Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


09.06.2017
9114
Дзённікі «Экслібрыса»: Зміцер Колас пра сваю працу ў Сірыі і «падводныя камяні» перакладу

У студзені ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвясціла пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову. Тэксты на конкурс можна дасылаць да 15 ліпеня гэтага года. Каб натхніць маладых аўтараў, сябра журы конкурсу, перакладчык і літаратуразнавец Зміцер Колас расказаў пра сваю працу за мяжой, цяжкасці перакладу Сартра і лінгвістычную экалогію. УМОВЫ КОНКУРСУ ТУТ - Чаму вам цікава займацца перакладамі? Якім з сваіх перакладаў вы ганарыцеся? -...

05.06.2017
8107
Тумас Транстромер. Пад вольным небам: Выбраныя вершы

... Нобелеўскай прэміі 2011 года, служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку. Пры гэтым ён дасканала бачыў традыцыі, якімі наўпрост прасякнутая сучаснасць. Кніга ...

01.06.2017
11827
У Купрэева ў гасцях

Ужо даўно не даводзілася быць (і ўдзельнічаць) на літаратурных мерапрыемствах (прабачаюся за казённае слова) у правінцыі, на якіх пачуваешся не назойлівым госцем, а чаканым чалавекам. Піша ЛеГал. Дзе беларуская аўра і пашанота да нацыянальных духоўных каштоўнасцяў і мастацкіх з’яваў праяўлялася б гэтак натуральна і шчыра. Прычым усёй даволі шырокай грамадой людзей, што сабраліся разам, пранікнуўшыся пашанотай да памяці таго чалавека, творчасць якога яны ведаюць і цэняць, каб паслухаць і прыслухацца...

25.05.2017
14942
Творчасць шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску

У рамках Тыдня Швецыі ў Мінску (29 траўня – 3 чэрвеня) адбудзецца прэзентацыя зборніка паэзіі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Гэта першая кніга вершаў шведскага Ноблеўскага лаўрэата па-беларуску. У кнігу ўвайшлі вершы з розных цыклаў у перакладзе Лявона Баршчэўскага, Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Алесі Башарымавай. Выданне было падрыхтавана Пасольствам Швецыі супольна з беларускім і шведскім Саюзамі пісьменнікаў. 2 чэрвеня ў 15.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры...

23.05.2017
5097
Евгений Бесчастный. Стой!

Першы вершаваны зборнік берасцейскага рускамоўнага паэта Яўгена Бясчаснага выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У кнізе Яўгена -- вершы, сабраныя за шэсць гадоў творчасці. Паэт прызнаўся, што "вершаў нападала як снегу, і сярод іх трэба было расчысціць дарожку". Займацца "снегаўборачнымі работамі" ён папрасіў Андрэя Хадановіча, які з задавальненнем прыйшоў на дапамогу маладому калегу і пагадзіўся быць рэдактарам кнігі “Стой!”. --...

23.05.2017
5939
Ганна Комар. Страх вышыні

Дэбютная серыя "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў папоўнілася новым паэтычным зборнікам. "У кнігу ўвайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар'яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць...

10.05.2017
8637
«Прайшоў вялікае і годнае жыццё» — з Міколам Аўрамчыкам развіталіся ў Мінску

8 мая на 98-ым годзе жыцця не стала Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка. Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. За 27 гадоў працы рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» спадар Мікола адкрыў дзясяткі таленавітых імёнаў, апублікаваў тысячы твораў. Чалавек-эпоха, які асабіста ведаў Янку Купалу і ягоную жонку Уладзіславу Францаўну, Якуба Коласа, Івана Мележа ды многіх іншых. І надзвычай сумна ўсведамляць, што сёння Беларусь развіталася з ім. Мікола Аўрамчык на вечарыне ў гонар свайго 95-годдзя. 2015....

08.05.2017
6968
Памёр Мікола Аўрамчык. Развітанне — 10 мая

Сёння ў Мінску пасля цяжкай працяглай хваробы памёр найстарэйшы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Яму было 97 гадоў. Photo: nn.by Мікола Якаўлевіч Аўрамчык нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў Плёсах Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў школы ў Плёсах і Цялушы. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», пазнаёміўся з Янкам Купалам, Кузьмой...

05.05.2017
6931
«Крамбамбуля», «РСП» ды Паліна Рэспубліка чытаюць вершы беларускіх паэтаў (ВІДЭА)

У новых выпусках праекта Vershy сваімі любімымі радкамі на мове падзяліліся Павел Аракелян, Паліна Рэспубліка ды дуэт Паўла Гарадніцкага з Дзянісам Тарасенка. Удзельнiк гуртоў «Крамбамбуля» ды «Аўтсайдэры» Павел Аракелян чытае верш Уладзiмiра Някляева «Воля». Спявачка Рэспубліка Паліна чытае ўлюблены верш Анатоля Вярцiнскага «Абрастаем. Паперамi, рэчамi…». Акцёры «Свабоднага тэатра» i ўдзельнiкi групы «Разбiтае Сэрца Пацана» Павал Гараднiцкi i Дзянiс Тарасенка чытаюць верш Анатоля Сыса «Я зжэр...

05.05.2017
7861
Гарадзенскія літаратары прыгадалі Ларысу Геніюш у Зэльве

4 траўня гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль, Юрка Голуб, Зьніч, Анатоль Брусевіч, Павел Каспяровіч, Сяргей Чыгрын, Аліна Паўлоўская і Валянцін Дубатоўка наведалі Зэльву. У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест” яны выступілі ў будынку нядзельнай школы зэльвенскага храма Святой Жываначальнай Троіцы перад зэльвенцамі. Сустрэчу ўрачыста распачаў настаяцель храма Святой Троіцы Георгій Субаткоўскі, які шчыра ўсіх павітаў і сказаў, што побач з храмам нядаўна яшчэ...

04.05.2017
7525
«Палякам пашанцавала — іх перакладаюць больш за астатніх…»

... сказаў бы, што гэта мастацкая правакацыя. — Асабліва прыцягваюць вершы Галіны Пасвятоўскай, прысвечаныя каханню. Ды і ўвогуле, лічы, уся яе паэзія — гэта праніклівыя творы, што вылучаюць чалавека ў каханні, у любові, сумненнях, звязаных з гэтымі з’явамі... Вам імпануе яе асэнсаванне ...

04.05.2017
7571
Паэтычны ружанец: нататкі пра кнігу выбраных твораў Дануты Бічэль

... духоўных каштоўнасцяў народа. Такою асобаю была і застаецца Данута Бічэль. Заўсёды чаканаю была і застаецца сустрэча з творчасцю паэткі. Яе паэзія вабіла і чаравала не адно пакаленне беларусаў. Да гэтай паэзіі было чуйнае не адно філалагічнае пакаленне, яе паэзія не пакідала абыякавым ...

03.05.2017
12076
Новае «Святло “Святліцы”»

З 2012 года ў Магілёве існуе моладзевы літаратурна-паэтычны клуб «Святліца». І ўжо добрай традыцыяй у ім сталася што год выдаваць свой клубны альманах «Святло “Святліцы”». Прэзентацыя пятага нумара выдання адбылася 28 красавіка ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна. Традыцыйна на імпрэзе свае творы прачыталі самі маладыя аўтары вершаў і апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік. А напачатку сустрэчы пра дасягненні ўдзельнікаў клуба і пра новы нумар альманаха распавяла яго кіраўніца Тамара Аўсяннікава...

02.05.2017
9455
У Баранавічах адзначылі юбілей Раісы Раманчук

Зямлячка прафесара Калесніка прайшла шлях ад кухара дзіцячага садка, тэхнолага тэкстыльнай прамысловасці да прыкметнай асобы на культуровым полі роднага горада і вобласці. Піша Яўген Бяласін. Вершы Раісы Міхайлаўны, няўрымслівыя, шчырыя, ёсць адбіткам жыцця “чалавека-сонца”, як яе называлі на юбілейнай вечарыне ў Баранавіцкай гарадской бібліятэцы імя Таўлая. Іх чыталі малодшыя школьнікі, пакладзенымі на музыку спявалі іх спанатраныя, звыклыя да сцэны выканаўцы. Віншавальнікі цераз аднаго згадвалі...

28.04.2017
6333
Каханне даўжынёй у семдзесят гадоў

Новую кнігу вершаў “Ты осталась со мной” сябар СБП, франтавік, геолаг і паэт Фелікс Шкірманкоў прысвяціў сваёй незабыўнай жонцы Веры Васільеўне, якая адышла ў іншы свет восенню 2016 года. У зборнік увайшлі вершы розных гадоў. “Зоранькай яснай, зоранькай чыстай”, “крыніцай яснай і празрыстай” называе паэт сваю каханую, праз гады піша ён пра свае ўсеабдымнае пачуццё. “Мы пазнаёміліся ў 1946 годзе, — успамінае Фелікс Уладзіміравіч . — Вера Васільеўна нарадзілася ў Пензе ў 1928 годзе. Я служыў у...

21.04.2017
5357
Людцы Сільновай — 60!

20 красавіка адзначыла дзень нараджэння вядомая беларуская паэтка, супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Сільнова. Шчыра віншуем! Людміла Данілаўна Сільнова нарадзілася ў Маладзечне 20 красавіка 1957 года. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Лаўрэатка прэміі «Гліняны Вялес» (за кнігу «Рысасловы»). Творы перакладаліся на польскую, рускую, македонскую, славацкую, украінскую, славенскую, англійскую і чэшскую...

21.04.2017
7677
Ганна Комар і яе «Страх вышыні» (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

... чытаюць -- гэта сапраўды паказчык". Але ж аднаго рэдактара для паэткі было мала. Ганна лічыць, што ёсць розніца паміж мужчынскай і жаночай паэзіяй, таму ёй захацелася жаночага погляду на свой зборнік. Таму кнігу, ужо пакрэмзаную Валянцінам Акудовічам, аўтарка аддала Таццяне ...

14.04.2017
6647
Простыя літары Сабіны Брыло (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Акурат у Сусветны дзень рок-н-рола і Чысты чацвер, 13 красавіка, у літаратурным Музеі Петруся Броўкі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Сабіны Брыло “Это буквы”. Зборнік выйшаў у серыі СБП “Кнігарня пісьменніка” выдавецтва “Кнігазбор”. Сабіна Брыло “Хацела паразмаўляць пра Боба Дылана, але вырашыла, што трэба крыху пагаварыць пра Ісуса Хрыста, таму што ён не горш за Дылана, і, калі б жыў у сярэдзіне 90-х, мог быць Бобам Дыланам, а Боб Дылан 2000 год таму мог быць Ісусам Хрыстом, чаму не, --...

11.04.2017
6528
«Страх вышыні» Ганны Комар

У прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23А, 2 паверх) 20 красавіка ў Мінску Ганна Комар прадставіць сваю першую кнігу вершаў "Страх вышыні". Удзельнічаюць: Валянцін Акудовіч Валерыя Данілевіч Алесь Емяльянаў-Шыловіч Тацяна Нядбай Музыка: Сяргей Башлыкевіч Пачатак а 19:00 Уваход вольны. Месца: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23А, 2 паверх, ст.м. "Першамайская)

01.04.2017
6930
Памёр расійскі паэт Яўгеній Еўтушэнка

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Смуткуем. 84-гадовы Еўтушэнка — аўтар больш 150 кніг, перакладзеных на многія мовы свету. Ён вядомы як паэт, празаік, рэжысёр, сцэнарыст, публіцыст і акцёр. У 1963 годзе Еўтушэнка быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Маці паэта родам з Беларусі. Яўгеній Еўтушэнка. Фота hollivizor.ru Раней Яўгеній быў шпіталізаваны ў клініку ў ЗША ў цяжкім стане. У 2015 годзе Еўтушэнка перанёс аперацыю на сэрцы, яму ўвялі кардыёстымулятар. Да гэтага ў 2013 годзе...

Вынік пошуку: 101-120 з 175 Першая | | 45678 | | Апошняя