Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


30.01.2018
7158
«Вясёлы вулей» — азбука ў кожны дом!

Серыя «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў і выдавецтва «Кнігазбор» парадавалі маленькіх чытачоў і чытачак шыкоўна аформленай кнігай. Неўміручая класіка -- азбука «Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна -- зайграла новымі фарбамі дзякуючы мастаку Лізавеце Лянкевіч. Вачэй не адвесці ад старонак, з рук выпускаць гэтую вясёлкавую кнігу не хочацца! Пераканайцеся самі. 74 старонкі чыстай радасці для дзіцяці, якое ўпершыню раскрывае для сябе свет беларускіх літар. Ідэальна зручны фармат для сямейнага...

30.01.2018
3639
«Напісанне верша — гэта інтымная справа». Размова з паэткай Вольгай Гапеевай

... я магу, але рашэнне заўсёды застаецца за мной. — Хто ці што вас натхняе? Гледзячы на што:) Калі гаворка пра паэзію, то я не магу сказаць, што паэзія або пісьмо як такое — гэта пра натхненне. Каб напісаць добры верш, аднаго натхнення мала, больш за тое, натхненне можа быць, а верша ...

10.01.2018
4025
«Добры вечар, мая дарагая…»: прэзентаваная кніга Валянціны Аксак (+ФОТА)

... Каліфорніі”, “Ружоўніца” і “Дзікая сліва”. Нават ніколі і нічога з вершаў Валянціны Аксак не чытаўшы, па адных назвах можна зразумець: гэта паэзія па-за часам. Яна будуецца на архетыпах, без якіх няма чалавека і яго культуры. Валянціна Аксак На тое звярнуў увагу Ціхан Чарнякевіч ...

09.01.2018
5772
Вершы Чарльза Букоўскі па-беларуску прэзентуюць 24 студзеня

... зборніка паэзіі культавага амерыканскага аўтара адбудзецца 24 студзеня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А). Пачатак у 19.00. У праграме: паэзія і віно. Пра аўтара: Чарльз Букоўскі (сапраўднае імя – Генрых Карл Букоўскі) нарадзіўся 16 жніўня 1920 у горадзе Андэрнах, Германія. У 1923 ...

07.01.2018
6787
Вынікі года: перакладная паэзія

... “Дэбют” імя Багдановіча. Вяртаецца памяць пра нашых рэпрэсаваных творцаў, цэлую восень чыталіся публічныя лекцыі праекта “(Не)расстраляная паэзія”, выйшлі прынамсі чатыры адметныя выданні – двухтомнік Дубоўкі, том Дудара, томік Таўбіна і анталогія жаночай паэзіі “Бліскавіцы”....

12.12.2017
3858
Дарогамі роднай зямлі – памяці Уладзіміра Рагуцкага

Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Уладзіміра Рагуцкага 9 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная вечарына. Пра жыццёвы шлях паэта распавёў пісьменнік, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Яцкоў . Выступае Мікола Яцкоў Ён адзначыў, што вёска Цёплае Чавускага раёна, дзе 9 снежня 1917 года нарадзіўся У. Рагуцкі, знаходзіцца зусім недалёка ад вёскі Брылі, а гэта значыць, што мы можам лічыць паэта нашым земляком...

06.12.2017
4772
Уладзімір Някляеў – першы лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай

6 снежня ўпершыню адбылася цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі за найлепшую паэтычную кнігу, якой быў названы зборнік «Толькі вершы» Уладзіміра Пракопавіча Някляева. Віншуем! Уладзімір Някляеў Заснавалі прэмію МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Беларускі ПЭН-цэнтр пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Плануецца, што яна стане штогадовай. Прэмія названая ў гонар выдатнай...

05.12.2017
4380
«Не абы-які камплімент»: намінанты на прэмію Арсенневай – пра кнігі адно аднаго

Ужо заўтра ў мінскім Прэс-клубе будзе ўпершыню ўручаная прэмія імя Наталлі Арсенневай. Нагадаем: у шорт-ліст трапілі Віктар Жыбуль, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Сяргей Прылуцкі, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева. Удзел у апытанцы ўзялі ўсе, акром Віктара Жыбуля і Міхася Скоблы. А яшчэ так атрымалася, што пра «Цырк» Юлі Цімафеевай – ні слова… Каб не ставіць аўтараў у «няёмкае становішча» (і дадаць інтрыгі, што тут хаваць), выказванні даем без подпісаў. Пра кнігу “Дзяцел...

04.12.2017
5336
«Навошта я, калі не змагу па-свойму?» Алесь Разанаў выдаў новую кнігу перад 70-годдзем

... стральцоўскі верш «Пад шоргат кропель дажджавых…» з класічнага зборніка вершаў «Мой свеце ясны». Разанаўскі аналіз верша прызначаны тым, хто жыве паэзіяй і ў паэзіі, а таксама літаратуразнаўцам, якія жывуць з паэзіі, і, вядома ж, вялікім аматарам паэзіі. Гэты тэкст сваёй шчыльнасцю, дэталёвасцю ...

03.12.2017
3980
10 фактаў пра Дануту Бічэль з нагоды 80-годзьдзя паэткі

3 сьнежня спаўняецца 80 гадоў паэтцы, стваральніцы музэя Максіма Багдановіча ў Горадні Дануце Бічэль. Напярэдадні паэтка расказала Свабодзе пра каханьне, выдатных мужчын і легендарных жанчын, зь якімі яна сустракалася ў жыцьці. 1. Пра закаханых у яе чытачоў Пра гэта трэба доўга думаць (усьміхаецца), пытаньне вельмі складанае. Назваць некага з чытачоў, напэўна, не магу. А вось прыгожыя гісторыі заўсёды здараліся, калі мы сустракаліся зь Янкам Брылём і Мацеем-Юзэфам Канановічам. Яны любілі са мной...

29.11.2017
6868
У Слоніме ўшанавалі памяць Алега Лойкі

24 лістапада ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа ўрачыста адкрылі музейны пакой Алега Лойкі (1931-2008) – доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка, былога дэкана філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Сяргей Чыгрын, Вячаслаў Рагойша, сястра Алега Лойкі Людміла Клімовіч і Анатоль Верабей Алег Лойка быў родам са Слоніма. Адсюль ён пачынаў свой шлях у вялікую літаратуру і навуку. А калі пайшоў...

26.11.2017
4277
Памёр Алесь Каско (10.12.1951 - 26.11.2017)

Сёння на 66-м годзе жыцця памёр вядомы паэт Алесь Канстанцінавіч Каско. Развітанне з паэтам адбудзецца заўтра ў Жабінцы. Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Берасцейскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна, беларускую мову і літаратуру...

24.11.2017
3933
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

29 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16) адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Злева направа: Лейф Ульсан, Сяржук Доўгушаў, Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава Возьмуць удзел: памочнік Пасла Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Алеся Літвіноўская, шведскі рэжысёр Лейф Ульсан, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыца Алеся Башарымава, намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх...

24.11.2017
4161
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)

Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Запрашаем праслухаць запіс прэзентацыі зборніка. Выступаюць яго ўкладальнікі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль. Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль Аўтар...

22.11.2017
4972
Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»

21 лістапада ў прасторы «Кніжная шафа» адбылася дыскусія вакол перакладу на беларускую мову «Суперкнігі пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм. Кніга распавядае пра дзяўчынку з асаблівасцямі, адносіны паміж членамі яе сям'і, і створана дзеля таго, каб зрабіць наша грамадства крыху больш добрым і талерантным. Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч, Надзея Кандрусевіч Як адзначылі ўдзельнікі дыскусіі -- Надзея Кандрусевіч, Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава, у кнізе ёсць два процілеглых полюсы -- нясцерпнага...

21.11.2017
7267
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску

23 лістапада а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вялікая вечарына-прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ведай нашых!». Уваход вольны. Літаратурны музей Максіма Багдановіча У праграме: выступы сяброў абласных пісьменніцкіх арганізацый з Брэста, Віцебска, Гародні, Гомеля і Магілёва на чале са старшынямі Міколам Аляхновічам, Анатолем Бароўскім, Валянцінам Дубатоўкам, Анастасіяй Лазебнай, Міколам Яцковым. Выступіць аўтар...

20.11.2017
7172
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 19 лістапада ў галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову вершаванай гісторыі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю». «Лямцавая батлейка» дапамагла данесці да маленькіх чытачоў галоўны сэнс кнігі — навучыцца прымаць дзетак з асаблівасцямі. Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава, Надзея Кандрусевіч Як усё пачалося Ідэя перастварыць па-беларуску кнігу шведскай пісьменніцы належала Надзеі Кандрусевіч , перакладчыцы вядомай серыі...

16.11.2017
2651
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

19 лістапада ў мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) адбудзецца прэзентацыя «Суперкнігі пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)», падрыхтаваная адмыслова для дзетак. Пачатак у 12.00. Уваход вольны. У межах фестывалю «Знак роўнасці». У праграме: сюрпрыз ад “Лямцавай батлейкі” Веранікі Фаміной і Бэлы Кавальковай . Сустрэча пройдзе з удзелам перакладчыкаў кнігі са шведскай на беларускую Алесі Башарымавай, Надзеі Кандрусевіч і Андрэя Хадановіча . Гэтая кніга...

15.11.2017
3597
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)

21 лістапада ў мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) адбудзецца першая сустрэча-гутарка пра ўнікальную «Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». Пачатак у 19.00. Уваход вольны Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы яе перакладчыкі на беларускую мову Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч раскажуць пра Гунілу Бэргстрэм...

15.11.2017
5630
Святліца збірае сяброў

Такімі словамі можна азначыць паэтычную сустрэчу-справаздачу магілёўскага моладзевага літаратурнага клубу “Святліца”. Юныя паэты і паважаныя госці сабраліся 11 лістапада ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна, каб паказаць свае новыя вершы, пашырыць кола знаёмстваў, прыцягнуць у свой творчы калектыў новых сябраў. Звычайна гэткія вялікія імпрэзы, а сустрэча сабрала амаль пяцьдзясят чалавек, “Святліца” ладзіць двойчы на год. Сённяшняя падзея – гэта восеньская літаратурная справаздача, падчас якой падводзяцца...

Вынік пошуку: 41-60 з 162 Першая | | 12345 | | Апошняя