Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


30.03.2017
4022
Прэзентацыя кнігі Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай (фотарэпартаж)

29 сакавіка ў мінскай галерэі TUT.BY паэтэса, сябра СБП прадставіла публіцы свой новы паэтычны зборнік «Прыступкі да храма Святога Духа». На імпрэзе адбыўся паказ спектакля паводле вершаў пані Людмілы, а таксама канцэрт беларускіх бардаў. Вашай увазе -- падзея ў фотаздымках Вікі Трэнас.

28.03.2017
5074
«Палац» будзе прэзентаваны ў Гомелі – 30 сакавіка

30 сакавіка ў Палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі (пл. Леніна, 4) адбудзецца прэзентацыя новага нумара літаратурнага альманаха «Палац», які выдаецца Гомельскім абласным аддзяленнем СБП. Пачатак у 17.00. Уваход вольны У вечарыне возьмуць удзел: гомельскія пісьменнікі, стваральнікі і аўтары альманаха, а таксама паэт, намеснік Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Усевалад Сцебурака. Спецыяльны госць -- выканаўца Яўген Барышнікаў. Запрашаем!

27.03.2017
4043
Прэзентацыя альманаха «Новы замак» у Горадні

24 сакавіка ў прасторы Ucentry, што разам з арт-галерэяй «Крыга» ўтвараюць утульны культурніцкі куток Горадні, адбылася прэзентацыя новага нумара альманаха «Новы замак». Свой літаратурна-мастацкі штогоднік Гарадзенская філія ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе 5 год запар. Сёлета, як і летась, вечарына сабрала вялікую колькасць публікі: сябры пісьменніцкай арганізацыі, літаратары-пачаткоўцы, чытачы і прадстаўнікі прэсы. Сяргей Астравец, Усевалад Сцебурака, Валянцін Дубатоўка Аляксей Пяткевіч...

18.03.2017
4654
Яўген Бясчасны прэзентаваўся ў Мінску (+ФОТА)

... Бясчаснага «Стой!». У гэтай кнізе – маладосць і экзістэнцыя, якія тэрытарыяльна і нацыянальна прыналежаць менавіта да Беларусі. Яўген Бясчасны У прэзентацыі ўзялі ўдзел паэты Георгій Барташ, Уладзімір Глазаў, Алег Гаргун, Алесь Емельянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ірына Карэніна,...

17.03.2017
2658
Мама Му вяртаецца: Юя Вісландэр у Мінску!

22-24 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна, кнігарні "Логвінаў" і галерэі "Ў". Мама Му вяртаецца! 22-24 сакавіка 2017 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета паўночных краін ладзіць у Мінску цыкл сустрэч з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача. Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з чарговай кніжкай «Хутчэй, Мама Му!», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы...

15.03.2017
5463
Прэзентацыя «Чытанкі для маленькіх 2» у юбілейны год беларускага кнігадруку (фота)

Прэзентацыя «Чытанкі для маленькіх 2» адбылася ў дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага 11 сакавіка, у суботу. Гэта вельмі прасторнае і ўдалае месца: пасярод чытальнай залы – хатка з комінам і домік Карлсана, які жыве на даху, горка і гульнявая пляцоўка. Дзеткам было дзе разгуляцца і палазіць. Але ўсіх запрасілі ў вялікую глядацкую залу са сцэнай. Вядоўца – папулярны паэт Андрэй Хадановіч, якога дзеткі слухаюць уважліва і нібы заварожана. Ён пацікавіўся, які юбілей мы сёлета святкуем. І адразу атрымаў...

15.03.2017
3188
«Дзеяслоўцы» выступілі на Аўстрыйскім культурным сезоне (+ФОТА)

14 сакавіка галоўны рэдактар часопіса, Старшыня СБП Барыс Пятровіч і адказны сакратар, паэт Анатоль Івашчанка ўзялі ўдзел у сімпозіуме ў межах Аўстрыйскага культурнага сезона. Шэраг навуковых сустрэч прайшлі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, зладжаныя Амбасадай Аўстрыі ў Беларусі і прысвечаныя ўмацаванню беларуска-аўстрыйскіх культурных сувязей. Злева направа: Андрэй Масквін, Георг Докс, Фердынанд Шмац, Валер Булгакаў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Таццяна Арцімовіч Барыс Пятровіч...

10.03.2017
2964
Міжваенны дзень жанчын

... З вялікімі перапынкамі, пакінуўшы 20 чарнавікоў, яны дайшлі да шчаслівага фінала: праект падтрымаў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яго на прэзентацыі прадставіў старшыня Саюза Барыс Пятровіч : “Мне б вельмі хацелася, каб гэтая кніга патрапіла ў студэнцкія аўдыторыі. Многія ...

06.03.2017
5872
Уладзімір Даніленка прэзентаваў сваю кнігу ў Мінску (ФОТАРЭПАРТАЖ)

На днях у Амбасадзе Украіны адбылася прэзентацыя празаічнай кнігі «Клетка для івалгі» кіраўніка Кіеўскай гарадской арганізацыі Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны Уладзіміра Даніленкі. Зборнік выйшаў у серыі «Кнігарня пісьменніка» СБП у перакладзе на беларускую мову Валерыя Стралко і Барыса Пятровіча. Валерый Джыгун Павітаў гледачоў Часовы Павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Джыгун . Вядоўцай была першы сакратар Пасольства Марыя Гуцала , выступілі дэпутат беларускага...

27.02.2017
3014
Вольга Гапеева прэзентуе новую кнігу

У кнігарні "ЛогвінаЎ". 2 сакавіка ў кнігарні «Логвінаў» а 19.00 (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай «Граматыка снегу». Снег, рэальны і метафізічны, паэзія і сама аўтарка – стануць асноўнымі тэмамі размовы, да якой таксама далучацца Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Вольга Бабкова і Валянцін Акудовіч. Мадэратар – Віталь Краўчанка . “Граматыка снегу” – пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 г. у выдавецтве “Галіяфы”. Новая кніга Вольгі...

27.02.2017
5554
Вольга Гапеева прэзентуе новую кнігу — 2 сакавіка

2 сакавіка ў кнігарні «Логвінаў» а 19.00 (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай «Граматыка снегу». Снег, рэальны і метафізічны, паэзія і сама аўтарка – стануць асноўнымі тэмамі размовы, да якой таксама далучацца Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Вольга Бабкова і Валянцін Акудовіч. Мадэратар – Віталь Краўчанка . “Граматыка снегу” – пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 г. у выдавецтве “Галіяфы”. Новая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення...

17.02.2017
2986
Прэзентацыя альбома «Матылёк» Таццяны Дайнекі (Беланогай)

21 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца музычна-літаратурная прэзентацыя альбома Таццяны Дайнекі (Беланогай) на вершы Яўгеніі Янішчыц «Матылёк». У праграме прагучаць песні з альбома пад акампанемент гітарыста Юрыя Хілаўца . Сваімі ўспамінамі падзеляцца сябры паэтэсы – Васіль Жуковіч, Хрысціна Лялько і іншыя. Рэцэнзія на альбом ТУТ : Падзея адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Месца: Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна Адрас:...

13.02.2017
4492
Мармазяўр, драпежнік і салодкі стол: як прэзентавалі новую «Чытанку для маленькіх»

У межах Стральцоўскага фэсту ў культурніцкай прасторы «Тартак» 12 лютага прайшоў ранішнік, дзе была прэзентавана «Чытанка для маленькіх-2». Яго маленькія і дарослыя госці праспявалі фальклорныя песні, абмеркавалі котак і пеўнікаў і даведаліся, што будзе, калі з'есці зашмат марозіва. Ранішнік быў падрыхтаваны па ўсіх традыцыях — “салодкі стол”, падарункі, песні і гульні. Прызы ад кампаній “Пяцісотгоднасць” і “Будзьма беларусамі!” — паштоўкі ад Лявона Вольскага і Дар’і Мандзік, якая, дарэчы, аформіла...

12.02.2017
5066
Новыя вершы на асфальце (+ФОТА)

У межах шостага міжнароднага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова ў галерэі TUT.BY 11 лютага адбылася прэзентацыя лепшых кніг паэзіі, выдадзеных за мінулы год. Некаторыя з іх паспелі ўжо атрымаць ацэнку крытыкаў і трапіць у рукі да сваіх чытачоў. Іншыя -- выдадзеныя зусім нядаўна -- чакаюць свайго часу, захоўваючы на сваіх старонках прыемны пах друкарскай фарбы. Наста Кудасава і гурт "Сон-трава" Вядоўцам на вечарыне выступіў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч , які...

07.02.2017
5144
Ранішнік-прэзентацыя «Чытанкі для маленькіх-2»

Імпрэза адбудзецца 12 лютага ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, правы ўваход, 4 паверх, ст. м. «Інстытут культуры», адразу за ГЦ «Мост»). Пачатак а 12-й гадзіне. Уваход вольны. У праграме ранішніка: - выступы паэтаў Веры Бурлак , Марыянны Кіяноўскай (Украіна), Андрэя Хадановіча ; - гульні-маляванкі ад мастачкі Дар'і Мандзік ; - гурт «Мярэжа» з гульнямі, спевамі, забаўлянкамі. Мадэратар: Анатоль Івашчанка Увага, акцыя: кожнаму, хто набудзе "Чытанку"...

06.02.2017
2693
Сяргей Абламейка: «Я напісаў кніжку, якой мне асабіста не хапала ў беларускай літаратуры»

6 лютага ў Галерэі «Ў» у межах моўных курсаў «Мова нанова» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Дом літаратара. Пісьменьніцкія гісторыі». Гэта 15 кароткіх апавяданьняў пра пісьменьнікаў. На прэзэнтацыі выступяць Міхась Скобла, Ірына Дубянецкая, Зьміцер Бартосік. «Цяпер у літаратуры модна пісаць раманы і аповесьці. А апавяданьні, як мне здаецца, нямодныя. А я нямодна люблю пісаць апавяданьні і чытаць апавяданьні. На мой погляд, цяпер час якраз на кароткія формы. Цяпер людзі пішуць кароткія...

06.02.2017
4115
Яхім Топал: Я не плачка і не збіральнік касцей

Пісьменнік Яхім Топал прэзентуе ў Беларусі свой раман “Цэх д’ябла”, які паўстаў пад уражаннем ад наведвання Беларусі і ў якім, сярод іншага, аўтар разважае, дзе ў Еўропе пачынаецца Усход. З Топалам мы размаўляем пра ягоную працу, пра сужыццё беларусаў, украінцаў ды рускіх у Празе, а таксама пра тое, што лічыць любога палітыка бясхібным – гэта шлях у пекла. Вы едзеце ў Мінск прэзентаваць беларускі пераклад свайго рамана “Цэх д’ябла”, што ўпершыню пабачыў свет у 2009 г. Як так сталася, што дзеянне...

31.01.2017
4574
VI Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (ПРАГРАМА)

Фестываль пройдзе 10, 11, 12 лютага ў Мінску. У ім возьмуць удзел паэты, перакладчыкі, музыканты з Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі, Чэхіі і Польшчы. Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", галерэя TUT.BY, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, Чэшскі цэнтр у Кіеве. ПРАГРАМА Пятніца, 10 лютага Галерэя...

30.01.2017
3802
«Пяцісотгоднасць» у Вілейцы

28 студзеня паэт Усевалад Сцебурака і пісьменнік, журналіст і выканаўца Зміцер Бартосік наведалі Вілейку ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць». Зміцер Бартосік і Усевалад Сцебурака Перад гасцямі ў рэдакцыі газеты “Волат” Зміцер Бартосік выступіў найперш як журналіст радыё “Свабода”, які распавёў пра сваю шматгадовую працу па збіранні жывой вуснай гісторыі Беларусі. Ён зачытаў шэраг цікавых фрагментаў з новай кнігі "Быў у пана верабейка гаварушчы", адказаў на пытанні з залы і праспяваў некалькі...

30.01.2017
2975
Кнігу перакладаў з Уладзіміра Высоцкага прэзентавалі ў Віцебску і Магілёве

Зборнік «Пра жыццё, пра волю, пра сябе» быў прадстаўлены ў Магілёўскай абласной бібліятэцы ў межах літаратурна-творчай гасцёўні «Натхненне». А ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» выступілі перакладнік твораў Высоцкага на беларускую мову Міхась Булавацкі і выканаўца Зміцер Бартосік. Фота А. Дабравіцынай Першую вечарыну наведалі навучэнцы Ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя. А.С. Пушкіна, старшыня Магілёўскай філіі СБП Мікола Яцкоў , намеснік...

Вынік пошуку: 81-100 з 144 Першая | | 34567 | | Апошняя