Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


05.05.2017
12807
Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве

4 траўня гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву. У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” яны выступілі ў будынку нядзельнай школы зэльвенскага храма Святой Жываначальнай Троіцы перад зэльвенцамі. Сустрэчу ўрачыста распачаў настаяцель храма Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі, які шчыра ўсіх павітаў і сказаў, што побач з храмам нядаўна яшчэ...

02.05.2017
14053
Музей-дача Васіля Быкава распачне працу 3 мая

3 мая 2017 года а 12 гадзіне пачынае сваю працу філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава». З 3 па 20 мая адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага прадмета з фондаў музея – венскага крэсла, што належала Уладзіміру Хведаравічу Быкаву, бацьку народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Фота: БелаПАН Жыццёвы шлях Васіля Быкава – аднаго з самых значных і самабытных творцаў беларускай літаратуры – пачаўся ў невялікай вёсцы Бычкі Ушацкага раёну. З Віцебшчынай звязаны...

28.04.2017
8531
Каханне даўжынёй у семдзесят гадоў

Новую кнігу вершаў “Ты осталась со мной” сябар СБП, франтавік, геолаг і паэт Фелікс Шкірманкоў прысвяціў сваёй незабыўнай жонцы Веры Васільеўне, якая адышла ў іншы свет восенню 2016 года. У зборнік увайшлі вершы розных гадоў. “Зоранькай яснай, зоранькай чыстай”, “крыніцай яснай і празрыстай” называе паэт сваю каханую, праз гады піша ён пра свае ўсеабдымнае пачуццё. “Мы пазнаёміліся ў 1946 годзе, — успамінае Фелікс Уладзіміравіч . — Вера Васільеўна нарадзілася ў Пензе ў 1928 годзе. Я служыў у...

28.04.2017
14419
«Адвечным шляхам», або Знішчэнне беларускай кнігі

Літаратура і цывілізацыя — аднагодкі. Абедзве нарадзіліся ў часы вынаходства фанетычнага алфавіту і пісьменства. Прадукт прафесійнай літаратуры — кніга. «Прафесійная» цывілізацыя — культура. Кніга і «культурная» цывілізацыя — аднаяйкавыя блізняты. Па вялікім рахунку, усе вынаходніцтвы скончыліся пасля з’яўлення кола і кнігі. Іх працяг — толькі тэхнічнае ўдасканаленне: калясніца, паравоз, «Бэнтлі»; запіс на гліне, летапіс, інтэрнэт… Гісторыя мастацкай кнігі робіцца гісторыяй культуры. Гісторыя ж...

27.04.2017
8911
Памёр літаратуразнаўца Генадзь Праневіч

... Даследаваў біяграфію Льва Сапегі, выдаў на гэтую тэму шэраг кніжак. У Генадзя Праневіча засталіся жонка і трое дарослых дзяцей. Светлая памяць… racyja.com

26.04.2017
4877
Памёр Павел Марціновіч. Развітанне адбудзецца 28 красавіка

Сёння стала вядома, што на 63-ім годзе жыцця сышоў у нябыт беларускі паэт і перакладчык Павел Аркадзевіч Марціновіч. Смуткуем і выказваем спачуванні блізкім пісьменніка. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Развітанне адбудзецца 28 красавіка ў 12.00 у Мінскім крэматорыі (пас. Навінкі, Паўночныя могілкі). Павел Марціновіч нарадзіўся 27 чэрвеня 1954 года ў сям'і пісьменніка. У 1971 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля трэцяга курса перавёўся на...

26.04.2017
6826
Сёння — 31-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа. У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей. Аляксандр...

17.04.2017
10037
Алексіевіч адмовілася ўзначальваць дзяржкамісію па помніку ў Курапатах

Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах. Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся да Сьвятланы Алексіевіч , каб яна расказала пра гэты факт. — Я не хачу гэта абмяркоўваць. У нас адбылася складаная размова. — Але што вы скажаце пра абвешчаны конкурс эскізаў памятнага знаку ў Курапатах? — Я нават ня вельмі добра была падрыхтаваная да гэтай размовы, я ня вельмі добра ведаю...

13.04.2017
10183
«Мы чарнобыльскія людзі», — Святлана Алексіевіч пра тое, чаму Чарнобыль так і не стаў з'явай, пра якую гавораць

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч выступіла на дыскусіі «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй». У менскім Міжнародным прэс-клубе 12 красавіка адбылася дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзэнтацыя нямецкага перакладу кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча «Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы — да саду надзеі». Беларускамоўны варыянт кнігі Аляксандра Тамковіча выйшаў увесну 2016 году пры падтрымцы амбасады Нямеччыны ў Беларусі. Выданьне прысьвечана памяці стваральніка Беларускага...

13.04.2017
12201
Не герой свайго часу: жыццё і смерць Алеся Дудара

Ён прыдумаў «Маладняк», а за смелы палітычны верш у «лібералізацыю» 1920-х быў высланы з Беларусі. Яго паэзію чытаў на памяць Купала, а НКВД асудзіла на смерць як «члена антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Ён толькі ...

01.04.2017
10503
Памёр расійскі паэт Яўгеній Еўтушэнка

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Смуткуем. 84-гадовы Еўтушэнка — аўтар больш 150 кніг, перакладзеных на многія мовы свету. Ён вядомы як паэт, празаік, рэжысёр, сцэнарыст, публіцыст і акцёр. У 1963 годзе Еўтушэнка быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Маці паэта родам з Беларусі. Яўгеній Еўтушэнка. Фота hollivizor.ru Раней Яўгеній быў шпіталізаваны ў клініку ў ЗША ў цяжкім стане. У 2015 годзе Еўтушэнка перанёс аперацыю на сэрцы, яму ўвялі кардыёстымулятар. Да гэтага ў 2013 годзе...

29.03.2017
9024
Ніла Гілевіча ўспомнілі ў Мінску (ФОТА)

Год таму, 29 сакавіка 2016 года, не стала Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча. Сёння, у дзень памяці, на Кальварыйскія могілкі прыйшлі яго родныя, блізкія, сябры і прыхільнікі творчасці. Да месца спачыну паэта завіталі яго сын Сяргей Нілавіч Гілевіч, Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, намеснік Старшыні Усевалад Сцебурака, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Аксана Спрынчан з дачкой Альжбэтай, Андрэй Федарэнка, Антаніна Хатэнка, літаратуразнаўца...

14.02.2017
14106
Кветкі для Стральцова

Сёння на Чыжоўскіх могілках пісьменнікі ўшанавалі памяць Міхася Лявонавіча Стральцова. 14 лютага яму споўнілася б 80 гадоў. На Чыжоўскія могілкі прыехалі старшыня і першы намеснік старшыні ...

06.02.2017
5395
Прэзентацыя музычнага праекта «Песні Матчыны з Вушаччыны»

У Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21). 26 лютага, да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (нарадзіўся 24 лютага 1935 года), у Палацы культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) адбудзецца вялікі канцэрт і прэзентацыя CD-дыску новага супольнага праекту беларускіх музыкаў «Песні матчыны з Вушаччыны» . У беларускай музычнай прасторы ўжо склалася традыцыя стварэння супольных музычных праектаў. Усе мы ведаем цудоўныя песні з альбомаў «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар»...

02.02.2017
11856
Нацыянальнай бібліятэцы прапануюць надаць імя Францішка Скарыны

У Менску прайшло пасяджэньне Рэспубліканскага аргкамітэту падрыхтоўкі і правядзеньня сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. У Менску прайшло пасяджэньне Рэспубліканскага аргкамітэту падрыхтоўкі і правядзеньня сьвяткаваньня 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. «Толькі што афіцыйна на пасяджэньні рэспубліканскага аргкамітэту па 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня міністар культуры абазначыў намер надаць імя Скарыны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі», — паведаміў у «Фэйсбуку»...

31.01.2017
9403
Алесь Разанаў. Зацемкі з тэлефоннай будкі

... душой пакідаецца, і наўзаем: калі пакідаецца душою, яно становіцца чужым. З горадам нічога не адбылося, ён застаецца ў тойсамай, вядомай напамяць, тапаграфіі, аднак застаецца не такім, якім быў дагэтуль. Нешта (усё?!.) ў ім змянілася: ён застаецца пакінуты душою. Што адбылося з ёю,...

25.01.2017
12674
Радзім Гарэцкі: Музей Гарэцкага павінен застацца ў Багацькаўцы

Над Музеем Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка навісла пагроза закрыцця. Мсціслаўскія чыноўнікі плануюць перанесці яго ў раённы цэнтр. Узніклую сітуацыю Міхась Скобла абмеркаваў з пляменнікам пісьменніка акадэмікам Радзімам Гарэцкім. — Радзім Гаўрылавіч, як вы ставіцеся да пераносу музэю з Малой Багацькаўкі ў Мсьціслаў? — Мая прынцыповая пазыцыя — хата Гарэцкіх павінна быць у Багацькаўцы. Ніхто ж не зьбіраецца музэй Пушкіна зь Міхайлаўскага перавозіць у Пскоў, ці Ясную Паляну ў Тулу. Разумееце...

24.01.2017
16647
У Магілёўскай вобласці прапанавалі стварыць перасоўную выставу пра жыццё і творчасць Алеся Адамовіча

Нагадаем, 5 лістапада 2016 года ў Магілёве адбыўся круглы стол «Музей Алеся Адамовіча: супрацоўніцтва грамадскасці і ўлады», закліканы актывізаваць збор сродкаў на музей пісьменніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. На круглым стале быў створаны грамадскі савет пры абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, задачай якога з'яўляецца арганізацыя працы па зборы грошай і прыцягненні ўвагі да творчасці Адамовіча. 23 студзеня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне савета...

20.01.2017
15471
Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Частка 1 (41-50)

У лістападзе мінулага года быў апублікаваны спіс найбольш знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку, які быў складзены нашымі экспертамі ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць». Мы вырашылі не проста актуалізаваць яго, але падрабязней засяродзіцца на кожнай кнізе. Крытык Ціхан Чарнякевіч падрыхтаваў серыю матэрыялаў, у якіх ён коратка раскрывае важнасць усіх выданняў са спіса . Прапануем вашай увазе першую частку. 50. Наталля Арсеннева . Пад сінім небам : вершы (1921―1925 г.) – Вільня : “Віленскае...

18.01.2017
8500
Дубоўка: ідзе збор грошай на выданне

На краўдфандынгавай платформе «Талака» распачаўся збор сродкаў на выданне найбольш поўнага Збору Твораў Уладзіміра Дубоўкі ў 2 тамах. Янка Купала казаў яму: «Я — Дзяржавін, ты — Пушкін». Не зусім дарэчна. Купала быў Купалам, але ж Дубоўка быў Дубоўкам — геніяльным паэтам новага часу, вялікім эксперыментатарам, майстрам новага слова. 25 год правёў ён у сталінскіх лагерах. Пасля выхаду прымушаны быў калечыць уласныя вершы, прыстасоўваючы іх да густу савецкага чынавенства. У новым выданні укладальнік...

Вынік пошуку: 161-180 з 197 Першая | | 678910 | | Апошняя