Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


07.02.2017
5461
Сяргей Жадан, Яхім Топал і Умка на «Ночы паэзіі і музыкі» — 11 лютага

11 лютага ў кафэ-клубе «Грай!» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца міжнародная «Ноч паэзіі і музыкі» ў межах фестывалю Стральцова. Пачатак у 20.00. Уваход вольны. Возьмуць удзел: Антанас Янінас, Дайнюс Гінталас (Літва), Мары Лундквіст (Швецыя), Сяргей Жадан, Марыянна Кіяноўска, Вікторыя Дзікабраз (Украіна), Яхім Топал (Чэхія), Андрэй Адамовіч, Георгій Барташ, Альгерд Бахарэвіч, Вера Бурлак, Дар’я Бялькевіч, Зміцер Вішнёў, Павел Дарохін, Ігар Кулікоў, Людміла Клачко, Віктар Лупасін, Алесь...

07.02.2017
6492
Суверэнная гульня з рэгістрамі: швейцарская пісьменніца пра апошні зборнік Разанава

... запрашаўся ў Германію, Аўстрыю і Швейцарыю, дзе выходзілі ягоныя пераклады, а з нейкага часу і ўласныя творы, напісаныя па-нямецку. Нямецкая паэзія ў выкананні Разанава ўяўляецца пазітыўным вынікам неспрыяльных жыццёвых і палітычных акалічнасцяў. Ракуза надзвычай высока ацэньвае ...

06.02.2017
7561
«Перавыбранае» Рыгора Барадуліна (вершы)

«Перавыбранае» Рыгора Барадуліна – першы томік у серыі «Паэты планеты», які прадстаўляе не замежную паэзію ў перакладах, а ўласна беларускую класіку. У яго ўвайшло роўна сто вершаў, якія адлюстроўваюць увесь творчы шлях нашага выдатнага паэта – ад дэбютнага зборніка “Маладзік над стэпам” (1959) да апошняе, пасмяротнае кнігі “У неба пехатою” (2014). “Перавыбранае” выходзіць на пачатку лютага і будзе прадстаўленае на кніжным кірмашы і міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася...

02.02.2017
5230
Фонд Роберта Боша абвяшчае конкурс для маладых беларускіх паэтаў

Творы пераможцаў будуць перакладзеныя на нямецкую мову ў межах беларуска-нямецкай перакладчыцкай майстэрні. Праект мае на мэце прадставіць праз паэзію нямецкай публіцы вобраз сучаснай Беларусі. Для гэтага вершы пераможцаў будуць праілюстраваныя і прадстаўленыя ў Берліне і Мінску. Найлепшыя вершы і пераклады з’явяцца на платформах lyrikline.org і litradio.by . У сярэдзіне сакавіка ў Мінску адбудзецца майстар-клас, на які будуць запрошаныя паэты і іх перакладчыкі на нямецкую мову. Умовы ўдзелу...

31.01.2017
6284
VI Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)

Фестываль пройдзе 10, 11, 12 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, Чэхіі і Польшчы. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", галерэя TUT.BY, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, Чэшскі цэнтр у Кіеве. ПРАГРАМА Пятніца, 10 лютага Галерэя...

31.01.2017
4682
Алесь Разанаў. Зацемкі з тэлефоннай будкі

27 студзеня паэт Алесь Разанаў прачытаў у "Лятучым універсітэце" адкрытую лекцыю, прысвечаную аднаму вершу Міхася Стральцова "Пад шоргат кропель дажджавых..." Прапануем вашай увазе поўны тэкст лекцыі-аналізу, лекцыі-эсэ Алеся Сцяпанавіча. Вершы чытаюцца і, чытаючыся, знаходзяць такі ці гэтакі водгук, а гэты верш Міхася Стральцова паклікаў у размову. * * * Пад шоргат кропель дажджавых Ён з тэлефоннай будкі бачыў, Як па галінах верхавых Зялёны вецер пругка скача. Ён наглядаў....

27.01.2017
6555
VI фестываль памяці Міхася Стральцова пройдзе 10-12 лютага

Сёлета маштабны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” адбудзецца ў шосты раз і аб’яднае творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі. Літаратурныя чытанні адкрыюцца вечарам 10 лютага ў Галерэі TUT.BY і на гэты раз будуць адбывацца ў юбілейны год для фестывальнага патрона – Міхасю Стральцову ў 2017-м магло б споўніцца 80 гадоў. Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю, акрамя Галерэі TUT.BY, стануць клуб “Грай” і культурніцкая прастора “Тартак”. Сярод замежных хэдлайнераў сёлетняга фэсту – украінцы...

18.01.2017
5041
Дубоўка: ідзе збор грошай на выданне

На краўдфандынгавай платформе «Талака» распачаўся збор сродкаў на выданне найбольш поўнага Збору Твораў Уладзіміра Дубоўкі ў 2 тамах. Янка Купала казаў яму: «Я — Дзяржавін, ты — Пушкін». Не зусім дарэчна. Купала быў Купалам, але ж Дубоўка быў Дубоўкам — геніяльным паэтам новага часу, вялікім эксперыментатарам, майстрам новага слова. 25 год правёў ён у сталінскіх лагерах. Пасля выхаду прымушаны быў калечыць уласныя вершы, прыстасоўваючы іх да густу савецкага чынавенства. У новым выданні укладальнік...

30.12.2016
5640
«Ружа гэта ружа гэта словы» — пра новую кнігу Сабіны Брыло

... мастацтва маўчання і раскіданых у ім паўз. У выпадку з Сабінай Брыло асацыяцыя іншая: малюнкі ў наўмысна дзіцячым, прымітыўным стылі. Гэта паэзія, якая, кажучы пра надзвычай складаныя рэчы, маскіруецца пад простасць, забаўку. І што не менш важна, чытач адчувае: гэта сапраўды толькі ...

26.12.2016
3170
Леанард Коэн: меланхалічная балада працягласцю ў жыццё

... прывёз у Беларусь усяго толькі фота і звесткі пра гэтага спевака, а потым за шалёныя грошы набыў дыск Леанарда Коэна і сам захапіўся яго паэзіяй і мелодыкай. Але Міхаіл не стаў пераствараць песні Коэна, а рабіць свае кампазіцыі пад уплывам вобразаў канадскага выканаўцы. Сярод ...

23.12.2016
11797
Вершы, якія мкнуцца ў метафізічныя нябёсы

У музеі Максіма Багдановіча 23 снежня ў 19:17 Міхал Бараноўскі абвясціў пра нараджэнне сваёй кнігі «Volumen.1». У гонар немаўляці аўтар і госці вечарыны прачыталі вершы і праспявалі песні — карацей кажучы, як мае быць сустрэлі новае жыццё. Міхась Бараноўскі Імпрэза была адметнай тым, што практычна кожны выступ аўтара і спецыяльных гасцей быў з гумарам. На прэзентацыі не было ні вядоўцаў, ні сцэнара — яна была практычна поўнасцю імправізаванай. Для кожнага з гледачоў дзень народзінаў кнігі “Volumen...

22.12.2016
4279
Быць сьмелай: кніга вершаў Юлі Цімафеевай «Цырк»

Я гляджу на вокладку новай кнігі Юлі Цімафеевай і шукаю словы — пра тое, што выява цырку зь ягонай яркасьцю, зваблівасьцю і жыцьцёвай сілай падаецца фрагмэнтамі, нібы выхапленая часткова, падгледжаная, але не прыналежная табе цалкам... Піша Алена Карп. Юля Цімафеева, Цырк; Мінск, Выдавец Зміцер Колас, 2016. Я гляджу на вокладку новай кнігі Юлі Цімафеевай і шукаю словы — пра тое, што выява цырку зь ягонай яркасьцю, зваблівасьцю і жыцьцёвай сілай падаецца фрагмэнтамі, нібы выхапленая часткова, падгледжаная...

22.12.2016
3637
Міхал Бараноўскі. Volumen.1

У выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў дэбютны зборнік Міхала Бараноўскага – новы выпуск серыі «Пункт адліку». Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на...

22.12.2016
7408
Наста Кудасава: «Быць паэтам — гэта хранічная хвароба»

Не трэба быць моцным экстрасэнсам, каб ужо сёння прадбачыць, што ў рэйтынгу найлепшых паэтычных кніг гэтага года на адным з топавых месцаў абавязкова з’явіцца «Маё невымаўля» Насты Кудасавай з Рагачова. Паэтка нас сапраўды здзівіла сваім новым выданнем — шчырым, адкрытым, напісаным без аніякага крывадушша і масак. А яшчэ ўразіла здольнасцю ствараць новыя словы, якія гарманічна ўваходзяць у канву верша і мовы ў цэлым. Пра гэтае неймавернае ўменне, зайздрасць да ўдач калег і паэзію як пэўны стан...

20.12.2016
5379
Прэзентацыя дэбютнай кнігі Міхася Бараноўскага

Паэтычны зборнік пабачыў свет у серыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». 22 снежня, а 19-й гадзіне, вул. Багдановіча, 7а, музей Максіма Багдановіча, Мінск. Акрамя ўласна аўтара, выступяць: - Ксенія Шталенкова, якая зрабіла ўсё, каб кнігу было прыемна і цікава гартаць; - Ціхан Чарнякевіч, добры дзядзька-рэдактар; - Юля Мацук, карэктар кнігі і дарадчык; - Надзея Процька і гурт "Нельга забыць". Ахвотныя змогуць прыдбаць зборнік і атрымаць, пры...

20.12.2016
3919
Прэзентацыя дэбютнай кнігі Міхася Бараноўскага

Паэтычны зборнік пабачыў свет у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве "Кнігазбор". Запрашаем далучыцца да прэзентацыі дэбютнай паэтычнай кнігі Міхася Бараноўскага 22 снежня! Віншуем аўтара! 22 снежня, а 19-й гадзіне, вул. Багдановіча, 7а, музей Максіма Багдановіча, Мінск. Акрамя ўласна аўтара, выступяць: - Ксенія Шталенкова, якая зрабіла ўсё, каб кнігу было прыемна і цікава гартаць; - Ціхан Чарнякевіч, добры дзядзька-рэдактар; - Юля Мацук...

19.12.2016
7714
Літаратурнае «Бязмежжа». Тыднёвіку «Ніва» — 60! (+ФОТА)

16-18 снежня на Падляшшы адбыўся традыцыйны штогадовы літаратурны семінар з удзелам пісьменнікаў, выдаўцоў, журналістаў з Беласточчыны і Беларусі. Сёлета «Бязмежжа» было прымеркавана да юбілею легендарнай газеты «Ніва». Насычаная трохдзённая праграма семінара ўвабрала ў сябе лекцыі, радыйныя рэпартажы, дакументальныя відэасюжэты, прэзентацыі кніг, дыскусіі, паэтычныя чытанні і музычныя выступы. Мадэратарам сустрэч выступіў Яўген Вапа. Яўген Вапа Уверсе, злева направа: Юрка Ляшчынскі, Андрэй Сцепанюк;...

19.12.2016
3544
Хаім Ленскі загучаў па-беларуску

Пісьменнік і перакладчык Фелікс Баторын прадстаўляе шырокаму чытачу паэта Хаіма Ленскага, які нарадзіўся ў 1905 годзе ў Слоніме і памёр у 1943 годзе ў ГУЛАГу. Пісаў на іўрыце. Дакладна дата смерці не высветленая. Пісаў Х. Ленскі на мове іўрыт, якая ў Савецкім Саюзе была абвешчаная рэакцыйнай, сіянісцкай. Яе вывучэнне і творчасць на ёй амаль заўсёды лічыліся антысавецкай прапагандай. Свой творчы шлях паэт пачынаў у Заходняй Беларусі, якая ў 1921–1939 гг. была часткаю Другой Рэчы Паспалітай. Ён закончыў...

12.12.2016
3801
Алесь Макрацоў. Іерогліфы лёсаў: Парцэлы

У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла электронная кніга паэта Алеся Макрацова. Яе можна вольна спампаваць на нашым сайце. Увазе чытачоў -- кніга паэтычных мініяцюр. Парцэла -- уласна створаная аўтарам форма верша. Каб спампаваць зборнік у фармаце .epub, націсніце адпаведную кнопку. Прыемнага прачытання!

09.12.2016
5255
Творчы вечар Іны Снарскай у Мінску — 15 снежня

15 снежня (чацвер) у 18.30 у прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) пройдзе творчы вечар беларускай і ўкраінскай паэткі і журналісткі Іны Снарскай, а таксама прэзентацыя дыска «Ад сэрца да сэрца -- дарога». Уваход вольны У сустрэчы возьме ўдзел выканаўца Таццяна Грыневіч-Матафонава . Праграма ўдакладняецца Іна Снарская Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Наваполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка...

Вынік пошуку: 121-140 з 166 Першая | | 56789 | | Апошняя