Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


29.05.2017
13911
Лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля названыя ў Мінску

29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Сцяпанавіча, у культурніцкай прасторы «Тартак» адбылося ганараванне пераможцаў конкурсу маладых журналістаў ягонага імя. Гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газеты «Новы Час» пайшоў з жыцця два гады таму, а створаны ім калектыў працягвае працу і развівае выданне пад кіраўніцтвам Аксаны Колб. Злева направа: Ірына Віданава, Алесь Кіркевіч, Алена Ляшкевіч, Вікторыя Чаплева, Аксана Колб, Дзіяна Пінчук Аксана Колб Цырымонію ўзнагароджання...

15.05.2017
22129
У Горках прайшоў конкурс прысвечаны творчасці Лідзіі Андрэевай

У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячая школа мастацтваў г. Горкі" прайшоў VI конкурс навучэнцаў тэатральных аддзяленняў і класаў адукацыйных устаноў "Беларусь мая старонка", прысвечаны творчасці пісьменніцы, сябра СБП Лідзіі Андрэевай. Для праведзення конкурсу было распрацавана адпаведнае Палажэнне. Усяго ўдзельнічала 40 навучэнцаў, пачынаючы ад 5-гадовага ўзросту. Журы, якое ўзначаліла спадарыня Андрэева, адзначыла пераможцаў дыпломамі. Таксама былі і падарункі ад аўтара...

03.05.2017
22560
Новае «Святло “Святліцы”»

З 2012 года ў Магілёве існуе моладзевы літаратурна-паэтычны клуб «Святліца». І ўжо добрай традыцыяй у ім сталася што год выдаваць свой клубны альманах «Святло “Святліцы”». Прэзентацыя пятага нумара выдання адбылася 28 красавіка ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна. Традыцыйна на імпрэзе свае творы прачыталі самі маладыя аўтары вершаў і апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік. А напачатку сустрэчы пра дасягненні ўдзельнікаў клуба і пра новы нумар альманаха распавяла яго кіраўніца Тамара Аўсяннікава...

17.03.2017
10142
Конкурс «Заспявай» у новым фармаце 4×4

Партал Tuzin.fm разам з фондам «Вяртанне» і кампаніяй «Будзьма беларусамі!» абвяшчаюць чацвёрты сэзон конкурсу «Заспявай» для маладых выканаўцаў ад 18 да 30 год. Сёлета ён пройдзе ў новым фармаце. На гэты раз будзе толькі адна намінацыя – «Спяваная паэзія». Удзельнікам прапануецца абраць верш сучаснага паэта і выканаць яго на сваю музыку (гуртом ці самастойна ў суправаджэньні якога-заўгодна музычнага інструмэнта). Прымаем заявы да 1 траўня 2017 году ўключна на мэйл konkurs.zaspiavaj@gmail.com з...

16.02.2017
20918
Падведзены вынікі конкурсу вокладак для кнігі Вінцэся Мудрова

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і кампанія "Будзьма беларусамі!" радыя паведаміць, што, паводле чытацкага галасавання, а таксама з улікам меркавання самога аўтара, пераможцам стаў варыянт вокладкі нумар 5. Яе намаляваў Віталь Сыч. Віншуем! Аргкамітэт дзякуе ўсім дызайнерам за ўдзел у конкурсе і наведнікам сайта за актыўнасць! Паглядзець варыянты вокладак і прагаласаваць да 7 лютага можна было ТУТ

02.02.2017
9389
Фонд Роберта Боша абвяшчае конкурс для маладых беларускіх паэтаў

Творы пераможцаў будуць перакладзеныя на нямецкую мову ў межах беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні. Праект мае на мэце прадставіць праз паэзію нямецкай публіцы вобраз сучаснай Беларусі. Для гэтага вершы пераможцаў будуць праілюстраваныя і прадстаўленыя ў Берліне і Мінску. Найлепшыя вершы і пераклады з’явяцца на платформах lyrikline.org і litradio.by . У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца майстар-клас, на які будуць запрошаныя паэты і іх перакладчыкі на нямецкую мову. Умовы ўдзелу...

13.01.2017
15837
Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў , якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней. Аб’ём: да 1 аўтарскага аркуша...

11.01.2017
9395
Журналісцкі конкурс Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі. Конкурс прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта euprojects.by , на якім у дадзены момант падрабязна прадстаўлены больш за 40 праектаў. Ужо на працягу многіх гадоў ЕС штогод выдзяляе значныя фінансавыя рэсурсы на праектную дзейнасць у такіх сферах, як ахова здароўя, адукацыя, рэгіянальнае развіццё, пытанні міграцыі і бежанцаў...

12.12.2016
5421
Міжнародны журналісцкі конкурс Belarus in Focus 2016 працягвае прыём артыкулаў

Ужо ў шосты раз аўтарытэтнае міжнароднае журы ацэньвае артыкулы ўдзельнікаў конкурсу з усяго свету. Інфармацыйны офіс Belarus in Focus ў партнёрстве з Прэс-клубам аб’яўляе аб прыёме артыкулаў на міжнародны конкурс для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у замежныя СМІ – Belarus in Focus 2016 . Артыкулы могуць быць пра любую тэму, звязаную з Беларуссю – палітыку, эканоміку, міжнародныя і грамадскія сувязі, культуру і ўсё іншае. Для ўдзелу ў конкурсе зайдзіце на сайт competition2016.belarusinfocus...

05.12.2016
5436
Фэст аднаго верша-2016 запрашае да ўдзелу

Георгій Барташ, літаратурнае аб'яднанне «Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43» запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша. Творы прымаюцца да 5 студзеня 2017 года. Мова: любая. Для ўдзелу ў фестывалі неабходна на адрас: gggbbb2007@gmail.com або dorefa@yandex.ru даслаць (з пазнакай “Фэст”) ліст, які змяшчае: 1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку; 2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы; 3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнага тэлефонаў, e-mail...

26.11.2016
40905
Высновы «Экслібрысу»: быць ці не быць літаратурным крытыкам?

26 лістапада ў музеі Петруся Броўкі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча. Прадстаўнікі розных краін і пакаленняў, крытыкі і літаратуразнаўцы абмеркавалі лёс свайго рамяства і ўспрыманне яго сучасным чытачом. Злева направа: Ірына Шаўлякова, Ціхан Чарнякевіч, Ульрыка Шарнборг, Наста Лабада У сустрэчы ўзялі ўдзел: сябры журы конкурсу, навукоўцы Ірына Шаўлякова (мадэратарка вечара) і Ціхан Чарнякевіч , старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс...

22.11.2016
8305
Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы імя Зузаны Рот

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот – знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой. Узяць удзел у конкурсе могуць перакладчыкі-пачаткоўцы да 40 гадоў . У гэтым годзе для перакладу прапануецца ўрывак з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016). Пераможцу,...

10.11.2016
11860
Прапануй вокладку для кнігі Вінцэся Мудрова! Да 30 студзеня!

Грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” абвяшчаюць конкурс на вокладку да новай кнігі Вінцэся Мудрова “Забойца анёла”. Вядомы празаік, адзін з найбольш яркіх аўтараў полацкага андэрграўнду 1970-х, падрыхтаваў да выдання новую кнігу “Забойца анёла” – трынаццаць апавяданняў, напісаных цягам апошняга дзесяцігоддзя. Апавяданне, якое дало назву зборніку прозы, расказвае пра незвычайную сустрэчу на беразе Волгі. …Беларус прыязджае...

28.10.2016
16497
Velcom узяўся за прасоўванне сучаснай беларускай літаратуры

Новы сацыяльны праект кампаніі — Movabox. Кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч распавядае пра буккросінг у межах праекту Movabox. У розных кавярнях і арт-прасторах Мінска і іншых гарадоў краіны з’явяцца адмысловыя скрыні з самымі рознымі беларускамоўнымі кнігамі нашых сучаснікаў. Калі ўбачыце такі мовабокс, смела бярыце адтуль штосьці пачытаць, толькі потым не забудзьцеся вярнуць назад. Кампанія абяцае сачыць за тым, каб боксы не пуставалі, і заклікае далучацца ўсіх ахвотных...

19.10.2016
6681
Конкурс альтэрнатыўных вокладак беларускіх кніг

Перыядычна ў байнэце гуляюць народныя крэатыўныя прыдумкі, звязаныя з беларускай літаратурай: як (у альтэрнатыўным свеце) выглядалі б вокладкі галівудскіх фільмаў паводле беларускіх твораў, ці як інакш (зазвычай – смешна) маглі б выглядаць вокладкі беларускіх кніг, жарты і г.д. Кампанія “Будзьма беларусамі!” заўжды вітала крэатыўнасць і пачуццё гумару, а таму абвяшчае конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг. Памятайце, што важнае не столькі выкшталцонае валоданне графічнымі рэдактарамі...

20.09.2016
27837
Журы «Экслібрысу» запрашае да ўдзелу — Людміла Рублеўская пра эмоцыі і тэндэнцыі ў літаратурнай крытыцы

Прыём заявак на «Экслібрыс» быў працягнуты да пачатку кастрычніка. А гэта значыць, што ў маладых даследчыкаў яшчэ ёсць час выказаць свае «фі» або павагу беларускай літаратуры і аўтарам XXI стагоддзя. Сябра журы конкурсу, паэтка, празаік, журналіст, літаратурны крытык Людміла Рублеўская чакае ад будучых удзельнікаў сумлення, начытанасці і смеласці. «Лепш “пощечина общественному вкусу”, чым чарговае сачыненне на тэму “духоўнае выхаванне ў патрыятычным рамане”», — лічыць яна. Людміла Рублеўская –...

17.09.2016
9241
Аляксея Караля ўспомнілі ў Мінску

16 верасня рэдакцыя газеты «Новы час» зладзіла вечарыну памяці гісторыка, грамадскага дзеяча, навукоўца, публіцыста Аляксея Караля, на якой быў прэзентаваны юбілейны, пяцісоты нумар выдання, а таксама абвешчаная прэмія ягонага імя для маладых журналістаў. Ушанаваць памяць Аляксея Сцяпанавіча прыйшлі ягоныя калегі, сябры, аднадумцы -- блізкія і добрыя знаёмыя, якая захавалі самыя цёплыя ўспаміны пра гэтага чалавека, пра супольную працу з ім, пра ягоны ўнёсак у стварэнне адкрытай інфармацыйнай прасторы...

16.09.2016
9862
Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля

«Новы Час» абвяшчае конкурс для маладых журналістаў імя Аляксея Караля. Матэрыялы прымаюцца да 1 красавіка 2017 года. Для таго, каб узяць удзел у конкурсе, не абавязкова мець журналісцкую адукацыю ці досвед журналісцкай працы . Патрэбныя толькі жаданне пісаць, валоданне словам і цікавая тэма. Ваш узрост не павінен быць больш за 30 гадоў. Калі вы адпавядаеце гэтым крытэрам, чакаем на вашы матэрыялы. Улічыце, калі ласка, што да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца толькі арыгінальныя артыкулы на беларускай...

09.08.2016
16223
Журы «Экслібрысу» запрашае да ўдзелу — Ірына Шаўлякова дзеліцца досведам

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае прыём прац на конкурс «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча, прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству. Падаць заяўку можна да 1 верасня. Спецыяльна для маладых аўтараў сябра журы конкурсу, літаратуразнаўца, крытык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Шаўлякова распавяла аб найменш распрацаваных тэмах для даследаванняў і параіла не імкнуцца «адпавядаць». Чаму вы аднойчы вырашылі прысвяціць частку свайго жыцця даследаванням у галіне літаратуры? Рашуча...

30.06.2016
14471
Журы «Экслібрысу» запрашае да ўдзелу — погляды і парады Алы Брадзіхінай

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае прыём прац на конкурс «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча, прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству. Падаць заяўку можна да 1 верасня. Каб натхніць маладых аўтараў, сябра журы конкурсу, кандыдат навук, даследчык сучаснай літаратуры і, у прыватнасці, інтымнай лірыкі Ала Брадзіхіна распавяла пра тэмы, якія яе цікавяць, і дала некалькі каштоўных парадаў будучым удзельнікам. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ ТУТ Ала, як В ы прыйшлі да даследаванняў інтымнай лірыкі? Чым...

Вынік пошуку: 21-40 з 40 Першая | | 12 | | Апошняя