Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


25.07.2018
5103
Дзень памяці Уладзіміра Караткевіча

25 ліпеня 1984 года спынілася сэрца Уладзіміра Караткевіча. Літаратар Сяргей Панізнік успамінае сябра і калегу ў вершах і здымках. ПРЫЗЫЎНАГА ЖЫЦЦЯ НЯСТОМНЫ ЗВОН Трыпціх Памяці Уладзіміра Караткевіча /26 лістапада 1930 – 25 ліпеня 1984/ АНАМНЭЗ ВІТЭ Быў. Ёсць. Буду. Уладзімір Караткевіч Боль кінжальны. Рывок: “Скарыцца? Прад халоднаю нематой?” Паміраў адзінокі лыцар з донкіхотаўскай праватой. Смерць дачасная, ды прычасная да усіх папярэдніх дзей. Ах, як часта бярэ, пакручастая, ...

25.07.2018
4158
В'етнамскія каласы Караткевіча

... так: Белая Русь. Аспірант, будучы ў СССР, даведаўся пра падабенства гістарычных лёсаў двух народаў, былую падзеленасць іх тэрыторый… І сваю памяць пра гераічную Беларусь “увекавечыў” у імя дачушкі. Па вяртанні дадому ў нашай прэсе я многа пісаў пра звесткі ад Нгуен Дзін Нго, тэксты ...

25.07.2018
6100
In memoriam. Наталля Арсеннева

25 ліпеня 1997 года не стала паэткі, перакладчыцы, драматурга Наталлі Арсенневай. Развітанне Тонкай мглой абвязаліся сінія далі, сінія-сінія далі на ўзмежжы нябёс. Па жытох расплыліся вятраныя хвалі, ветру плаўныя хвалі, што вечар прынёс... I паволі, паволі чырвоным пажарам занялося чырвоным пажарам усё: і жыты, і кляноў верхавіны, і хмары, й нат будзённае, шэрае ў шэрым, жыццё. Дзень канаў з недаверлівай, кволай усмешкай, з прыкрай, горкай усмешкаю хворых людзёў, і звінелі яму развітанне узмежкам...

04.07.2018
2240
Вярнуў зь нябыту вершы расстраляных паэтаў, сам цудам пазьбег расстрэлу. 20 фактаў пра Рыгора Бярозкіна

3 ліпеня — 100 гадоў з дня нараджэньня беларускага крытыка Рыгора Бярозкіна. 3 ліпеня — 100 гадоў з дня нараджэньня беларускага крытыка Рыгора Бярозкіна. Сталінскі вязень, герой вайны, гэты чалавек, па словах Алеся Адамовіча, заставаўся непераўзыдзеным узорам таго, як трэба пісаць пра беларускую літаратуру. Рыгор Бярозкін Менавіта Рыгор Бярозкін быў адкрывальнікам талентаў Пімена Панчанкі, Аляксея Пысіна, Алеся Наўроцкага. Па-новаму раскрыў творчыя абліччы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Аркадзя...

27.06.2018
3973
Памёр краязнаўца Алесь Зайка

26 чэрвеня на 70-м годзе жыцця памёр педагог, краязнаўца, збіральнік народнай лексікі Алесь Зайка, паведамляе Радыё Рацыя. Ён жыў у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна. 26 чэрвеня на 70-м годзе жыцця памёр педагог, краязнаўца, збіральнік народнай лексікі Алесь Зайка, паведамляе Радыё Рацыя. Ён жыў у вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна. Кола яго навуковых зацікаўленняў улучала дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю сялібаў. Выдаў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны»...

20.06.2018
2121
Памёр украінскі паэт Іван Драч — першы кіраўнік Народнага руху Ўкраіны, сябар Беларусі

У Кіеве на 82-м годзе жыцьця памёр Іван Драч — вядомы ўкраінскі паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, драматург. У Кіеве на 82-м годзе жыцьця памёр Іван Драч — вядомы ўкраінскі паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, драматург. Іван Драч быў адным зь лідэраў Народнага руху Ўкраіны за перабудову — той арганізацыі, якая ў канцы 80-х гадоў заявіла пра сваё імкненьне да адраджэньня ўкраінскай незалежнасьці і нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Ён тройчы быў народным дэпутатам, старшынёй рады таварыства «Ўкраіна», узначальваў...

19.06.2018
4896
Ушанаванне памяці Васіля Быкава (фотарэпартаж)

... нараджэння Народнага пісьменніка, адбылося штогадовае ўскладанне кветак да месца яго спачыну на Усходніх могілках у Мінску. Ушанавалі памяць Васіля Уладзіміравіча сакратарыят і сябры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", кіраўніцтва МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", калегі,...

08.06.2018
2792
Памёр Міхась Мушынскі. Развітанне адбудзецца 10 чэрвеня

Смуткуем і выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім спачылага. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Як паведаміла газета "Наша ніва", памёр беларускі літаратуразнаўца, прафесар Міхась Мушынскі. Яму было 87 гадоў. Ніхто лепш за яго не ведаў творчасці Якуба Коласа і Міхася Зарэцкага. Міхась Мушынскі працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук, у 1978-м абараніў доктарскую дысертацыю, даследаваў творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сябар ГА "Саюз...

30.05.2018
4355
Дзень памяці Генадзя Бураўкіна

30 мая 2014 года адышоў з гэтага свету выбітны паэт, грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Генадзь Мікалаевіч Бураўкін. 30 мая 2014 года адышоў з гэтага свету выбітны паэт, грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Генадзь Мікалаевіч Бураўкін. Смуткуем, памятаем, слухаем песні на вершы Паэта, перачытваем яго радкі -- кранальныя, мілагучныя, блізкія і зразумелыя кожнаму беларусу. Генадзь Бураўкін *** Абцалую цябе, Абшапчу, Адагрэю, Не пушчу ні на міг У сівую...

29.05.2018
2544
Памёр Арсень Ліс. Развітанне адбудзецца 31 траўня

Смуткуем і выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім спачылага. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Памёр беларускі літаратуразнаўца, фалькларыст, гісторык Арсень Ліс. «Памёр выдатны гісторык, сімвал гуманнасці і дабрыні, цудоўны чалавек Арсень Ліс. З пачуццём глыбокага жалю пішу гэту навіну. Мае спачуванні родным. Алёна, абдымаю цябе ў гэты момант смутку», — напісала ў сваім фэйсбуку Ніна Стужынская. Развітанне з Арсенем Сяргеевічам адбудзецца 31 мая (чацвер) у мемарыяльнай залі на...

24.05.2018
10738
Уганараванне лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля

29 траўня ў культурніцкай прасторы "Тартак" назавуць імёны найлепшых журналістаў і крытыкаў. 29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Караля, у 15.00 у культурніцкай прасторы "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх (ст.м. «Інстытут культуры», адразу за ГЦ «Мост») адбудзецца цырымонія ўганаравання лаўрэтаў конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля, арганізаванага газетай "Новы Час" і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Уваход вольны. Запрашаем!...

25.04.2018
7029
Забыты аўтапартрэт Караткевіча. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка

Сорак гадоў таму ўявіць, наколькі Беларусь гістарычна багатая краіна, было немагчыма. Таму «Зямля пад белымі крыламі» замяніла многім нецікавыя падручнікі «Гісторыі БССР». Але як нараджалася гэтая кніга? Няўжо Караткевіч быў настолькі багаты чалавек, каб скалясіць за некалькі гадоў усю Беларусь. «Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, пляніруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калёнах старых разбураных палацаў...

23.04.2018
7474
Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 19-24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік «Сакрэты беларускай культуры», на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя...

13.04.2018
9352
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

... там нават не спасылаюцца на тое, што Ларыса Геніюш не была рэабілітавана, а на тое, што людзі супраць. РР: У Зэльвенскай царкве ёсць шыльда ў памяць пра Ларысу Геніюш, на тэрыторыі царквы стаіць помнік – бюст Ларысы Геніюш. Усе ведаюць дом, дзе яна жыла. Чаго тут баяцца мясцовым уладам?...

13.04.2018
4400
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Учора ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ўшанавалі памяць пісьменніка, гісторыка, даследчыка рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі Леаніда Маракова. 15 красавіка яму споўнілася б 60 гадоў, аднак ...

29.03.2018
5958
Ніл Гілевіч: «Будзем аптымістамі, іншага не дадзена»

Два гады таму не стала народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. У дзень памяці — адно з апошніх інтэрв'ю Ніла Сымонавіча, дадзенае прэс-службе нашага Саюза. За сваю пенсію былога прафесара БДУ, дэпутата беларускага парламента ён выдаў 23 тамы ўласнага Збору твораў. Аднак праца над спадчынай не скончаная: рыхтуюцца яшчэ сем дадатковых тамоў з тых матэрыялаў, якія адшукаліся зусім нядаўна. Цягам некалькіх гадоў Ніл Сымонавіч адмаўляў журналістам у інтэрв’ю. Але для прэс-службы Саюза беларускіх...

23.02.2018
6498
Прэзентацыя выставы «Ахвярую сваім “Я”… »

27 лютага ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя выставы «Ахвярую сваім “Я”… », прымеркаванай да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага і 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. Максім Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў беларускай культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства. Максім Гарэцкі – асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастак слова...

14.02.2018
14522
“Я, Міхал Лявонцьевіч, — прыстойны чалавек”: успаміны пра Стральцова

... пад карцінай, на якой было намалявана дзесяць ці дванаццаць савецкіх пісьменнікаў (Гарэцкі, Чорны, Бядуля…), і ладзілі спаборніцтва: хто напамяць дачытае верш, які прапануе яму суразмоўнік — верш ці то Купалы, ці то Багдановіча… Шчыра кажучы, я кожнага разу думаў, што, паколькі ...

06.02.2018
6166
З архіву СБП: Дзмітрый Бугаёў

Сёння — саракавіны па Дзмітрыі Якаўлевічы Бугаёве, развітанне з якім адбылося перад самым новым годам. Вядомы крытык і шмат каму памятны выкладчык-літаратуразнаўца адышоў на 89-м годзе жыцця. Каб прыгадаць Дзмітрыя Бугаёва, прапануем некалькі старонак з яго даўнішняй асабовай справы, што захоўваецца ў архіве Саюза беларускіх пісьменнікаў. Адкрывае справу аўтабіяграфія, уласнаручна напісаная Дзмітрыем Бугаёвым 20 мая 1961 года. "Нарадзіўся 12 студзеня 1929 г. у в. Сычык, Крычаўскага раёна,...

05.02.2018
4289
Тры арышты, настаўніцтва, астранаўтыка: успаміны Барыса Кіта

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне (Нямеччына) на 108-м годзе жыцця памёр вядомы навуковец Барыс Кіт. Пра смерць Барыса Кіта паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч. Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" смуткуе і выказвае спачуванні родным і блізкім спачылага. Прадстаўляем увазе чытачоў успаміны спадара Барыса. Я нарадзіўся 6 красавіка 1910 г. у Пецярбурзе. З родных...

Вынік пошуку: 61-80 з 171 Першая | | 23456 | | Апошняя