Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


29.05.2017
4821
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Вялікі камень з шыльдаю і высечаным на ёй фрагмэнтам верша «Пагоня» усталявалі ў пасёлку Малая Бароўка на вуліцы імя Багдановіча. На мармуровай таблічцы адзначана: ад жыхароў пасёлка да 125-годзьдзя паэта. Грошы на выраб памятнага знаку тутэйшыя зьбіралі талакой. «Узімку я гутарыў з жыхарамі вуліцы і некаторыя наракалі, што яна названая імем Багдановіча, але ня кожны ведае, хто гэта такі», — казаў на ўрачыстасьці адкрыцьця памятнага знаку адзін з ініцыятараў яго ўсталяваньня Ўладзімер Пухоўскі...

25.05.2017
4012
Палёт матылька ў зачыненай прасторы

Мікола Купрэеў яшчэ мог бы жыць. 25 траўня яму было б восемдзесят. А яго ўжо няма з намі трынаццаць гадоў. Мікола Купрэеў, канец 1989-х гадоў Не зважаючы на ўсе жыццёвыя акалічнасці, бытавыя мітрэнгі, своеасаблівую натуру і няпросты характар Міколы Сямёнавіча, успамінаецца ён ярка і хораша. Асабліва запомнілася першая сустрэча. Вясна 1992 года. Белавежская пушча. Знаёмства на мансардзе яго жытла ў Папялёве. Мы прыехалі з тэлекамерай, і калі пачалі рабіць здымкі, аднекуль з-пад столі прасторнай...

12.05.2017
7893
Як замежныя беларусы адзначалі 450-годдзе беларускага кнігадрукавання

Да 450-х угодкаў выдання Скарынам першай кнігі беларускія эмігранты на Захадзе рыхтаваліся адмыслова. Піша Наталля Гардзіенка. Так, 17 верасня 1967 г. у Таронта высілкамі Згуртавання беларусаў Канады была адкрытая невялікая выстава, што аб’яднала дзве нагоды: угодкі беларускага друку ды 100-годдзе Канады. Тут былі прадстаўленыя больш за 60 экспанатаў: фатаграфіяў, рэпрадукцыяў, дрэварытаў, старадрукаў. У тым самым годзе ў Манрэалі на выстаўцы ЭКСПО-67, у павільёне СССР, былі выстаўленыя два выданні...

10.05.2017
6114
Памёр Алесь Рыбак

7 мая пайшоў з жыцця празаік, літаратурны рэдактар, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Алесь Рыбак. Яму было 82 гады. Смуткуем і выказваем спачуванні родным і блізкім Аляксандра Пятровіча. Алесь Рыбак нарадзіўся 07.11.1934 г. у вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана застаўся без бацькоў -- загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай...

10.05.2017
5249
Мікола Аўрамчык: «Коласу спадабаўся мой верш — і ён перадаў яго Купалу…»

... Так і не згадаўшы да канца нашай шматгадзіннай размовы. Цяжка верыцца, што чалавек, у якога так блішчаць вочы, такі светлы розум і цвёрдая памяць — старэйшына нашай літаратуры. «Купала без шапкі, як прарок, стаяў над масай людзей…» — Ну так, атрымліваецца, што старэйшына… — ...

10.05.2017
6409
«Прайшоў вялікае і годнае жыццё» — з Міколам Аўрамчыкам развіталіся ў Мінску

... Валерыя Навуменка, Міхась Тычына, Кастусь Цвірка ды іншыя. Быў ускладзены вянок ад імя ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Ушанавалі памяць спадара Міколы Старшыня арганізацыі Барыс Пятровіч (Сачанка), намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, маладзейшыя літаратары Ціхан Чарнякевіч ...

05.05.2017
6095
Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве

4 траўня гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву. У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” яны выступілі ў будынку нядзельнай школы зэльвенскага храма Святой Жываначальнай Троіцы перад зэльвенцамі. Сустрэчу ўрачыста распачаў настаяцель храма Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі, які шчыра ўсіх павітаў і сказаў, што побач з храмам нядаўна яшчэ...

02.05.2017
6018
Музей-дача Васіля Быкава распачне працу 3 мая

3 мая 2017 года а 12 гадзіне пачынае сваю працу філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава». З 3 па 20 мая адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага прадмета з фондаў музея – венскага крэсла, што належала Уладзіміру Хведаравічу Быкаву, бацьку народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Фота: БелаПАН Жыццёвы шлях Васіля Быкава – аднаго з самых значных і самабытных творцаў беларускай літаратуры – пачаўся ў невялікай вёсцы Бычкі Ушацкага раёну. З Віцебшчынай звязаны...

28.04.2017
5424
Каханне даўжынёй у семдзесят гадоў

Новую кнігу вершаў “Ты осталась со мной” сябар СБП, франтавік, геолаг і паэт Фелікс Шкірманкоў прысвяціў сваёй незабыўнай жонцы Веры Васільеўне, якая адышла ў іншы свет восенню 2016 года. У зборнік увайшлі вершы розных гадоў. “Зоранькай яснай, зоранькай чыстай”, “крыніцай яснай і празрыстай” называе паэт сваю каханую, праз гады піша ён пра свае ўсеабдымнае пачуццё. “Мы пазнаёміліся ў 1946 годзе, — успамінае Фелікс Уладзіміравіч . — Вера Васільеўна нарадзілася ў Пензе ў 1928 годзе. Я служыў у...

28.04.2017
4424
«Адвечным шляхам», або Знішчэнне беларускай кнігі

Літаратура і цывілізацыя — аднагодкі. Абедзве нарадзіліся ў часы вынаходства фанетычнага алфавіту і пісьменства. Прадукт прафесійнай літаратуры — кніга. «Прафесійная» цывілізацыя — культура. Кніга і «культурная» цывілізацыя — аднаяйкавыя блізняты. Па вялікім рахунку, усе вынаходніцтвы скончыліся пасля з’яўлення кола і кнігі. Іх працяг — толькі тэхнічнае ўдасканаленне: калясніца, паравоз, «Бэнтлі»; запіс на гліне, летапіс, інтэрнэт… Гісторыя мастацкай кнігі робіцца гісторыяй культуры. Гісторыя ж...

27.04.2017
3446
Памёр літаратуразнаўца Генадзь Праневіч

... Даследаваў біяграфію Льва Сапегі, выдаў на гэтую тэму шэраг кніжак. У Генадзя Праневіча засталіся жонка і трое дарослых дзяцей. Светлая памяць… racyja.com

26.04.2017
2570
Памёр Павел Марціновіч. Развітанне адбудзецца 28 красавіка

Сёння стала вядома, што на 63-ім годзе жыцця сышоў у нябыт беларускі паэт і перакладчык Павел Аркадзевіч Марціновіч. Смуткуем і выказваем спачуванні блізкім пісьменніка. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Развітанне адбудзецца 28 красавіка ў 12.00 у Мінскім крэматорыі (пас. Навінкі, Паўночныя могілкі). Павел Марціновіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1954 года ў сям'і пісьменніка. У 1971 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля трэцяга курса перавёўся на...

26.04.2017
4817
Сёння — 31-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей. Аляксандр...

17.04.2017
3280
Алексіевіч адмовілася ўзначальваць дзяржкамісію па помніку ў Курапатах

Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах. Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да Сьвятланы Алексіевіч , каб яна расказала пра гэты факт. — Я не хачу гэта абмяркоўваць. У нас адбылася складаная размова. — Але што вы скажаце пра абвешчаны конкурс эскізаў памятнага знаку ў Курапатах? — Я нават ня вельмі добра была падрыхтаваная да гэтай размовы, я ня вельмі добра ведаю...

13.04.2017
3935
«Мы чарнобыльскія людзі», — Святлана Алексіевіч пра тое, чаму Чарнобыль так і не стаў з'явай, пра якую гавораць

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч выступіла на дыскусіі «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй». У менскім Міжнародным прэс-клубе 12 красавіка адбылася дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзэнтацыя нямецкага перакладу кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча «Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы — да саду надзеі». Беларускамоўны варыянт кнігі Аляксандра Тамковіча выйшаў увесну 2016 году пры падтрымцы амбасады Нямеччыны ў Беларусі. Выданьне прысьвечана памяці стваральніка Беларускага...

13.04.2017
5761
Не герой свайго часу: жыццё і смерць Алеся Дудара

Ён прыдумаў «Маладняк», а за смелы палітычны верш у «лібералізацыю» 1920-х быў высланы з Беларусі. Яго паэзію чытаў на памяць Купала, а НКВД асудзіла на смерць як «члена антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Ён толькі ...

01.04.2017
5596
Памёр расійскі паэт Яўгеній Еўтушэнка

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Смуткуем. 84-гадовы Еўтушэнка — аўтар больш 150 кніг, перакладзеных на многія мовы свету. Ён вядомы як паэт, празаік, рэжысёр, сцэнарыст, публіцыст і акцёр. У 1963 годзе Еўтушэнка быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Маці паэта родам з Беларусі. Яўгеній Еўтушэнка. Фота hollivizor.ru Раней Яўгеній быў шпіталізаваны ў клініку ў ЗША ў цяжкім стане. У 2015 годзе Еўтушэнка перанёс аперацыю на сэрцы, яму ўвялі кардыёстымулятар. Да гэтага ў 2013 годзе...

29.03.2017
3784
Ніла Гілевіча ўспомнілі ў Мінску (ФОТА)

Год таму, 29 сакавіка 2016 года, не стала Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. Сёння, у дзень памяці, на Кальварыйскія могілкі прыйшлі яго родныя, блізкія, сябры і прыхільнікі творчасці. Да месца спачыну паэта завіталі яго сын Сяргей Нілавіч Гілевіч, Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, намеснік Старшыні Усевалад Сцебурака, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Аксана Спрынчан з дачкой Альжбэтай, Андрэй Федарэнка, Антаніна Хатэнка, літаратуразнаўца...

14.02.2017
4997
Кветкі для Стральцова

Сёння на Чыжоўскіх могілках пісьменнікі ўшанавалі памяць Міхася Лявонавіча Стральцова. 14 лютага яму споўнілася б 80 гадоў. На Чыжоўскія могілкі прыехалі старшыня і першы намеснік старшыні ...

06.02.2017
2424
Прэзентацыя музычнага праекта «Песні Матчыны з Вушаччыны»

У Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21). 26 лютага, да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (нарадзіўся 24 лютага 1935 года), у Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца вялікі канцэрт і прэзентацыя CD-дыску новага супольнага праекту беларускіх музыкаў «Песні матчыны з Вушаччыны» . У беларускай музычнай прасторы ўжо склалася традыцыя стварэння супольных музычных праектаў. Усе мы ведаем цудоўныя песні з альбомаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»...

Вынік пошуку: 101-120 з 143 Першая | | 45678 | | Апошняя