Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


23.11.2017
7872
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Сёння, пад дэвізам "Ведай нашых", у мінскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў. У будучым годзе – невялікі юбілей, менавіта ў 2008-м выйшаў першы абласны альманах Саюза беларускіх пісьменнікаў, а менавіта выданне яго Брэсцкай абласной філіі “Жырандоля”. Аўтарам ідэі і ўкладальніцай яго з’яўлялася паэтка Ніна Мацяш, тагачасная старшыня абласнога аддзялення СБП. З цягам часу ўласныя літаратурныя альманахі займелі...

22.11.2017
7997
Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»

21 лістапада ў прасторы «Кніжная шафа» адбылася дыскусія вакол перакладу на беларускую мову «Суперкнігі пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм. Кніга распавядае пра дзяўчынку з асаблівасцямі, адносіны паміж членамі яе сям'і, і створана дзеля таго, каб зрабіць наша грамадства крыху больш добрым і талерантным. Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч, Надзея Кандрусевіч Як адзначылі ўдзельнікі дыскусіі -- Надзея Кандрусевіч, Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава, у кнізе ёсць два процілеглых полюсы -- нясцерпнага...

22.11.2017
5616
Ала Петрушкевіч прэзентавала ў Гародні «Шчонаўскія абразкі» (+відэа)

Першая ў Гародні прэзентацыя кніжкі прозы Альжбеты Кеды «Шчонаўскія абразкі» прайшла ў Народным клубе творчай інтэлігенцыі «Грані». Кніжка пра малую радзіму – вёску Шчонава на Карэліччыне, з фотаздымкамі і кароткімі гісторыямі, якія, як чалавечая памяць, збіраюцца ўсё жыццё. Перайсці на прозу паэтцы Але Петрушкевіч, якая ўзяла псеўданім празаіка Альжбеты Кеды, было неабходна. Кажа аўтарка: – Ведаеце, пісаць прозу вельмі не проста. Лічу, што проза – гэта нейкі этап сталага развіцця пісьменніка,...

21.11.2017
13868
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску

23 лістапада а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вялікая вечарына-прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ведай нашых!». Уваход вольны. Літаратурны музей Максіма Багдановіча У праграме: выступы сяброў абласных пісьменніцкіх арганізацый з Брэста, Віцебска, Гародні, Гомеля і Магілёва на чале са старшынямі Міколам Аляхновічам, Анатолем Бароўскім, Валянцінам Дубатоўкам, Анастасіяй Лазебнай, Міколам Яцковым. Выступіць аўтар...

20.11.2017
11161
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 19 лістапада ў галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову вершаванай гісторыі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю». «Лямцавая батлейка» дапамагла данесці да маленькіх чытачоў галоўны сэнс кнігі — навучыцца прымаць дзетак з асаблівасцямі. Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава, Надзея Кандрусевіч Як усё пачалося Ідэя перастварыць па-беларуску кнігу шведскай пісьменніцы належала Надзеі Кандрусевіч , перакладчыцы вядомай серыі...

16.11.2017
3775
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

19 лістапада ў мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) адбудзецца прэзентацыя «Суперкнігі пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)», падрыхтаваная адмыслова для дзетак. Пачатак у 12.00. Уваход вольны. У межах фестывалю «Знак роўнасці». У праграме: сюрпрыз ад “Лямцавай батлейкі” Веранікі Фаміной і Бэлы Кавальковай . Сустрэча пройдзе з удзелам перакладчыкаў кнігі са шведскай на беларускую Алесі Башарымавай, Надзеі Кандрусевіч і Андрэя Хадановіча . Гэтая кніга...

15.11.2017
4813
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)

21 лістапада ў мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) адбудзецца першая сустрэча-гутарка пра ўнікальную «Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». Пачатак у 19.00. Уваход вольны Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы яе перакладчыкі на беларускую мову Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч раскажуць пра Гунілу Бэргстрэм...

13.11.2017
4792
Прэзентацыя новай кнігі Паўла Севярынца

У чацвер, 16 лістапада, у Менску ў Кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (Пераможцаў, 59) пройдзе вялікая прэзентацыя рамана Паўла Севярынца «Беларусалім». Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга раману аб’ёмам 400 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк. У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі “Непагасны свет”, якая выбірае...

02.11.2017
6221
«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)

1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі. Першы нумар часопіса, як распавёў...

26.10.2017
6668
«Пад вольным небам» Віцебска

Адразу дзве прэзентацыі кнігі беларускіх перакладаў “Пад вольным небам” шведскага нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера адбыліся 26 кастрычніка ...

24.10.2017
6407
Юбілейны «Дзеяслоў» — часопісу 15!

Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Паэзія: Кірыла Тураўскі ў перастварэнні Алеся Разанава, Андрэй Хадановіч, Валянціна Аксак, Леанід Галубовіч, Анатоль Брусевіч. Дэбютуе Ганна Шакель. Проза: Уладзімір Някляеў, Сяргей Рублеўскі, Андрэй Федарэнка, Адам Глобус, Людміла Рублеўская. Тэатр: драматычная паэма Леаніда...

19.10.2017
6729
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя. “Дзеяслоўцы”: Барыс Пятровіч, Алесь...

15.10.2017
5657
Леанід Дранько-Майсюк: «Шкадую, што не пайшоў у партыю»

Да такога прызнання, трэба сказаць, нечаканага, падштурхнуў паэта не хто іншы, як Максім Танк. Але пачнем з пачатку. Учора ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя кнігі “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Леанід Дранько-Майсюк выступіў як аўтар-дакументаліст, напісаўшы “архіўную аповесць” пра маладога Максіма Танка. Уласна, словы самога Танка і сталіся назвай для прэзентаванага выдання. Так ён сказаў пра сябе самога, калі выйшаў на вуліцы Вільні з турмы. Аповесць ахоплівае...

12.10.2017
8334
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу малюнкаў Ніны Пятроўскай. Для мастачкі гэта першая персанальная выстава, для выставачнай прасторы – першая выстава малюнкаў. Паказ пройдзе з 24 кастрычніка па 25 лістапада ў Мінску. Выставачная экспазіцыя сфарміравалася ў выніку чатырохгадовай працы Ніны Пятроўскай і складаецца з прац, выкананых гуашшу. Прадстаўленыя аўтарам працы аб'ядноўвае неверагодная разнастайнасць колеру, сакавітасць і насычанасць. У малюнках Ніны прасочваецца...

10.10.2017
6154
«Навошта выдумляць? Трэ пісаць аб тым, што было!»: Леанід Дранько-Майсюк пра сваю новую кнігу

10 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў літаратару Леаніду Дранько-Майсюку. Шчыра віншуем Леаніда Васільевіча з юбілеем, зычым усяго найдабрэйшага: моцнага здароўя, дабрабыту, далейшага творчага плёну! І прапануем увазе чытачоў гутарку з пісьменнікам з нагоды выхаду яго новай кнігі. ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Фота: Джон Кунстадтэр, budzma.by Леанід Дранько Майсюк, больш вядомы як паэт, сёлета аддаў у друк дакументальную аповесць пра Максіма Танка. Кніга "… Натуральны, як лінія небасхілу"...

09.10.2017
7700
Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка — 13 кастрычніка

13 кастрычніка (пятніца) у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка «…Натуральны, як лінія небасхілу», прысвечанай Максіму Танку. Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Архіўная аповесць выдадзеная ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ў выдавецтве “Кнігазбор” і прымеркаваная да 105-гадовага юбілею Максіма Танка . Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні...

23.09.2017
14042
«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»

... "Будзьма беларусамі!" пры ўдзеле Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь дзяцей чакалі салодкія пачастункі і draw-зона. Пасля прэзентацыі кожны з гледачоў мог набыць новую і папярэднія кнігі Свэна Нурдквіста ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч “не адыходзячы ад касы”....

18.08.2017
8174
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Прэзентацыя кнігі «Тамаш Грыб. Выбранае» прайшла ў Гродне з удзелам укладальніцы зборніка Наталлі Гардзіенкі. Кніга выйшла ў межах новай падсерыі “Спадчына: агледзіны”, якая з’явілася ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны” — вялікага шэрагу дакументальнай, гістарычнай і мастацкай літаратуры, звязанай з беларускай дыяспарай. Зборнік Тамаша Грыба — ужо 33-я кніга ў серыі, якая выходзіць з 2004 года. Фундатарамі кнігі выступілі адразу тры інстытуцыі: Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Беларускі інстытут...

02.08.2017
9489
Прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» – 3 жніўня

3 жніўня 2017 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны». 6 жніўня 1517 года (роўна 500 гадоў таму) у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга – Псалтыр, якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігавыданню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім кнігадрукаваннем...

25.07.2017
13852
У Гародні прэзентавалі новую кнігу Валянціна Дубатоўкі

Які ён сапраўдны лёс беларуса? Гарадзенскі літаратар Валянцін Дубатоўка ў сваёй найноўшай кнізе „Чужы” паказвае праўду без аздобаў. Прэзентацыя зборніка прайшла ў зале Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабора. На культурную падзею прыехалі госці – сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Гарадзеншчыны і Менску. Аўтар у сваім цэнтральным творы, аповесці „Чужы”, звярнуўся да драматычных падзеяў 30-х-50-х гадоў мінулага стагоддзя. Кажа Валянцін Дубатоўка : – Вайна, якую нам прадстаўлялі савецкія ўлады...

Вынік пошуку: 41-60 з 146 Першая | | 12345 | | Апошняя