Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


04.09.2018
723
Як абараніць псеўданім?

Юрыст ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Вольга Сямашка тлумачыць, якім чынам пісьменнік можа афіцыйна зарэгiстраваць і абараніць свой псеўданiм. Часцяком узнікаюць пытанні, калі пры ўдзеле ў літаратурных конкурсах пісьменнік прадстаўляе свае творы пад псеўданімам. Аднак пры афармленні дакументаў удзелу, а то і выйгрышу конкурсу, узнікаюць пытанні ідэнтыфікацыі аўтара пад псеўданімам з рри грамадзянінам, які мае часцяком цалкам адрозныя імя і прозвішча. Якім жа чынам пісьменнік можа...

04.09.2018
762
Пенсія для пісьменніка

У нюансах пенсійнага заканадаўства дапамагае разабрацца юрыст нашай арганізацыі Вольга Сямашка. У шэрагах нашага Саюза маюцца сябры, якія добра памятаюць былую сістэму за часамі СССР: існавала цэнзура, але пісьменнікі выдаваліся стотысячнымі і мільённымі накладамі, пытанне аб іх статусе практычна не выклікала рознагалоссяў, быў адзіны саюз пісьменнікаў, размяркоўваліся пісьменніцкія лецішчы (і не толькі на Лысай гары). Занятак літаратурнай дзейнасцю, па сутнасці, складаў прафесійныя навыкі. Аўтар...

22.05.2018
1126
3 чэрвеня ў Мінску збяруцца пісьменнікі з 30 краін Еўропы

3-4 чэрвеня ў сталічным гатэлі “Мінск” пройдзе Генеральная асамблея Еўрапейскай пісьменніцкай Рады (European Writers’ Council). 3-4 чэрвеня ў сталічным гатэлі “Мінск” пройдзе Генеральная асамблея Еўрапейскай пісьменніцкай Рады (European Writers’ Council). Гэта асацыяцыя, якая аб’ядноўвае 44 пісьменніцкія арганізацыі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. На постсавецкай прасторы Еўрапейская Пісьменніцкая Рада, якая існуе з 1977 года, правядзе свой штогадовы з’езд упершыню. – Еўрапейская Пісьменніцкая Рада...

18.05.2017
4921
“Я, аўтар…” – літаратары займелі даведнік па аўтарскім праве

... “Кнігазбор” пабачыла свет незвычайнае выданне Саюза беларускіх пісьменнікаў – кніжка "Я, аўтар… альбо ўсё, што трэба ведаць аўтару пра аўтарскае права ў Беларусі”. Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў ...

13.01.2017
3053
Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў , якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней. Аб’ём: да 1 аўтарскага аркуша...

05.12.2016
3347
Пра аўтарскае права дыскутавалі ў Берасці і Гародні

4 і 5 снежня у Берасці і Горадні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат” правялі чарговыя семінары па абароне аўтарскага права. На сустрэчы прысутнічалі сябры абласных аддзяленняў і рэгіянальныя журналісты. На семінары па аўтарскім праве ў рэдакцыі газеты "Брэсцкі кур'ер" Юрыстка Вольга Сямашка чытае лекцыю ў Цэнтры гарадскога жыцця # uCentry Вольга Сямашка і Сяргей Астравец Былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні сучаснага стану выдавецкай справы і...

15.11.2016
4776
Каб не скралі аўтарскае права

... максімальна абароніць аўтарскія правы. Па выніках аўтары ўпэўніліся — падчас заключэння дамовы ўсё цалкам у іх руках: дакумент сапраўды ахоўвае аўтарскае права, калі ў ім дакладна прапісаныя ўсе ўмовы і пажаданні, увага звяртаецца на кожны з пунктаў. Калі ж пісьмовая дамова паміж аўтарам ...

09.11.2016
3659
Семінар па аўтарскім праве ў Магілёве — 13 лістапада

13 лістапада (нядзеля) у Магілёве ў грамадскім цэнтры "Кола" (зав. Чкалава, 16) адбудзецца семінар, прысвечаны абароне аўтарскіх правоў у Беларусі. Пачатак у 14.00. Уваход вольны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у сустрэчы, якая будзе карысная пісьменнікам, перакладчыкам, рэдактарам і журналістам рэгіянальных выданняў. Падчас семінара пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе...

08.11.2016
3122
Семінар па аўтарскім праве ў Мінску — 12 лістапада

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у семінары, прысвечаным аўтарскаму праву і магчымасцям яго абароны ў Беларусі. Падчас сустрэчы пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе юрыстка Вольга Сямашка . Яна таксама зробіць кароткае параўнанне беларускага і еўрапейскага заканадаўства адносна аўтарскага права, раскажа пра практыку абароны аўтарскага права ў інтэрнэце. Падчас семінара паспрабуем таксама скласці...

Вынік пошуку: 1-9 з 9 Першая | | 1 | | Апошняя