Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


09.11.2016
2972
У Брэсце прэзентавалі кнігу Алены Ігнацюк

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага прайшла вечарына, прысвечаная выхаду кнігі Алены Ігнацюк “Будзе ўсё наадварот”. Алена Ігнацюк Вечарына складалася з некалькіх частак, асноўнаю з якіх была гутарка-дыскусія аўтаркі зборніка з загадчыкам кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна Уладзімірам Сенькаўцом, які быў і асноўным вядоўцам вечарыны. Размова вялася вакол трох выпушчаных паэтычных кніг, пытанняў творчага метаду, зацікаўленняў паэткі...

08.11.2016
5402
Першы том са збору твораў Яўгеніі Янішчыц прэзентавалі ў Магілёве

3 лістапада ў Магілёве ў бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя першага тома выдання «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі». Гэта выданне, якое пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука”, — першы грунтоўны збор твораў таленавітай беларускай паэткі і перакладчыцы. Асноўную частку матэрыялаў для выдання сабралі і падрыхтавалі яго ўкладальніцы — дацэнт Інстытута мовы і літаратуры Святлана Калядка і магілёўскі літаратар і паэт Тамара Аўсяннікава . Тамара Аўсяннікава У першы...

04.11.2016
4849
«Пяцісотгоднасць» у Гомелі (+фота)

1 лістапада ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”, адбылася сустрэча слухачоў гомельскай філіі курсаў “Мова Нанова” з пісьменнікамі, прадстаўнікамі выданняў "Гарбузік" і "Дзеяслоў". Гомель наведалі рэдактаркі літаратурна-забаўляльнага альманаха для дзетак “Гарбузік” Паліна Грынчанка і Вольга Мазурава , а таксама паэт, супрацоўнік часопіса “Дзеяслоў” Анатоль Івашчанка . Да гасцей далучыўся...

28.10.2016
5092
«Гарбузік» едзе ў Гомель — 1 лістапада

1 лістапада ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць” рэдакцыя літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха “Гарбузік” – Паліна Грынчанка і Вольга Мазурава – завітае ў Гомель. Літаратурна-музычную частку сустрэчы забяспечыць паэт, супрацоўнік часопіса “Дзеяслоў ” Анатоль Івашчанка . Імпрэза адбудзецца па адрасе: Гомель, пр. Леніна, 3, Навукова-тэхнічная бібліятэка (2 паверх). Пачатак а 17:30. ПРА ЧАСОПІС ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

27.10.2016
3773
Сяргей Астравец прэзентаваў сваё «Саргасава мора» (+ФОТА)

26 кастрычніка ў Мінску ў музеі Петруся Броўкі гарадзенскі літаратар, публіцыст і эсэіст прадставіў сваю новую кнігу апавяданняў, якая пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мадэраваў сустрэчу Барыс Пятровіч. Сяргей Астравец -- аўтар сямі кніг, якія змяшчаюць прозу, эсэ, зацемкі, рэпартажы. "Саргасава мора" -- восьмая кніга. У творчым наробку літаратара шматлікія матэрыялы на гісторыка-культурную і сацыяльна-палітычную тэматыку, спадар Сяргей...

26.10.2016
4348
«Пяцісотгоднасць» завітала ў Віцебск (ФОТА)

25 кастрычніка ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. Машэрава прайшла гістарычная лекцыя-віктарына “Пяцісотгоднасць”, прысвечаная юбілею беларускага кнігадрукавання, што ладзіцца грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Таццяна Грыневіч-Матафонава ў акружэнні гледачоў У чытальнай залі ўніверсітэцкай бібліятэкі сабраліся не толькі студэнты гістарычнага і філалагічнага факультэтаў, але таксама віцебскія школьнікі, выхавацелі дзіцячых садкоў...

25.10.2016
2934
Сяргей Прылуцкі і Павал Касцюкевіч у Брэсце

У межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” Сяргей Прылуцкі прэзентуе кнігу вершаў Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” у сваім перакладзе з паўночнакарэйскай, а Павал Касцюкевіч - сямейную сагу “План Бабарозы”. 31 кастрычніка. Прастора КХ, Халтурына 2\1, пачатак а 19. Уваход – вольны Крыху пра кнігі. Новая кніга вершаў Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў" у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае...

25.10.2016
2285
Паўночнакарэйскі паэт у перакладзе Сяргея Прылуцкага

31 кастрычніка – у Брэсце і 4 лістапада – у Мінску. У віленскім выдавецтве “Логвінаў” выйшла новая кніга вершаў Кім Чжун Хо "Патрыятызм для чайнікаў" у перакладзе з паўночнакарэйскай мовы Сяргея Прылуцкага. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя...

21.10.2016
2911
Аксана Спрынчан і Усевалад Сцебурака завіталі ў Іллю (+ФОТА)

20 кастрычніка ў Іллі Вілейскага раёна адбыліся дзве творчыя сустрэчы сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэтым разам у мястэчка завіталі паэты Аксана Спрынчан і Усевалад Сцебурака. Першая імпрэза адбылася ў Іллянскай сярэдняй школе, дзе ў актавай залі сабралася каля сотні вучняў і настаўнікаў. Госці пачыталі свае вершы, распавялі пра літаратурнае жыццё краіны і пазнаёмілі моладзь з праектам “Пяцісотгоднасць” – прымеркаваным да юбілею беларускага кнігадрукавання, што ладзіцца сёлета культурніцкай...

19.10.2016
3273
Аўтограф-сесія аўтаркі містычнага рамана пра Мінск Паліны Качатковай

У кнігарні "Галіяфы". 27 кастрычніка. Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, павільён 66, цокальны паверх). 19:00. Імпрэза прысвечаная выхаду новай кнігі Паліны Качатковай. Аўтарка прачытае фрагмент містычнага раману пра Мінск «Кватэра №0», Яго пачатак надрукаваны ў кнізе «Гняздо-2». Раман прысвечаны гісторыі адной таямнічай кватэры на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Папярэдняя кніга прозы Паліны Качатковай у 2013 годзе ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае...

17.10.2016
4204
«Гняздо-2» Паліны Качатковай

... гадоў, а таксама творы, напісаныя пасля 2012 года, і аповесць «Паэт» пра класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Месца правядзення прэзентацыі было абрана невыпадкова, бо пісьменніца сама нарадзілася ў Оршы. Алесь Бяляцкі На імпрэзу прыехалі вядомыя дзеячы культуры ...

12.10.2016
6282
«Паэтаў планеты» прадставілі ў Мінску (фотарэпартаж)

... Іван Філімонаў Песню на верш П'ера дэ Рансара ў перакладзе на беларускую выконвае Юры Несцярэнка Кацярына Маціеўская Андрэй Хадановіч На прэзентацыі выступалі філолагі і перакладчыкі, якія ўзялі ўдзел у падрыхтоўцы серыі "Паэты планеты", дэманстраваўся відэаролік па матывах ...

11.10.2016
4268
Першыя кнігі з серыі «Паэты планеты» прэзентуюць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы

Сёння, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2-гі паверх) пройдзе прэзентацыя першых 9-ці кніг серыі «Паэты планеты» з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў — Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты і іншых. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы. У серыі дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П’ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыя Рыльке, Габрыэлы Містраль. Кнігі Умара Хаяма...

10.10.2016
4074
У Магілёве адзначылі 85-годдзе Ніла Гілевіча

У Палацы культуры Магілёўскай вобласці адбылася імпрэза, прысвечаная 85-годдзю Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Саліст ВІА "Каскад" Леанід Савіцкі выканаў адну з найвядомейшых песень на верш Гілевіча "А я лягу-прылягу...". Сваім пачуццём гумару "запаліла" залу Тамара Цыганкова, а вершы народнага паэта прачыталі Сяржук Кавылкін, Настасся Латоціна і Карына Бурачэўская. Шмат розных малавядомых і цікавых фактаў распавялі літаратары Тамара Аўсяннікава і Сяргей Украінка...

06.10.2016
4035
26 000 тамоў: у Мінску прэзентавалі новыя кнігі выдавецтва «Папуры» (+ФОТА, ВІДЭА)

Не паспелі яшчэ ахаладзіцца сцены Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ад дыхання прыхільнікаў творчасці Ніла Гілевіча, як на наступны дзень у той жа зале зноў было шмат народу. Выдаўцы, літаратары і неабыякавыя людзі сабраліся адсвяткаваць выхад адразу трынацццаці новых кніг серыі “Мая беларуская кніга” выдавецтва “Папуры”. Як сказаў вядоўца імпрэзы, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў , "дваццаць шэсць тысяч кніг на беларускай мове пабачылі свет – не кожны дзень здараецца такая падзея"....

05.10.2016
4483
Брытанскі крытык прадставіў кнігу пра жывых беларускіх паэтаў (фота)

Арнольд Макмілін выбраў 40 беларускіх паэтаў, што выдалі свае першыя зборнікі ў пачатку ХХІ стагоддзя. “Прыемна, што не толькі спецслужбы сочаць за літаратарамі, але і брытанскі крытык”, — прызнаўся паэт Алесь Емяльянаў, што сярод іншых таксама трапіў пад разбор. Ён прачытаў некалькі сваіх вершаў і падзякаваў Макміліну за яго працу. Нашай літаратурай Арнольд зацікавіўся яшчэ ў студэнцкія гады, калі адзін з прафесараў параіў яму вывучаць і даследаваць менавіта беларускую. Пасля спадару Макміліну...

28.09.2016
4367
Мора радасці на прэзентацыі «Возера Радасці» (+фота)

Раман «Возера радасці» з’явіўся ў продажы яшчэ ўлетку, таму вечарына, арганізаваная кампаніяй «Будзьма беларусамі!» 27 верасня ў Галерэі TUT.BY, чымсьці нагадвала сустрэчу кніжнага клуба: наведнікі дзяліліся ўражаннямі і параўноўвалі ўласныя эмоцыі ад прачытання кнігі з чужымі. Дыхтоўны і прафесійны канферанс прадэманстраваў Усевалад Сцебурака , а музычнае аздабленне вечара забяспечылі вядомыя эксперыментатары з фальклорам, гурт “VuRaj” . Яны распачалі вечарыну і ўмоўна падзялілі яе на дзве часткі:...

28.09.2016
4515
Прэзентацыя чарговых тамоў серыі «Мая беларуская кніга»

У музеі Максіма Багдановіча. Музей Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 7а). Пачатак а 18.30. У серыі «Мая беларуская кніга» , раней пабачылі свет ужо 38 тамоў айчыннай класікі. Чарговыя 13 кніжак будуць прадстаўлены чытачам 5 кастрычніка. Слова возьмуць сябры рэдакцыйнай рады Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Тычына, спадкаемцы і сваякі нашых класікаў Мікола і Сяргей Гілевіч, Алена Сінкевіч, Андрэй Фёдараў і іншыя. Спявацьме Лявон...

27.09.2016
4381
Віктар Марціновіч у Магілёве

З прэзентацыяй новага рамана “Возера радасці” Магілёў наведалі ягоны аўтар Віктар Марціновіч і паэт Віталь Рыжкоў, які перакладаў раман з расейскай мовы. Падчас сустрэчы Віктар Марціновіч больш падрабязна распавёў пра свой новы раман, нават крыху раскрыў таямніцы сюжэта, каб дадаць інтрыгі чытачам, якія возьмуцца за кнігу. Пасля расповед перахапіў Віталь Рыжкоў. Ён расказаў пра складанасці і асаблівасці перакладу прозы Марціновіча. “Возера радасці” – ужо не першая кніга ўзгаданага аўтара, над якой...

Вынік пошуку: 121-139 з 139 Першая | | 34567 | | Апошняя