Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


16.02.2018
15670
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Нямала людзей сабралася ўвечары 15 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы на творчую вечарыну старшыні Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, журналісткі, паэткі, празаіка, а зараз ужо і мастачкі ў тэхніцы «батык» Стасі Наркевіч (Анастасіі Лазебнай). Ларыса Рагачова і Стася Наркевіч (Анастасія Лазебная). Фота Сашы Май Сярод прысутных: мастакі, літаратары, акцёры тэатра «Лялька», былыя калегі з «КІМа» і тэлезавода, дзе Анастасія Пятроўна працавала карэспандэнтам у газетах...

30.01.2018
32850
«Вясёлы вулей» — азбука ў кожны дом!

Серыя «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва «Кнігазбор» парадавалі маленькіх чытачоў і чытачак шыкоўна аформленай кнігай. Неўміручая класіка -- азбука «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна -- зайграла новымі фарбамі дзякуючы мастаку Лізавеце Лянкевіч. Вачэй не адвесці ад старонак, з рук выпускаць гэтую вясёлкавую кнігу не хочацца! Пераканайцеся самі. 74 старонкі чыстай радасці для дзіцяці, якое ўпершыню раскрывае для сябе свет беларускіх літар. Ідэальна зручны фармат для сямейнага...

24.12.2017
19524
Пуцёўка ў Неверляндыю для беларускіх дзяцей: пераклад «Пітэра Пэна» прэзентавалі ў Мінску

22 снежня ў кнігарні «Сон Гогаля» адбылася прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову знакамітай гісторыі Джэймса Мэцью Бары «Пітэр Пэн». Перакладчык Уладзімір Лянкевіч і ілюстратар Кацярына Дубовік распавялі маленькім і дарослым гасцям сустрэчы, як стваралася кніга. Кацярына Дубовік і Уладзь (Уладзімір) Лянкевіч Па словах Уладзіміра Лянкевіча , пераклад першага раздзела быў зроблены ім і яго жонкай Аленай Пятровіч для часопіса "Прайдзісвет". Такім чынам, першай публікацыяй перакладчыкі...

22.12.2017
14562
Шведская калядная каша па-беларуску

Учора ў кавярні “Грай!” прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову святочнай казкі шведскага дзіцячага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста “Калядная каша”. Таксама падчас мерапрыемства быў прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста “Пэтсан і Фіндус” у агучцы акцёраў Купалаўскага тэатра Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Стары Пэтсан, коцік Фіндус, а таксама ўсе героі “Каляднай кашы” загаварылі па-беларуску дзякуючы перакладчыцы са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч. Як і на мінулыя...

12.12.2017
22272
Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!

21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны. Урывак з кнігі прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч . Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца. Перакладчыца...

27.11.2017
30176
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Ранішнік быў зладжаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма...

22.11.2017
24584
Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»

21 лістапада ў прасторы «Кніжная шафа» адбылася дыскусія вакол перакладу на беларускую мову «Суперкнігі пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм. Кніга распавядае пра дзяўчынку з асаблівасцямі, адносіны паміж членамі яе сям'і, і створана дзеля таго, каб зрабіць наша грамадства крыху больш добрым і талерантным. Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч, Надзея Кандрусевіч Як адзначылі ўдзельнікі дыскусіі -- Надзея Кандрусевіч, Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава, у кнізе ёсць два процілеглых полюсы -- нясцерпнага...

20.11.2017
33056
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 19 лістапада ў галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову вершаванай гісторыі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю». «Лямцавая батлейка» дапамагла данесці да маленькіх чытачоў галоўны сэнс кнігі — навучыцца прымаць дзетак з асаблівасцямі. Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава, Надзея Кандрусевіч Як усё пачалося Ідэя перастварыць па-беларуску кнігу шведскай пісьменніцы належала Надзеі Кандрусевіч , перакладчыцы вядомай серыі...

16.11.2017
9911
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

19 лістапада ў мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) адбудзецца прэзентацыя «Суперкнігі пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)», падрыхтаваная адмыслова для дзетак. Пачатак у 12.00. Уваход вольны. У межах фестывалю «Знак роўнасці». У праграме: сюрпрыз ад “Лямцавай батлейкі” Веранікі Фаміной і Бэлы Кавальковай . Сустрэча пройдзе з удзелам перакладчыкаў кнігі са шведскай на беларускую Алесі Башарымавай, Надзеі Кандрусевіч і Андрэя Хадановіча . Гэтая кніга...

15.11.2017
11342
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)

21 лістапада ў мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) адбудзецца першая сустрэча-гутарка пра ўнікальную «Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». Пачатак у 19.00. Уваход вольны Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы яе перакладчыкі на беларускую мову Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч раскажуць пра Гунілу Бэргстрэм...

11.10.2017
36440
Збор сродкаў на выданне дзіцячай кнігі «Дзве Авечкі» Вольгі Гапеевай

Знайсці якасную дзіцячую літаратуру на роднай мове з сучаснымі героямі і адпаведнымі ілюстрацыямі – вялікая праблема. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі» з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачак і чытачоў. Выдавецтва “Галіяфы” запускае краўдфандынгавую кампанію па выданні доўгачаканай кніжкі Вольгі Гапеевай “Дзве Авечкі”. Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх – гэта цікавыя прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы...

23.09.2017
35512
«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»

23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае». На імпрэзе, арганізаванай ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"...

19.09.2017
12827
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю

Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае...

22.08.2017
9862
Свэн Нурдквіст. Фіндус з'язджае

Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І з 22 жніўня 2017 гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. «Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку "абеларушаная" кніга. У 1990 годзе Свэн...

22.08.2017
11342
«Фіндус з'язджае»... у беларускія кнігарні!

Аматараў смешных гісторый шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пра дзядулю Пэтсана і кацяня Фіндуса чакае прыемны падарунак! Серыя «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» папоўнілася чарговай кнігай, перакладзенай на нашую мову, як і папярэднія, Надзеяй Кандрусевіч. І ад сёння гэты кніжкавы рознакаляровы цуд даступны ў крамах Мінска ды іншых гарадоў. «Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку "абеларушаная" кніга. У 1990 годзе Свэн Нурдквіст...

27.07.2017
6462
Бэйбіфэйс фарэва. Прылуцкі і шкадлівае шчасце

Дзіцячая літаратура – падман і правакацыя. Бо дзеткі самі пра сябе прыгожа не напішуць, а дарослыя мо й напішуць, але не дзіцячае, а сваё. Піша ...

27.07.2017
23055
Сумна? Хадзем паляваць на ліса!

З сімпатычнымі і ўжо знакамітымі героямі Пэтсанам і Фіндусам, якіх у сваёй серыі кніг стварыў шведскі дзіцячы пісьменнік і мастак Свэн Нурдквіст, беларускія чытачы пазнаёміліся гады два таму. Менавіта тады былі прадстаўленыя першыя аповеды ў перакладзе на беларускую мову. І вось — за досыць непрацяглы час — нашы дзеткі з імі сапраўды пасябравалі, з нецярплівасцю чакаюць новых гісторый і з задавальненнем завітваюць на прэзентацыі (а гэта асобны від забаўкі — з гульнямі, пачастункамі і яркім чытаннем...

11.07.2017
21640
Сяргей Прылуцкі напісаў кнігу, як дзеці павінны выхоўваць дарослых

У кіеўскім клюбе «Апошняя барыкада» («Остання барикада») адбылася прэзэнтацыя кнігі берасьцейска-кіеўскага беларускамоўнага паэта Сяргея Прылуцкага, вядомага пад псэўданімам «Пістончык». Дзіцячая (і ня толькі) кніга «Далоў дарослых» дзьвюхмоўная: у ёй зьмешчаныя як беларускія арыгіналы вершаў, так і ўкраінскія пераклады, якія зрабіла Алена Сьцепаненка. «Я ў дзяцінстве паводзіў сябе ня так, як хацелася дарослым, і я думаю, дзецям будзе цікава даведацца, як можна весела бавіць час, а ня проста сядзець...

20.06.2017
9157
Беларускі фантаст атрымаў прэмію Eurocon-2017 за раман-фэнтэзі

Кніга беларускага пісьменніка Аляксея Шэіна "Сем камянёў" з серыі СБП "Каляровы ровар" атрымала ўзнагароду Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) за найлепшы літаратурны дэбют. Раман-фэнтэзі быў адзначаны разам з дзесяцю іншымі літаратурнымі дэбютамі. Сёлетні конкурс фантастычнай літаратуры, Еўракон-2017, праходзіў у Дортмундзе. "Нечакана, вядома, і прыемна, бо ні пра якое намінаванне я не ведаў. Палез у нэт глядзець, хто ў якіх...

13.06.2017
20297
Памёр аўтар «Дыктатара», шведскі пісьменнік Ульф Старк

Адзін з найвядомейшых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў Ульф Старк памёр на 73-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ягоная жонка, перакладчыца Яніна Арлоў. Ён рана пачаў пісаць, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман. У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі пісьменніка, і з таго часу яго кар'ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваныя ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжных міжнародных...

Вынік пошуку: 21-40 з 53 Першая | | 123 | | Апошняя