход вольны. У праграме ранішніка: - выступы паэтаў Веры Бурлак , Марыянны Кіяноўскай (Украіна), Андрэя Хадановіча ; - гульні-маляванкі ад мастачкі Дар'і Мандзік ; - гурт «Мярэжа» з гульнямі, спевамі, забаўлянкамі. Мадэратар: Анатоль Івашчанка Увага, акцыя: кожнаму, хто набудзе "Чытанку"...

06.02.2017
3193
Зорка чэшскай літаратуры Яхім Топал у Мінску

У кнігарні "ЛогвінаЎ". Прэзентацыя рамана “Цэх д’ябла” чэшскага празаіка Яхіма Топала з удзелам аўтара і перакладчыкаў Сяргея Сматрычэнкі і Марыі Мартысевіч. 9 лютага. Кнігарня "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Крыху пра кнігу. Камусьці прыйшло да галавы, што ў Беларусь можа быць цікавай замежнікам хіба сваімі пакутамі - тысячамі спаленых у вайну вёсак, мільёнамі забітых, пакалечаных людзей у сталінскія ці нацысцкія часы. Каб зрабіць небывалы музей жудасці, у Беларусь...

06.02.2017
2384
Сяргей Абламейка: «Я напісаў кніжку, якой мне асабіста не хапала ў беларускай літаратуры»

6 лютага ў Галерэі «Ў» у межах моўных курсаў «Мова нанова» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Дом літаратара. Пісьменьніцкія гісторыі». Гэта 15 кароткіх апавяданьняў пра пісьменьнікаў. На прэзэнтацыі выступяць Міхась Скобла, Ірына Дубянецкая, Зьміцер Бартосік. «Цяпер у літаратуры модна пісаць раманы і аповесьці. А апавяданьні, як мне здаецца, нямодныя. А я нямодна люблю пісаць апавяданьні і чытаць апавяданьні. На мой погляд, цяпер час якраз на кароткія формы. Цяпер людзі пішуць кароткія...

06.02.2017
1613
Прэзентацыя музычнага праекта «Песні Матчыны з Вушаччыны»

У Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21). 26 лютага, да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (нарадзіўся 24 лютага 1935 года), у Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца вялікі канцэрт і прэзентацыя CD-дыску новага супольнага праекту беларускіх музыкаў «Песні матчыны з Вушаччыны» . У беларускай музычнай прасторы ўжо склалася традыцыя стварэння супольных музычных праектаў. Усе мы ведаем цудоўныя песні з альбомаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»...

03.02.2017
4065
Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 10 лютага

Рэдакцыя «Дзеяслова» абвесціла шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Паэзія Аксана Данільчык. Час знешняй адсутнасці. Вершы. №84 Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма. №80 Міхась Скобла. Кансервацыя агню. Вершы. №84 Проза Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. №80-81 Зараслава...

31.01.2017
1837
Творчая сустрэча з Аленай Брава ў Мінску

У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага. 3 лютага (пятніца) у 15.30 у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай юбілею беларускага друку, адбудзецца творчая сустрэча з Аленай Брава, беларускай журналісткай, празаікам, аўтарам кніг “Рай даўно перанаселены”, “Дараванне”, “Имя Тени – Свет” і іншых. Алена Брава – лаўрэат літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” і лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі “Silver Bullet”. Уваход вольны. Месца: Цэнтральная дзіцячая...

24.01.2017
3473
Прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка

У Вілейцы, з удзелам Усевалада Сцебуракі. 28 студзеня ў суботу у Вілейцы адбудзецца прэзентацыя кнігі журналіста, пісьменніка і барда Змітра Бартосіка "Быў у пана верабейка гаварушчы". Удзел у імпрэзе возьме таксама паэт Усевалад Сцебурака . Сустрэча адбудзецца ў 17 гадзін па адрасе: Вілейка, вул. Партызанская, 45а Уваход вольны!

18.01.2017
2580
Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”

Заяўкі прымаюцца да 12 лютага. Заняткі пачнуцца 24 лютага ў Мінску. Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму. Мэта праграмы – развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага. Сёння грамадская прастора – гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных...

18.01.2017
3077
“ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА”

Штогадовая канферэнцыя. Пройдзе 3-4 сакавіка. Падача заявак да 10 лютага. “ТЭХНІКІ І ТЭХНАЛОГІІ ЧАЛАВЕЧАГА” штогадовая канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі 3-4 сакавіка 2017 года Большасць праблем, з якімі сёння сутыкаецца чалавецтва, – гэта праблемы гуманітарныя. Нават абмяркоўваючы тэхнічныя дасягненні і тэхналагічныя прарывы, прыродныя зрухі і тэндэнцыі ў экалогіі, міграцыйныя плыні і новыя фінансавыя і эканамічныя мадэлі, у выніку мы апынаемся перад выклікам...

18.01.2017
3205
Дыскусія з удзелам выбітнага ўкраінскага інтэлектуала Міколы Рабчука

У мінскім “Прэс-клубе”. У мінскім “Прэс-клубе” 24 студзеня адбудзецца публічная дыскусія “Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на "посткаланіяльнай" мапе Еўропы”. Удзельнікі: Мікола Рабчук – паэт, перакладчык, публіцыст, культурны і палітычны аналітык, віцэ-прэзідэнт Украінскага ПЭН-клубу . Наталка Бабіна – пісьменніца, грамадская дзяячка Андрэй Хадановіч – паэт, пераклачык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Мадэратар – паэт і філосаф Ігар...

11.01.2017
3679
Дыскусія «Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння»

У кнігарні "ЛогвінаЎ". Ці магчыма казаць пра феномен мастацкага нонканфармізму на беларускай глебе ў часы перабудовы? Якія тактыкі выкарыстоўвалі мастакі і якія мэты перад сабой ставілі? Што ўяўляе сабой мастацтва супраціву сёння? Каму альбо чаму (не)падпарадкоўваюцца сучасныя мастакі і мастачкі? Паразважаць над гэтымі пытаннямі мы запрасілі мастацкую актывістку Вікторыю Біран , пісьменніка і мастака Адама Глобуса , гісторыка Аляксея Братачкіна і мастака Аляксея Талстова . Мадэратарка...

11.01.2017
1774
Год Аксамітнага Мятліка

У Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12 А, станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 13 студзеня Паэтычны тэатр "Арт.С." (art-s.by) п р а д с т а ў л я е 12-гадовы праект: “Сьвяткуйма беларускае!” Год дзявяты (2017) – Год Аксамітнага Мятліка У стварэньні беларускага календара бяруць удзел: Bogomolova Regina , Ірына Клімковіч , Максім КЛІМКОВІЧ, Юрась НЕРАТОК, Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН, Людка СІЛЬНОВА, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, Victoria Liaikouskaia (Вікторыя ТРЭНАС), віктар шніп , Татьяна Бородуля...

09.01.2017
2510
Фінальны вечар Фэсту аднаго верша

У галерэі TUT.BY. ГЕОРГIЙ БАРТАШ, Літаратурнае аб'яднанне «МАЙСТЭРНЯ. ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 43» запрашаюць на Фінальны вечар ФЕСТЫВАЛЯ АДНАГО ВЕРША які адбудзецца ў Мінску 10 студзеня 2017 года, у 19.00 у Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) Удзельнікі (непасрэдна і віртуальна): фіналісты і прызёры Фэста, члены журы. Уваход вольны!

Вынік пошуку: 21-40 з 78 Першая | | 1234 | | Апошняя