Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


04.08.2017
4945
Пад сонцам найвышэйшай пробы

... прадмове Брыль піша, што збіраў сваю кнігу дваццаць пяць гадоў, яшчэ з даваеннага, заходнебеларускага часу. Гэты непрыдуманы свет меў такую “памяць жанру”, што засланяліся суцэльна ўсе магчымыя роды і віды літаратуры. З галасоў, укладзеных у кнігу “Я з вогненнай вёскі…” і ў вітражы ...

28.07.2017
6550
Вернутая Ракуцёўшчына: як было страчана месца творчага натхненьня Багдановіча

... філіі «Фальварак Ракуцёўшчына», які ўваходзіць у структуру Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры, кажа, што ажывіць страчаную памяць удалося намаганьнямі апантанага дасьледніка Генадзя Каханоўскага, супрацоўніка Маладэчанскага абласнога краязнаўчага музэю, гісторыка,...

28.07.2017
7614
Літаратурная спадчына ў беларускамоўным абліччы

Прыём прац на конкурс «Экслібрыс» завершыўся 15 ліпеня, імёны лаўрэатаў плануецца абвесціць 6 жніўня. А на гэтым тыдні быў названы лонг-ліст намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана, у якім 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах. І гэта далёка не апошні шанец зарэкамендаваць сябе для аматараў пераствараць прозу і паэзію. Але для чаго сучаснаму чытачу патрэбны новыя майстры мастацкага перакладу? І якія крытэры існуюць для выбару мастаком твора? Пра гэта і...

07.07.2017
3420
На 90-м годзе жыцця памёр пісьменнік Уладзімір Мехаў

Сёння ноччу адышоў у лепшы свет адзін з найстарэйшых беларускіх пісьменнікаў і журналістаў Уладзімір Львовіч Мехаў (Няхамкін), аўтар кніг «Станцыя паблізу Тамбова» (1964), «Добры вечар, камбат» (1970), «Слухаецца справа аб замаху» (1972), «Старадаўняя гравюра» (1974) і інш. Уладзімір Мехаў (Няхамкін) нарадзіўся ў 1928 годзе ў Рагачове. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва»...

30.06.2017
4021
Памёр Ігар Жук

Сёння ў Гародні на 61 годзе жыцця памёр вядомы беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Жук. Ігар Васільевіч Жук нарадзіўся 13 чэрвеня 1957 года. Шмат гадоў займаўся тэорыяй празаічнага рытму, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі па літаратуры, выкладаў на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у апошні час працаваў прафесарам кафедры беларускай філалогіі...

28.06.2017
4491
Смерць Купалы: няшчасны выпадак, самагубства ці забойства?

75 гадоў таму ў Маскве загінуў Янка Купала. 28 чэрвеня 1942 году паэт упаў у лесьвічны пралёт гатэля «Масква». Што гэта было — няшчасны выпадак, самагубства ці забойства — адназначнага адказу дагэтуль няма. Былы міністар замежных справаў Беларусі, а за савецкім часам загадчык аддзелу культуры ЦК КП БССР Іван Антановіч у свой час спрабаваў разгадаць таямніцу сьмерці Янкі Купалы. Іван Антановіч: Сёлета 135 гадоў зь дня нараджэньня Янкі Купалы. А я быў адным з арганізатараў адзначэньня стагодзьдзя...

23.06.2017
5601
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

22 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХV Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”. Даследчыкі жыцця і дзейнасці братоў Гарэцкіх Сёлетняя канферэнцыя была прысвечана літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх (у сувязі з абвяшчэннем 2017 года Годам навукі). Вучоныя, літаратурныя крытыкі, пісьменнікі і журналісты дапамагаюць адкрываць новыя старонкі дзейнасці братоў Гарэцкіх...

23.06.2017
4653
Моцарт беларускай літаратуры

Сёлета пабачыла свет кніга «Выбраныя творы» Рыгора Семашкевіча, якая сталася 89-м томам кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Укладальнік выдання — Наталля Семашкевіч, удава пісьменніка. Лёс Рыгора Міхайлавіча трагічна абарваўся ўлетку 1982 года, на трыццаць сёмым годзе жыцця. Вытанчанасць радка Вершы, што ўвайшлі ў раздзел «Паэзія», былі напісаныя з 1961 па 1974 год. А першая публікацыя з’явілася ў 1960-м, калі паэту-пачаткоўцу было ўсяго чатырнаццаць. Агульная рыса творцаў, якія прыйшлі ў літаратуру...

19.06.2017
5558
Чытаць і перачытваць Быкава — народнага пісьменніка ўшанавалі ў Мінску (ФОТА)

... Някляеў, Уладзімір Сіўчыкаў . Барыс Пятровіч (Сачанка) Ціхан Чарнякевіч, Ніна Шыдлоўская, Алена Макоўская, Усевалад Сцебурака Ушанавалі памяць Васіля Быкава кіраўнікі МГА "ЗБС Бацькаўшчына" Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская . Да Дня памяці Васіля Уладзіміравіча ў "Кнігазборы" ...

16.06.2017
6221
Першы беларускі графічны раман да Дня народзінаў Быкава

Саюз беларускіх пісьменнікаў адмыслова да Дня народзінаў Васіля Быкава выпусціў апавяданне Васіля Быкава “Сваякі”, зробленае ў жанры графічнага рамана маладым мастаком Янам Жвірблем. Кніга пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”. Жанр графічнага раману даўно стаў папулярным у Еўропе і ЗША. Гэтая разнавіднасць шырока вядомых коміксаў прэтэндуе на адмысловае становішча ў свеце мастацтва. Графічныя раманы ілюструюць сур’ёзныя літаратурныя творы і ў адрозненне ад коміксаў маюць павялічаны аб’ём і найчасцей...

14.06.2017
2704
Дзень памяці Васіля Быкава — 19 чэрвеня

19 чэрвеня, у дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, у 12.00 адбудзецца ўскладанне кветак да магілы літаратара на Усходніх могілках у Мінску. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» запрашае далучыцца да ўшанавання памяці Васіля Уладзіміравіча. Разнастайныя выданні з творамі Васіля Быкава ёсць у вольным доступе на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org . У раздзеле “Электронныя кнігі” чытачы могуць знайсці ўсе тамы Поўнага збору твораў Васіля Быкава . Прапануем таксама...

13.06.2017
5971
Памёр аўтар «Дыктатара», шведскі пісьменнік Ульф Старк

Адзін з найвядомейшых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў Ульф Старк памёр на 73-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ягоная жонка, перакладчыца Яніна Арлоў. Ён рана пачаў пісаць, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман. У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі пісьменніка, і з таго часу яго кар'ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваныя ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжных міжнародных...

13.06.2017
5255
Алексіевіч прафінансавала выданне біяграфіі Уладзіміра Дубоўкі

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч прафінансавала выданне дакументальнай біяграфіі пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, што выйшла ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус». Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку ўкладальніца кнігі Ганна Севярынец. «Хацела б выказаць шчырую падзяку фундатарцы выдання — лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч», — напісала яна. Ганна Севярынец у красавіку распавяла «Нашай Ніве» пра мецэната, які паспрыяў...

07.06.2017
3028
У Клюшчанах згарэў касцёл, дзе служыў паэт Казімір Сваяк

Раніцай 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна згарэў стары драўляны касцёл Святога Яхіма. Фота PhotoCentra.ru . «У шэсць гадзін раніцы чалавек, які жыве недалёка ад касцёла, пабачыў у вокнах касцёла агонь. Адразу выклікаў пажарных, яны хутка прыляцелі, але ўжо не было чаго ратаваць», — расказвае пчаляр Алесь Марозік, які жыве ў Клюшчанах. Фота Алеся Марозіка. Касцёл Святога Яхіма пабудаваны ў 1726 годзе, быў зачынены ў 1948, але вернуты вернікам i адбудаваны ў 1990. У 1915-м невялікі прамежак...

05.06.2017
6421
Мая Кляшторная сустрэла 80-годдзе ў Казахстане

... ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій: «Назарбаеў застаецца тым магутным прэзыдэнтам над усімі прэзыдэнтамі постсавецкіх краінаў, які і памяць ахвяраў ушаноўвае, і добра ведае і называе колькасьць рэпрэсаваных, і згадвае колькі было выратавана людзей. 10 гадоў таму ён гэты помнік ...

01.06.2017
6976
У Купрэева ў гасцях

... проста каля грудка Міколы Сымонавіча і выконваў своеасаблівую ролю вартаўніка яго чуйнага спакою. Зрэшты, і пра яго таксама застанецца памяць – цудоўны верш яго земляка-паэта (былога вучня бацькі Купрэева) Аляксея Белага, радкі з якога хацелася б тут працытаваць: Зноў ты прыйшоў ...

29.05.2017
4504
Лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля названыя ў Мінску

29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Сцяпанавіча, у культурніцкай прасторы «Тартак» адбылося ганараванне пераможцаў конкурсу маладых журналістаў ягонага імя. Гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч, заснавальнік і шматгадовы рэдактар газеты «Новы Час» пайшоў з жыцця два гады таму, а створаны ім калектыў працягвае працу і развівае выданне пад кіраўніцтвам Аксаны Колб. Злева направа: Ірына Віданава, Алесь Кіркевіч, Алена Ляшкевіч, Вікторыя Чаплева, Аксана Колб, Дзіяна Пінчук Аксана Колб Цырымонію ўзнагароджання...

29.05.2017
3727
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Вялікі камень з шыльдаю і высечаным на ёй фрагмэнтам верша «Пагоня» усталявалі ў пасёлку Малая Бароўка на вуліцы імя Багдановіча. На мармуровай таблічцы адзначана: ад жыхароў пасёлка да 125-годзьдзя паэта. Грошы на выраб памятнага знаку тутэйшыя зьбіралі талакой. «Узімку я гутарыў з жыхарамі вуліцы і некаторыя наракалі, што яна названая імем Багдановіча, але ня кожны ведае, хто гэта такі», — казаў на ўрачыстасьці адкрыцьця памятнага знаку адзін з ініцыятараў яго ўсталяваньня Ўладзімер Пухоўскі...

25.05.2017
3069
Палёт матылька ў зачыненай прасторы

Мікола Купрэеў яшчэ мог бы жыць. 25 траўня яму было б восемдзесят. А яго ўжо няма з намі трынаццаць гадоў. Мікола Купрэеў, канец 1989-х гадоў Не зважаючы на ўсе жыццёвыя акалічнасці, бытавыя мітрэнгі, своеасаблівую натуру і няпросты характар Міколы Сямёнавіча, успамінаецца ён ярка і хораша. Асабліва запомнілася першая сустрэча. Вясна 1992 года. Белавежская пушча. Знаёмства на мансардзе яго жытла ў Папялёве. Мы прыехалі з тэлекамерай, і калі пачалі рабіць здымкі, аднекуль з-пад столі прасторнай...

12.05.2017
6970
Як замежныя беларусы адзначалі 450-годдзе беларускага кнігадрукавання

Да 450-х угодкаў выдання Скарынам першай кнігі беларускія эмігранты на Захадзе рыхтаваліся адмыслова. Піша Наталля Гардзіенка. Так, 17 верасня 1967 г. у Таронта высілкамі Згуртавання беларусаў Канады была адкрытая невялікая выстава, што аб’яднала дзве нагоды: угодкі беларускага друку ды 100-годдзе Канады. Тут былі прадстаўленыя больш за 60 экспанатаў: фатаграфіяў, рэпрадукцыяў, дрэварытаў, старадрукаў. У тым самым годзе ў Манрэалі на выстаўцы ЭКСПО-67, у павільёне СССР, былі выстаўленыя два выданні...

Вынік пошуку: 81-100 з 140 Першая | | 34567 | | Апошняя