Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


05.07.2017
5172
Penguin Random House: Алексіевіч — сярод найлепшых аўтараў ліпеня

Штомесяц інтэрнэт-сэрвіс Signature называе найлепшыя кнігі, якія неўзабаве пабачаць сьвет. У ліпеньскі агляд трапіла і кніга беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі «У вайны не жаночае аблічча». фота: http://www.penguinrandomhouse.com Signature належыць найбуйнейшаму выдавецтву сьвету — Penguin Random House. У яе агляд трапляюць мастацкія кнігі і творы нон-фікшн. Менавіта гэтае выдавецтва 25 ліпеня выпускае на кніжны рынак ангельскамоўны пераклад кнігі беларускай пісьменьніцы. «У вайны не жаночае аблічча»...

20.06.2017
5221
Беларускі фантаст атрымаў прэмію Eurocon-2017 за раман-фэнтэзі

Кніга беларускага пісьменніка Аляксея Шэіна "Сем камянёў" з серыі СБП "Каляровы ровар" атрымала ўзнагароду Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) за найлепшы літаратурны дэбют. Раман-фэнтэзі быў адзначаны разам з дзесяцю іншымі літаратурнымі дэбютамі. Сёлетні конкурс фантастычнай літаратуры, Еўракон-2017, праходзіў у Дортмундзе. "Нечакана, вядома, і прыемна, бо ні пра якое намінаванне я не ведаў. Палез у нэт глядзець, хто ў якіх...

16.06.2017
7179
Макс Шчур: як застацца свабодным наводдаль

... «свабода самавыяўлення», за якую б’юцца літаратары Беларусі, працягваючы заставацца ў «межах» – прынятага, дазволенага ці трэндавага. Замежжа пасля распаду цэнзурнай савецкай імперыі нібыта страціла гэтую базу, рызыкавала маргіналізавацца і закансервавацца ў прамінулым ...

15.06.2017
5577
Праз год у Мінску пройдзе кангрэс Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады

Такое рашэнне прынята 12 чэрвеня ўдзельнікамі сёлетняга кангрэсу на пасяджэнні ў Барселоне. Саюз беларускіх пісьменнікаў на сходзе прастаўлялі старшыня СБП Барыс Пятровіч, юрыстка Вольга Сямашка, перакладчыца Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская. Еўрапейская Пісьменніцкая Рада (European Writers’ Council; EWC) прадстаўляе больш за 150 тысяч літаратараў з амаль пяцідзесяці пісьменніцкіх саюзаў краін Еўропы. Федэрацыя была заснаваная ў 1977 годзе ў Берліне пад назвай Еўрапейскі Пісьменніцкі Кангрэс. З 2010...

09.06.2017
7447
Дзённікі «Экслібрыса»: Зміцер Колас пра сваю працу ў Сірыі і «падводныя камяні» перакладу

У студзені ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвясціла пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову. Тэксты на конкурс можна дасылаць да 15 ліпеня гэтага года. Каб натхніць маладых аўтараў, сябра журы конкурсу, перакладчык і літаратуразнавец Зміцер Колас расказаў пра сваю працу за мяжой, цяжкасці перакладу Сартра і лінгвістычную экалогію. УМОВЫ КОНКУРСУ ТУТ - Чаму вам цікава займацца перакладамі? Якім з сваіх перакладаў вы ганарыцеся? -...

27.05.2017
7357
«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай

У музеі Петруся Броўкі 26 траўня пісьменніца Інга-Ліна Ліндквіст выступіла з адкрытай лекцыяй, дзе патлумачыла адрозненні паміж псіхалагізмам у класічнай і новай літаратуры. Чаму менавіта на вобразе жанчыны можна прасачыць, як мяняўся псіхалагізм у літаратуры? Чаму ў рамане “Ганна Карэніна” так мала самой Карэнінай? І якія прыёмы псіхалагізму можна вылучыць у “новым” і “старым” рэалізме? Інга-Ліна Ліндквіст Псіхалагізм рэалізму праз вобраз жанчыны “ У гэтай лекцыі я буду казаць пра літаратуру рэалізму...

25.05.2017
10791
Творчасць шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску

У рамках Тыдня Швецыі ў Мінску (29 траўня – 3 чэрвеня) адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Гэта першая кніга вершаў шведскага Ноблеўскага лаўрэата па-беларуску. У кнігу ўвайшлі вершы з розных цыклаў у перакладзе Лявона Баршчэўскага, Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Алесі Башарымавай. Выданне было падрыхтавана Пасольствам Швецыі супольна з беларускім і шведскім Саюзамі пісьменнікаў. 2 чэрвеня ў 15.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры...

18.05.2017
11840
Шведская пісьменніца – пра стварэнне «жывых» літаратурных гераінь і герояў

Вы робіце свае першыя крокі ў літаратуры? Перажываеце, як найлепш раскрыць характар персанажаў? Або проста цікавіцеся новай літаратурай? Тады запрашаем 26 мая ў музей Петруся Броўкі на лекцыю шведскай аўтаркі і дасведчанай выкладчыцы пісьменніцкага майстэрства Інгі-Ліны Ліндквіст! Адкрытая лекцыя Інгі-Ліны Ліндквіст “Новы і стары псіхалагізм у літаратуры” адбудзецца ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Лектарка пагаворыць пра тое, як вядомыя аўтары, напрыклад...

17.05.2017
4589
«Беларусы ў ЗША» Вітаўта Кіпеля

Днямі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» МГА «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» пабачыла свет другое выданне кнігі патрыярха беларускай эміграцыі на Захадзе Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША». Кніга ў больш як 600 старонак багата ілюстраваная, дапрацаваная і дапоўненая новай інфармацыяй з улікам апошніх двух дзясяткаў гадоў, што мінулі ад часу яе першага беларускага выдання ў 1993 г. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона...

12.05.2017
8573
Як замежныя беларусы адзначалі 450-годдзе беларускага кнігадрукавання

... адмысловы прэс-рэліз і сотні плакатаў з выявай Францыска Скарыны. Інфармацыя дасылалася як па бібліятэках і навучальных установах ЗША, гэтак і ў замежжа, у тым ліку каля 40 плакатаў былі скіраваныя ў БССР. У адказ Беларуская дзяржаўная бібліятэка імя Леніна даслала арганізатарам адмысловы ...

04.05.2017
6061
«Палякам пашанцавала — іх перакладаюць больш за астатніх…»

Алесь Емяльянаў-Шыловіч — з кагорты маладых беларускіх паэтаў і перакладчыкаў, які праяўляе асаблівую ўвагу да перастварэння польскай паэзіі. Аглядаючы зробленае ім, неспадзявана ўспамінаеш перакладчыцкую цікавасць да паэзіі суседзяў з боку такіх майстроў мастацкага слова, як Максім Танк, Алег Лойка. Нядаўна Алесь падрыхтаваў і выдаў беларускую кнігу паэткі пачатку другой паловы XX стагоддзя Галіны Пасвятоўскай «Ідалапаклонніца». Гэта і падштурхнула да размовы з перакладчыкам. — Галіна Пасвятоўска...

04.05.2017
5754
Нямецкае радыё рэцэнзуе «Мову» Марціновіча

Нямецкае радыё абмяркоўвае раман Віктара Марціновіча «Мова»: як і ў ранейшай рэцэнзіі тамтэйшага радыё «Культура», раман ацэнены выключна пазітыўна. Гэтым разам — з удзелам самога аўтара. Піша Антон Лявіцкі. Гаворка (даступная як пяціхвілінны падкаст на сайце радыё ) пачынаецца з апісання агульнай сітуацыі ў Беларусі — і ёй жа завяршаецца. <...> Крыху пазней пісьменнік тлумачыць, што яшчэ 10 гадоў таму людзей арыштоўвалі на вуліцах сталіцы Беларусі проста за факт беларускамоўнасці. Супраць...

26.04.2017
8126
Супрацьстаяць сістэме: беларуская кніга на VI Міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку

Вялікія выходныя ў Беларусі многія праводзілі ў адпачынках і паездках. Не сталі тут выключэннем і беларускія культурныя дзеячы – іх паклікаў да сябе шосты Міжнародны кніжны кірмаш у Беластоку. Нагодай стала прэм’ерная прэзентацыя дзвюх кніг прозы, выдадзеных на польскай мове: “Спачатку была цемра” Барыса Пятровіча і “Каменданцкі час для ластавак” Алены Брава. У той жа час дэлегацыя, акрамя згаданых аўтараў, якія ехалі замацоўваць польска-беларускія сувязі, мела на мэце і кантакты з беларускай меншасцю...

06.04.2017
4967
Барысу Кіту — 107!

Дзеячу беларускай эміграцыі, вядомаму на ўвесь свет навукоўцу Барысу Кіту споўнілася 107 гадоў. Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 у Пецярбургу. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай гімназіі. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1933 г. выкладаў матэматыку ў Беларускай гімназіі ў Вільні, а ў 1939 г. стаў яе дырэктарам. У 1940 г. заняў пасаду акруговага інспектара Баранавіцкай навучальнай акругі, арганізаваў пачатковыя і сярэднія школы ў Баранавіцкім, Слонімскім...

30.03.2017
6038
The «Case of 26» is a new wave of political prosecution: the statement of the Association «Baćkaŭščyna» and the Union of Belarusan Writers

The International Public Society «Belarusans’ World Association «Baćkaŭščyna» («Homeland») and the Union of Belarusan Writers protest against the political prosecution of public activists. After the period of semblant liberalization and the beginning of the long-awaited dialogue with democratic countries, again has Belarusan power started to use violence towards peaceful demonstrators, public activists, and cultural figures, as well as to resort to arrests and beatings of nonviolent resistance...

28.03.2017
5521
Распачалася кампанія па зборы сродкаў для падтрымкі арыштаваных і іх сем’яў

Па ўсёй Беларусі ад пачатку сакавіка ў сувязі з мірнымі пратэстамі супраць падатку на беспрацоўе, а таксама падчас святкавання Дня Волі 25 сакавіка, былі брутальна затрыманыя больш за тысячу чалавек – удзельнікі акцый, журналісты, праваабаронцы, назіральнікі, грамадскія актывісты і проста выпадковыя мінакі. Многія з іх былі асуджаныя на суткі арышту і аштрафаваныя. Некалькі чалавек былі збітыя. Дзесяткі людзей былі арыштаваныя прэвентыўна і на іх распачата крымінальная справа. Мы абвяшчаем кампанію...

15.03.2017
4403
«Дзеяслоўцы» выступілі на Аўстрыйскім культурным сезоне (+ФОТА)

14 сакавіка галоўны рэдактар часопіса, Старшыня СБП Барыс Пятровіч і адказны сакратар, паэт Анатоль Івашчанка ўзялі ўдзел у сімпозіуме ў межах Аўстрыйскага культурнага сезона. Шэраг навуковых сустрэч прайшлі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, зладжаныя Амбасадай Аўстрыі ў Беларусі і прысвечаныя ўмацаванню беларуска-аўстрыйскіх культурных сувязей. Злева направа: Андрэй Масквін, Георг Докс, Фердынанд Шмац, Валер Булгакаў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Таццяна Арцімовіч Барыс Пятровіч...

27.02.2017
3552
Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу?!

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна, дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі, табліцамі і мапамі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай гісторыі. Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці...

13.02.2017
8300
«Ноч паэзіі» пад знакам хэпі-энду

Ранак суботы быў азмрочаны непрыемнымі навінамі пра магчымасць дэпартацыі і забарону на ўезд у Беларусь Сяргія Жадана, які з'яўляўся не толькі хэдлайнерам «Ноч паэзіі», але і ўсяго фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Таму ўвечары ў кафэ-клубе "Грай" яшчэ задоўга да пачатку імпрэзы сабраўся цэлы натоўп прыхільнікаў паэзіі. Беларускія чытачы ўкраінскага пісьменніка ішлі развітвацца з ім на нявызначаны тэрмін, але фінал гісторыі быў шчаслівы, а "Ноч паэзіі"...

20.01.2017
6068
Віктар Марціновіч працуе над новым раманам у Цюрыху

З нагоды запрашэння Віктара Марціновіча ў Цюрых выданне «Neue Züricher Zeitung» («Новая цюрыхская газета») апублікавала артыкул «Мастацтва — заўсёды крык аб дапамозе», у якім знаёміць чытачоў з творчай біяграфіяй пісьменніка і яе грамадскім кантэкстам Беларусі. Фота: Simon Tanner / NZZ. У Швейцарыі беларускі пісьменнік атрымаў стыпендыю «Пісьменнік у рэзідэнцыі» (Writer in Residence), якая выдаецца супольна Літратурным домам Цюрыха і фондам PWG пры падтрымцы кантона Цюрых. Яна выдаецца двойчы...

Вынік пошуку: 41-60 з 64 Першая | | 1234 | | Апошняя