Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

У культурніцкай прасторы "Тартак". 22 снежня ў 18.30 у Мінску ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, за ГЦ «Мост») адбудзецца прэзентацыя кніг Анатоля Астапенкі «Міхась Стральцоў. Гросмайстар беларускага слова» і «Ларыса Геніюш. Сумленне і гонар нацыі», выдадзеных у серыі «100 выдатных дзеячаў». У сустрэчы, акрамя аўтара, возьмуць удзел: літаратары Пятро Васючэнка, Міхась Кенька, Юрась Пацюпа, Яўген Гучок. мастакі Аляксей Марачкін і Алесь Пушкін....

8 снежня, напярэдадні 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, філолаг, навукоўца, літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў адкрытую лекцыю «Каханне і смерць: тэкст і кантэкст», прысвечаную творчасці паэта. Арганізатар лекцыі: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", партнёр: грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" Чаму першапачаткова ў зборнік "Вянок" не ўвайшоў вершаваны цыкл "Каханне і смерць", хто быў рэдактарам кнігі? Творчасць...
Каля ўвахода ў Свята-Марфінскую царкву (Гродна, праваслаўныя могілкі, вул. Антонава). 9 снежня, у дзень 125-годдзя са дня народзін Максіма Багдановіча, на магіле маці паэта адбудзецца паніхіда на спачын душ паэта і яго бацькоў. Пачатак 9 снежня а 12-й гадзіне (магіла маці – Марыі Афанасьеўны -- каля ўвахода ў Свята-Марфінскую царкву (Гродна, праваслаўныя могілкі, вул. Антонава). 11 снежня Клуб праваслаўнай размовы запрашае: літаратурна-мастацкая вечарына да 125-годдзя Максіма Багдановіча

Шэраг СМІ сёння паведаміў, што ў былым рабочым пасёлку Касцюкоўка ў гэтым годзе з'явяцца вуліцы імя Кірыла Тураўскага, Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Журналісты БелаПАН абверглі гэтую інфармацыю. Неабходнасць перайменавання выклікана тым, што назвы некаторых вуліц Касцюкоўкі ўжо існуюць у абласным цэнтры. У адміністрацыі Чыгуначнага раёна падабралі некалькі новых варыянтаў, але канчатковы выбар пакінулі за мясцовымі жыхарамі і прадпрыемствамі. Так, па ініцыятыве работнікаў шклозавода вуліца...

25 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася імпрэза, прымеркаваная да 50-годдзя паэта, журналіста, эсэіста, даследчыка літаратуры Міхася Скоблы. У межах сустрэчы былі прэзентаваныя дзве яго новыя кнігі. Зборнік вершаў "Камізэлька для месяца" пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў", а томік прозы ды эсэ "Саркафагі страху" выйшаў у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Павіншаваць юбіляра прыйшлі яго...

Іх вылучыў літаратуразнаўца Сяргей Шапран у спецыяльным праекце «Мовы Нанова». Рыгор Барадулін 1. Я — хутаранін, у тым ліку па натуры: у мяне няма стаднага пачуцця, якое спрабавалі прывіць камуністы. Ды і любы, хто, напышліва гаворачы, творыць, — ён пустэльнік, хутаранін. 2. Я ў Мінску чужы, у мяне даўно адчуванне, што ў горадзе жыву быццам у камандзіроўцы ці як у заезджым двары. Мне тут няўтульна, я не прыжыўся ў Мінску і ўжо не прыжывуся. Тут усё халоднае. Таму і душой, і думкамі, і ўспамінамі...

... навукова-папулярных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, часопісах, газетах, кнігах "Памяць" Дзяржынскага, Клічаўскага, Чашніцкага, Бабруйскага, Баранавіцкага, Кобрынскага і іншых раёнаў Беларусі. Аўтар шматлікіх артыкулаў ...