Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

16 снежня 2016 года пайшоў з жыцця Леанід Маракоў -- нястомны даследчык сталінскіх рэпрэсій, які вярнуў з небыцця тысячы незаслужана забытых імёнаў і ўнёсак якога ў аднаўленне гістарычнай памяці беларусаў цяжка пераацаніць. 17 снежня 2016 года пайшоў з жыцця Леанід Маракоў -- нястомны даследчык сталінскіх рэпрэсій, які вярнуў з небыцця тысячы незаслужана забытых імёнаў і ўнёсак якога ў аднаўленне гістарычнай памяці беларусаў цяжка пераацаніць. Леанід Уладзіміравіч пахаваны на Заходніх могілках у...

На платформе "Талака" абвешчаны збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі ўспамінаў Народнай артысткі Беларусі Зiнаiды Бандарэнка. На платформе "Талака" абвешчаны ...

Кніга «Прыпадобніўшыся да насарога» беларускага мысляра, пісьменніка, журналіста Алеся Анціпенкі аднаўляе серыю «Бібліятэка «Беларускі калегіюм», у 2012—2013 гадах у ёй выйшлі 10 кніг вядомых беларускіх інтэлектуалаў. На краўдфандынгавай платформе «Вулей» распачаўся праект па выданні кнігі. Пра што кніга? Гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытаньні: што ёсьць мысьленьнем і ці ёсьць штосьці па-за яго межамі? што азначае «верыць»? што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое...

У мінулым ужо, 2017 годзе беларускія перакладчыкі стварылі кніжную серыю «Амерыканка», у якой маюць намер выдаваць кнігі культавых аўтараў ЗША і Канады. Серыя распачалася выданнем раману Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», грошы на друк якога былі сабраныя ўвосень на платформе ulej.by. Падводзячы вынікі кніжнага году, эксперты і чытачы згадвалі беларускамоўны “Палёт…” сярод найлепшых кніг, якія выйшлі ў 2017 годзе ў Беларусі. Што ўжо само па сабе дзіва, бо зазвычай увагу крытыкаў прыцягваюць...

Знайсці якасную дзіцячую літаратуру на роднай мове з сучаснымі героямі і адпаведнымі ілюстрацыямі – вялікая праблема. Выданне кніжкі для дзяцей Вольгі Гапеевай «Дзве Авечкі» з ілюстрацыямі Марты Герашчанка дапаможа цудоўным гісторыям знайсці сваіх чытачак і чытачоў. Выдавецтва “Галіяфы” запускае краўдфандынгавую кампанію па выданні доўгачаканай кніжкі Вольгі Гапеевай “Дзве Авечкі”. Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх – гэта цікавыя прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы...

Студэнты ў беларускіх ВНУ дагэтуль вывучаюць тэорыю літаратуры або паводле савецкіх падручнікаў, або паводле расійскіх ці беларускіх, якія ўсё адно заснаваныя на (пост)савецкіх шаблонах і ідэалагічных штампах. Як вынік, агульная гуманітарная адукацыя ў Беларусі існуе асінхронна з сусветнай гуманістыкай. Базавыя паняцці заходняга свету нічога не кажуць выпускнікам айчынных філфакаў. Дапытлівыя студэнты і аспіранты дойдуць да ведаў самі, насуперак абставінам: перакладуць, адкапаюць патрэбную інфармацыю...

... гняздом зязюлі» выдадуць па-беларуску. Беларускія перакладчыкі абвесцілі пра стварэнне новай кніжнай серыі “Амерыканка” і распачалі збор сродкаў на выданне першай кнігі серыі – раману Кена Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” ў перакладзе на беларускую мову . Для таго, каб ...

«Каханне падчас халеры» выдадуць у «нобелеўскай серыі» . «Дазволу на выданне кнігі па-беларуску мы чакалі шэсць месяцаў. Менавіта столькі цягнуліся перамовы з праваўладальнікамі літаратурнай спадчыны Маркеса, – кажа ініцыятар выдання Сяргей Макарэвіч. – І ўжо сёлета раман пабачыць свет». Нягледзячы на тое, што гэта адзін з самых папулярных пісьменнікаў-набеліянтаў у свеце, па-беларуску творы Маркеса асобнай кнігай выйдуць упершыню. Каб рэалізаваць такі праект, на сайце ulej.by запусцілі краўдфандынгавую...

На платформе «Талака» ідзе збор сродкаў на пераклад выбітнай кнігі па псіхатэрапіі Альфрыда Лэнгле – «Сляды сэнсу. Даць адказ жыццю». Хто такі Альфрыд Лэнгле? Альфрыд ...

... папросту фантастычныя прыгоды і захапляльнае падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд. На краўдфандынгавай платформе “Улей” абвешчаны збор сродкаў на фінансаванне праекта. Кожны, хто падтрымае праект, будзе ўпісаны ў гісторыю беларускага выдання і можа атрымаць кнігу па ...

... Аляксандр Тамковіч ніколі не разглядаў свае кнігі як занятак бізнэсам. Аляксандр Тамковіч і Святлана Алексіевіч Аляксандр Тамковіч распачаў збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе Talaka.by: цягам месяца трэба сабраць 6 тысяч беларускіх рублёў. Пра цяжкі лёс кнігі, і не толькі, Аляксандр ...

Па ўсёй Беларусі ад пачатку сакавіка ў сувязі з мірнымі пратэстамі супраць падатку на беспрацоўе, а таксама падчас святкавання Дня Волі 25 сакавіка, былі брутальна затрыманыя больш за тысячу чалавек – удзельнікі акцый, журналісты, праваабаронцы, назіральнікі, грамадскія актывісты і проста выпадковыя мінакі. Многія з іх былі асуджаныя на суткі арышту і аштрафаваныя. Некалькі чалавек былі збітыя. Дзесяткі людзей былі арыштаваныя прэвентыўна і на іх распачата крымінальная справа. Мы абвяшчаем кампанію...

«Наша Ніва» пачала кампанію па зборы сродкаў на свае расследаванні на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака». Дзякуючы зручнай пляцоўцы « Талакі » збор грошай стаў яшчэ лягчэйшым. NN.by -- гэта найбуйнейшая ў свеце беларускамоўная пляцоўка, якую штодня наведваюць з 40 тысяч камп’ютараў і тэлефонаў — больш, чым насельніцтва Навагрудка ці Глыбокага з Паставамі разам узятае. Для развіцця беларускай мовы жыццёва неабходна захаваць такую прастору. «Наша Ніва» адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства...