Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


12.07.2017
6823
«Вогнепаклонніца» Іна Снарская ў Мінску — 18 ліпеня

18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Іна Снарская – беларуская і ўкраінская пісьменніца, тэлежурналіст, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-украінскім культурным памежжы. Напачатку вечарыны пісьменніца прадставіць увазе...

16.06.2017
6507
Макс Шчур: як застацца свабодным наводдаль

Гледзячы на яго, успамінаеш эмігрантаў мінулага, чые валатоўкі дагэтуль раскіданыя па свеце ў выглядзе дзейных інстытуцый альбо бібліяграфічных спісаў: Макс Шчур, як і ягоны старэйшы сябра Лявон Юрэвіч, фактычна на самоце альбо with the little help from his friends некалькі дзясяткаў гадоў здзяйсняе, на маю думку, адзін з самых маштабных культурніцкіх праектаў. Разважае Ціхан Чарнякевіч. Па сутнасці, стварае альтэрнатыўны цэнтр рэпрэзентацыі літаратуры, якая не толькі функцыянуе ў выглядзе тэкстаў...

17.05.2017
3922
«Беларусы ў ЗША» Вітаўта Кіпеля

Днямі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» пабачыла свет другое выданне кнігі патрыярха беларускай эміграцыі на Захадзе Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША». Кніга ў больш як 600 старонак багата ілюстраваная, дапрацаваная і дапоўненая новай інфармацыяй з улікам апошніх двух дзясяткаў гадоў, што мінулі ад часу яе першага беларускага выдання ў 1993 г. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона...

12.05.2017
7347
Як замежныя беларусы адзначалі 450-годдзе беларускага кнігадрукавання

Да 450-х угодкаў выдання Скарынам першай кнігі беларускія эмігранты на Захадзе рыхтаваліся адмыслова. Піша Наталля Гардзіенка. Так, 17 верасня 1967 г. у Таронта высілкамі Згуртавання беларусаў Канады была адкрытая невялікая выстава, што аб’яднала дзве нагоды: угодкі беларускага друку ды 100-годдзе Канады. Тут былі прадстаўленыя больш за 60 экспанатаў: фатаграфіяў, рэпрадукцыяў, дрэварытаў, старадрукаў. У тым самым годзе ў Манрэалі на выстаўцы ЭКСПО-67, у павільёне СССР, былі выстаўленыя два выданні...

04.05.2017
5181
Нямецкае радыё рэцэнзуе «Мову» Марціновіча

Нямецкае радыё абмяркоўвае раман Віктара Марціновіча «Мова»: як і ў ранейшай рэцэнзіі тамтэйшага радыё «Культура», раман ацэнены выключна пазітыўна. Гэтым разам — з удзелам самога аўтара. Піша Антон Лявіцкі. Гаворка (даступная як пяціхвілінны падкаст на сайце радыё ) пачынаецца з апісання агульнай сітуацыі ў Беларусі — і ёй жа завяршаецца. <...> Крыху пазней пісьменнік тлумачыць, што яшчэ 10 гадоў таму людзей арыштоўвалі на вуліцах сталіцы Беларусі проста за факт беларускамоўнасці. Супраць...

27.02.2017
3239
Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу?!

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна, дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі, табліцамі і мапамі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай гісторыі. Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці...

17.02.2017
3408
Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзень закаханых

Амаль паўсотні беларусаў, што пражываюць у “сталіцы свету”, а таксама выхадцы з Украіны і Малдовы сабраліся разам, каб адзначыць Дзень Святога Валянціна, які святкуецца ў Злучаных Штатах ажно з 1777 года. Святочная імпрэза адбылася ў межах чарговага сходу беларускай суполкі “Пагоня”. Утульная канферэнц-зала ў Манхэтане ледзьве змясціла ўсіх жадаючых – вольных крэслаў хапіла далёка не ўсім, аднак надзвычай цёплыя і прыязныя абставіны сустрэчы запомняцца ўдзельнікам мерапрыемства надоўга. Спярша...

Вынік пошуку: 21-27 з 27 Першая | | 12 | | Апошняя