Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

«Feci quod potui. Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагоддзя»: прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер напісаў кнігу пра творчасць паэта. «Feci quod potui. Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагоддзя» — навукова-папулярнае выданне пра творчую спадчыну выбітнага беларускага паэта Анатоля Сыса , якое пабачыла свет восенню 2019 года. Кніга напісана прафесарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Іванам Фёдаравічам Штэйнерам , выкладчыкам Анатоля Сыса. Прэзентацыя выдання адбылася...

Заяўкі на ўдзел дасылайце да 15 красавіка 2018 года на адрас forumtales2018@gmail.com. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ КАЗКІ 17–19 мая 2018 г. Казачны эпас – найбуйнейшы здабытак беларускай нацыянальнай культуры, які і сёння захоўвае сваё эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Беларускія казкі, будучы трывала ўбудаванымі ў сусветную казкавую...
16 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пісьменнік, кандыдат філалагічных навук Анатоль Івашчанка распавёў пра «Паэтыку Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Прадстаўляем вашай увазе аўдыязапіс лекцыі. Анатоль Івашчанка Фота і аўдыя: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў рамках праекта «Ведай нашых» запрашае на лекцыю Анатоля Івашчанкі «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». “... палову жыцця пішу на дарозе свае імёны, палову – закрэсліваю напісанае, палову жыцця расту ад зямлі, палову расту з зямлёю...” Пра Алеся Разанава гаворыцца шмат. Чатыры дзесяцігоддзі яго імя не сыходзіць з вуснаў неабыякавых да паэзіі. І яшчэ невядома колькі не будзе сыходзіць. Пішацца меней. Бо як напісаць пра тое, як расце дрэва ці цячэ...

Адкрытая гутарка з беларуска-амерыканскай паэткай і выкладчыцай Вальжынай Морт сабрала ў мінскай кнігарні «Логвінаў» прыхільнікаў творчасці Джойса, аматараў літаратуразнаўства і ўласна аўтараў. Сустрэча адбылася ў межах працы Школы маладога пісьменніка і напярэдадні адкрыцця VII Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова, якое адбудзецца 16 лютага. Прадметам гутаркі стала апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) – фінальны тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Прадстаўляем...

У Вялікабрытаніі пабачыла свет новае англамоўнае даследаванне культавага прафесара-славіста, на гэты раз прысвечанае сучаснай беларускай прозе. Творы каля 50 маладых беларускіх літаратараў разгледжаныя ў шасці тэматычных главах. У зборніку прыводзіцца багата цытат з мастацкіх тэкстаў у перакладзе на ангельскую. Кніга выйшла ў межах публікацый Асацыяцыі сучасных гуманітарных даследаванняў ва ўніверсітэце ў Кембрыджы.

Дыскусія вакол «інтымнага дзённіка» Багдановіча пачалася не сёння. Галоўны тэзіс: нібыта, існуюць людзі, якія не даюць яго чытаць іншым, а чаму — не зразумела. І гэта пытанне задаецца кожны раз, як першы, пачынаючы з публікацыі Алеся Астраўцова пра дзённік у «Нашай Ніве» напачатку 1990-х. Але пра ўсё па чарзе... Піша Паліна Сцепаненка. Фота Радыё Свабода Што такое «інтымны дзённік»? Гэта прыватныя запісы, зробленыя Максімам Багдановіча летам 1915 года ў Старым Крыме , — ён фіксуе эпізоды летняга...

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Запрашаем праслухаць запіс прэзентацыі зборніка. Выступаюць яго ўкладальнікі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль. Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль Аўтар...

Імёны беларускіх пісьменніц – Цётка, Канстанцыя Буйло, Яўгенія Янішчыц, Святлана Алексіевіч і многія іншыя – добра знаёмыя чытачам, аднак ці ёсць у беларускіх аўтарак свая гісторыя, свая літаратурная традыцыя і сувязь паміж пакаленнямі? У лекцыі Ганна Янкута прадставіла сваё бачанне беларускай жаночай літаратуры ХХ – ХХІ ст. як захапляльнай гісторыі, гераіні, якая здольная насуперак усяму ствараць цуды. Вашай увазе -- аўдыязапіс гэтай лекцыі, прачытанай у межах фестывалю «Знак роўнасці». Аўдыя...

З 20 па 22 кастрычніка ў эстонскім Тарту адбылася 28-я Еўрапейская сустрэча культурніцкіх часопісаў. Сустрэчу арганізавала еўрапейская сетка культурніцкіх часопісаў Eurozine у супрацоўніцтве з эстонскім часопісам Vikerkaar (Вясёлка), Інстытутам сацыяльных даследаванняў пры Тартускім універсітэце і эстонскай культурніцкай арганізацыяй SA Kultuurileht. У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за сто рэдактараў і інтэлектуалаў з вядучых часопісаў Еўропы. На адкрыцці форума выступіў Міністр культуры Эстоніі ...

30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору. У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова"). Пачатак у 18.30. Уваход вольны. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі...
У мінскай прасторы «Тартак» 7 кастрычніка адбылася першая сустрэча з выкладчыкамі новага набору навучэнцаў «Школы маладога пісьменніка», якая працуе пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Талент кожнага з аўтараў-пачаткоўцаў пацверджаны конкурсам, які яны вытрывалі, каб трапіць сюды – сёлета на адно месца ў школе прэтэндавалі чатыры чалавекі. Навучэнцы Школа маладога пісьменніка арганізавана для празаікаў, якія пішуць па-беларуску і па-руску, і працуе ўжо шосты год. Каб трапіць туды, трэба аформіць...

Сарабанда (ісп. zarabanda) – старажытны іспанскі народны танец. Этымалогія назвы невядомая. У Іспаніі з’явілася як танец ураджаю. Напачатку – жвавы, гарэзны, тэмпераментны танец, элемент балаганнай культуры. З мэтай знізіць яго папулярнасць царква забараніла танец. Так сарабанда трансфармавалася ва ўрачыстае цырыманіяльнае шэсце. …Гэта я да чаго? Расказвае Наста Грышчук. Вы скажаце – занудліва тлумачу назву кнігі Георгія Барташа. Да слова, першай яго празаічнай кнігі. Другой – увогуле (пасля паэтычнага...

Шмат людзей з Мінска і рэгіёнаў, Польшчы і Канады, Расіі і Украіны ведаюць сучасную штаб-кватэру Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» на вуліцы Кузьмы Чорнага. Тут заўсёды поўна наведнікаў, шумна ад дыскусій і абмеркаванняў. Па-над гаманой, можна сказаць, лунае багатая бібліятэка Згуртавання, якая, магчыма, з’яўляецца найлепшай ацалелай бібліятэкай грамадскай арганізацыі, поўнай бібліяграфічных рэдкасцяў, малатыражных друкаў і каштоўных аўтографаў. Збіраецца яна 27 гадоў, з часу заснавання...

Ён быў вялікім працаўніком і дзівосным паэтам, які аддана любіў свой край. Можаце мне запярэчыць: «А хто ж не любіць сваёй Бацькаўшчыны?..» Піша Зоя Мельнікава. І сапраўды, радзіму любяць усе. Але так шчыра і дасканала выказаць паэтычным словам любоў да роднай зямлі, да красы яе непаўторных краявідаў, як рабіў гэта Язэп Пушча, могуць нямногія… У далёкія 20-я гады мінулага стагоддзя на ўроках роднай літаратуры дзеці завучвалі на памяць яго вершы і імкнуліся, як і паэт, палюбіць хараство Бацькаўшчыны-Беларусі...

Студэнты ў беларускіх ВНУ дагэтуль вывучаюць тэорыю літаратуры або паводле савецкіх падручнікаў, або паводле расійскіх ці беларускіх, якія ўсё адно заснаваныя на (пост)савецкіх шаблонах і ідэалагічных штампах. Як вынік, агульная гуманітарная адукацыя ў Беларусі існуе асінхронна з сусветнай гуманістыкай. Базавыя паняцці заходняга свету нічога не кажуць выпускнікам айчынных філфакаў. Дапытлівыя студэнты і аспіранты дойдуць да ведаў самі, насуперак абставінам: перакладуць, адкапаюць патрэбную інфармацыю...

Беларускі ПЭН-цэнтр арганізуе літаратурны семінар, які правядзе амерыканска-беларуская паэтка Вальжына Морт. Да ўдзелу ў семінары на конкурснай аснове запрашаем паэтаў і паэтак ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Заяўкі дасылайце на электронны адрас poetryseminar2017@gmail.com да 30 верасня 2017. У заяўцы просім паведаміць вашу кантактную інфармацыю, крыху расказаць пра сябе, а таксама прыкласці 5-7 сваіх вершаў. Семінар пройдзе цягам двух дзён 21-22 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Падчас семінару маладых...

Рэвалюцыянер, рэдактар, міністр унутраных спраў, аўтар устаўных грамат БНР, заснавальнік партыі беларускіх эсэраў, эмігрант і ледзь не расстраляны палякамі палітвязень, доктар філасофіі і літаратурны крытык – усё гэта Тамаш Грыб, enfant terrible беларускай Прагі. Ягоны аднатомны збор твораў стаў першым выпускам новай кніжнай серыі “Спадчына: агледзіны” МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Публікацыя зробленая ў межах ініцыятывы “Грамадскі ўдзел”, якая аб’ядноўвае розныя арганізацыі дзеля пашырэння грамадскай...

Новыя матэрыялы пра Войслава (Вайніслава) Казімера Суліму-Савіча-Заблоцкага (да 1850 — пасля 1905), у тым ліку першае ягонае фота, былі адшуканыя даследчыкам з Берасця Вячаславам Мартысюком. Кракаў, Варшава, Вільня, Львоў, Кіеў, Менск, Санкт-Пецярбург, Масква, Прага, Парыж — месты, рознымі часамі адзначаныя слядамі прысутнасці Войслава Казімера Сулімы-Савіча-Заблоцкага (да 1850 — пасля 1905). Ягоны збор твораў склаў бы колькі тамоў, стаўшы відомым дакорам рэшце беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя...

Мяне даўно не пакідае пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Брыля і Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля: “Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?”. “Янка Брыль – гэта заўсёды свята”, – быў адказ. Піша Ціхан Чарнякевіч. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса “Нёман” Міхася Стральцова працоўны пісьмовы стол, і...