Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


16.12.2019
474
Мемуары Гарэцкага, беларускае фэнтэзі і кніга для невідушчых дзетак

Расказваем пра вартыя ўвагі кнігі, якія чакаюць вашай падтрымкі. 1. Успаміны Радзіма Гарэцкага Глеб Лабадзенка , які арганізаваў збор сродкаў на кнігу піша: Акадэмік Радзім Гарэцкі – доктар геолага-мінералагічных навук. Сын геолага Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў Акадэміі навук Беларусі. Пляменнік класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Радзім Гарэцкі ўсё жыццё займаўся навуковай дзейнасцю, пэўны час быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. Пасля Перабудовы заняўся грамадскай дзейнасцю...

09.12.2019
164
Новая кніга Рычарда Бялячыца «Пах Зоркі»

Прэзентацыя новай кнігі паэта адбылася ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх. У мясцовым Палацы творчасці дзяцей і моладзі , які месціцца ў былым палацы князёў Друцкіх-Любецкіх , прайшла творчая вечарына і прэзентацыя кнігі Рычарда Бялячыца «Пах Зоркі» . Паэт перакананы, што пах роднай зямлі, жыта, красак на поплаве мае адбітак і ў зорках, якія па-над галавою. Ад гэтага вечара я і чакаў нямала, але ўсе мае чаканні ява пераўзыйшла таму, што сабралася многа гасцей з усёй вобласці, не толькі з Гародні...

06.12.2019
323
Кніга аднаго верша

На пляцоўцы Ulej.by ідзе збор сродкаў на выданне незвычайнай кнігі Дзмітрыя Строцава. Дзмітры Строцаў разам з мастачкамі Таццянай Сяргеевай і Дар’ей Яржамбек стварылі вельмі незвычайную кнігу. Па-першае, гэта кніга ўсяго аднаго верша, а па-другое, гэта кніга – карціна. Пецярбургская мастачка Таццяна Сяргеева літаральна напісала гэтую кнігу фарбамі на палатне – не толькі ілюстрацыі, але і сам верш. Макет кнігі быў падрыхтаваны дызайнеркай Дар'яй Яржамбек такім чынам, каб максімальна перадаць у...

Вынік пошуку: 1-3 з 3 Першая | | 1 | | Апошняя