Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга — “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ ў перакладзе Ігара Крэбса. Гэта першае беларускае выданне, зробленае паводле поўнай класічнай версіі “Прыгод”, а не рускамоўнай дзіцячай адаптацыі Карнея Чукоўскага. У кнізе выкарыстаныя ілюстрацыі Гюстава Дарэ. Гэта адзінаццатае выданне з серыі “PostScriptum”. Дызайн вокладкі зрабіла Марыя Мухіна. Прыгоды...

10 лютага ў амбасадзе Італіі адбылася сустрэча выкладчыц і куратаркі Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з італьянскімі калегамі з “МАЙСТРОЎНІ ВЫМЫСЛАЎ”/ BOTTEGA FINZIONI, Школы пісьменніцкага празаічнага майстэрства, заснаванай вядомым пісьменнікам Карла Лукарэлі (Carlo Lucarelli). На сустрэчы прысутнічаў намеснік Пасла спадар Паала Таніні. Людміла Рублеўская, Наталля Паваляева, Ганна Бутырчык, Карла Лукарэлі, Аксана Данільчык, Паала Таніні, Сімонэ Металі...

Ранак суботы быў азмрочаны непрыемнымі навінамі пра магчымасць дэпартацыі і забарону на ўезд у Беларусь Сяргія Жадана, які з'яўляўся не толькі хэдлайнерам «Ноч паэзіі», але і ўсяго фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Таму ўвечары ў кафэ-клубе "Грай" яшчэ задоўга да пачатку імпрэзы сабраўся цэлы натоўп прыхільнікаў паэзіі. Беларускія чытачы ўкраінскага пісьменніка ішлі развітвацца з ім на нявызначаны тэрмін, але фінал гісторыі быў шчаслівы, а "Ноч паэзіі"...

... некалькі гадоў». Завяршаецца гэта ўсё эміграцыяй: з 1999-га Разанаў перыядычна запрашаўся ў Германію, Аўстрыю і Швейцарыю, дзе выходзілі ягоныя пераклады, а з нейкага часу і ўласныя творы, напісаныя па-нямецку. Нямецкая паэзія ў выкананні Разанава ўяўляецца пазітыўным вынікам неспрыяльных ...

... ёй, надаваў Вацлаў Гавэл. Напрыклад, на мінулым тыдні ў нас быў дыскусійны вечар на тэму беларускай эміграцыі ў Празе. Сярод іншага, свае пераклады чытаў Макс Шчур, беларус, які даўно ўжо стаў пражскім паэтам. Тое, што ў Прагу скіроўваюцца беларускія інтэлектуалы, – гэта традыцыя,...

Фестываль пройдзе 10, 11, 12 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, Чэхіі і Польшчы. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", галерэя TUT.BY, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, Чэшскі цэнтр у Кіеве. ПРАГРАМА Пятніца, 10 лютага Галерэя...

... Віктар Кунцэвіч , мясцовыя літаратары. Дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя пра жыццё і творчасць Уладзіміра Высоцкага, былі агучаныя пераклады. Віцебская імпрэза складалася з дзвюх частак -- чытання паэтычных перакладаў Міхасём Булавацкім і музычнага выступу Змітра Бартосіка ...

... аўтары ва ўзросце да 35 гадоў , якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней. Аб’ём: да 1 аўтарскага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі)....

... практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэксту і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры. На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне (кароткі фрагмент большай прозы), эсэ. Найчасцей разбіраюцца беларускамоўныя пераклады ...

Прэзентацыя трох кніг перакладаў у TUT.BY Gallery (пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр “Omega Tower”, 9 паверх). Тры кнігі, шэсць перакладчыкаў, адно свята! У межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя трох паэтычных кніг геніяльных французскіх лірыкаў розных стагоддзяў – П’ера дэ Рансара, Шарля Бадлера і Гіёма Апалінэра, – якія выйшлі ў новых беларускіх перакладах у серыі “Паэты планеты”. Удзел бяруць паэты-перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Ганна Янкута...

Канадскі спявак Леанард Коэн даўно меў сусветную вядомасць і статус зоркі як аўтар і выканаўца сваіх песень (сонграйтар). На жаль, так часта бывае, што спяваючыя паэты такога ўзроўню, як Коэн, абрываюць сваю песню на самай шчымлівай ноце… Піша Анатоль Мяльгуй. Пасля смерці выканаўцы ў гэтым годзе цікавасць да яго творчасці яшчэ больш узрасла па ўсім свеце. Нават сёлетні Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Боб Дылан са скрухай адзначыў, што такога музыканта, як Коэн, не было і не будзе. У Беларусі...

16-18 снежня на Падляшшы адбыўся традыцыйны штогадовы літаратурны семінар з удзелам пісьменнікаў, выдаўцоў, журналістаў з Беласточчыны і Беларусі. Сёлета «Бязмежжа» было прымеркавана да юбілею легендарнай газеты «Ніва». Насычаная трохдзённая праграма семінара ўвабрала ў сябе лекцыі, радыйныя рэпартажы, дакументальныя відэасюжэты, прэзентацыі кніг, дыскусіі, паэтычныя чытанні і музычныя выступы. Мадэратарам сустрэч выступіў Яўген Вапа. Яўген Вапа Уверсе, злева направа: Юрка Ляшчынскі, Андрэй Сцепанюк;...

... лагерах, дзе і загінуў. Творы Хаіма Ленскага шырока друкаваліся ў замежжы як на мове арыгіналу, так і ў перакладах на шэраг моваў свету. У СССР пераклады яго вершаў на рускую мову друкаваліся ў самвыдаве. Прапанаваныя тут вершы – першая спроба перакладу твораў Х. Ленскага на беларускую....
У кнігарні "ЛогвінаЎ". 22 снежня ў 19-00 у кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускага пераклада кнігі Андрэй Масквіна «Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць», якая выйшла ў выдавецтве «ЛогвінаЎ». Прэзентацыя адбудзецца з удзелам аўтара. Кніга прысвечаная станаўленню беларускага прафесійнага тэатра ў 1920-я гады, а таксама паказвае працэс рэпрэсій у 1930-я, ахвярамі якіх стала вялікая колькасць дзеячоў беларускага тэатра. Таня Арцімовіч, рэдактарка...

... сустрэчу Андрэй Хадановіч . Альвідас Шляпікас У межах вечарыны прайшлі паэтычныя і празаічныя чытанні на літоўскай і беларускай мовах. Пераклады сучаснай літоўскай літаратуры на беларускую мову здзейсненыя дзякуючы штогадовым перакладчыцкім пленэрам, якія праводзіліся ...

... пачне чытаць раман – і не спыніцца, як гэта некалі было са мною. – Кніга стане першай у серыі, у якой плануецца друкаваць беларускамоўныя пераклады нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры. Чула меркаванні, што серыйнасць можа не пайсці на карысць твору. – Гадоў 10 таму я б дакладна ...

23 лістапада ў гарадзенскай гімназіі № 10 адбылася сустрэча вучняў другіх класаў са шведскай пісьменніцай Эвай Суса і мастаком Кацярынай Дубовік, якія наведваюць Беларусь, каб прэзентаваць новую кнігу "Снежны чалавек у Мінску" ў перакладзе Дзмітрыя Плакса, выдадзеную ў серыі "Каляровы ровар" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Другі сакратар Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Магнус Сэтэрберг і спецыяліст на сувязях з грамадскасцю...

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот – знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой. Узяць удзел у конкурсе могуць перакладчыкі-пачаткоўцы да 40 гадоў . У гэтым годзе для перакладу прапануецца ўрывак з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016). Пераможцу,...

... Ёхансэн ). Таксама будзе зьмешчаная і Нобэлеўская прамова ляўрэата. Рэдактарка кнігі — Ганна Янкута. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе праекту , пераклады твораў Гамсуна ўжо гатовыя, рэдактуру і карэктуру яны прайшлі, макет падрыхтаваны. Цяпер патрэбныя грошы на дызайн вокладкі, на ...

Пяць тамоў збору твораў Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову выйдуць у выдавецтве Ігара Логвінава. Пры гэтым перакладчыкамі выступяць вядомыя ў беларускім літаратурным асяроддзі людзі ― пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, публіцыст Сяргей Дубавец, філосаф Валянцін Акудовіч і пісьменнік Барыс Пятровіч. Фота: БелаПАН Выдавец Ігар Логвінаў атрымае правы на публікацыю па-беларуску твораў Святланы Алексіевіч бясплатна. Пра гэта кіраўнік выдавецтва, якое...