Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


11.01.2017
5101
Журналісцкі конкурс Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі. Конкурс прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта euprojects.by , на якім у дадзены момант падрабязна прадстаўлены больш за 40 праектаў. Ужо на працягу многіх гадоў ЕС штогод выдзяляе значныя фінансавыя рэсурсы на праектную дзейнасць у такіх сферах, як ахова здароўя, адукацыя, рэгіянальнае развіццё, пытанні міграцыі і бежанцаў...

19.12.2016
7357
«Наш чалавек у Палтаве»: у Мінску прайшла вечарына Іны Снарскай

У Іны Снарскай не самы звычайны для беларускага пісьменніка лёс: нарадзіўшыся ў Полацку і атрымаўшы дыплом інжынера-будаўніка, спадарыня Іна пераехала ва Украіну, дзе працуе на тэлебачанні і пры гэтым працягвае пісаць вершы па-беларуску і выдавацца на Радзіме. Алесь Пашкевіч, пісьменнік: “ Іна Снарская працягвае традыцыі Янішчыц, Геніюш. Мы вельмі радыя, што ў беларускай культуры ёсць Іна, кожны радок якой напоўнены нацыянальным пульсам, беларускай ідэнтычнасцю”. Гэтым разам спадарыня Іна завітала...

01.12.2016
3747
Пісьменніку Міхасю Кавылю споўніўся 101 год

Міхасю Кавылю, беларускаму паэту і рэдактару, што жыве ў амерыканскім Саўт-Рыверы, сёння споўніўся 101 год. Я быў у яго тры тыдні таму, 12 лістапада, разам з Лізай Літаровіч. Ён ужо слаба пазнае знаёмых і родных. Але жвава рухаецца ў крэсле. Слова «Мінск» заўсёды ажыўляе яго. Я прынёс яму паштоўкі з выявамі Мінска, ён іх увесь час пераглядаў, твар жыва рэагаваў на фоты. Але размаўляць з ім было вельмі цяжка. Таму я гутарыў з яго жонкай, Соняй Лешчанка (Лешчанка — сапраўднае прозвішча Кавыля), маладзейшай...

23.11.2016
4960
Выйшаў новы нумар альманаху «Беларус»

У Саюз беларускіх пісьменнікаў прыйшоў новы нумар альманаху літаратараў замежжа "Беларус". Юбілейны, дзясяты выпуск выйшаў цалкам на ахвяраванні чытачоў і дабрадзеяў. На 400 старонках гэтага выдання змешчаныя ...

Вынік пошуку: 61-64 з 64 Першая | | 1234 | | Апошняя