Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце


25.04.2018
6156
Сустрэчы з «Будзьма беларусамі!» (ФОТА)

Мінулы тыдзень не абышоўся без пазнавальных, цікавых, напоўненых радасцю і душэўнай цеплынёй “Будзьмаўскіх” сустрэч. Распачаў гэтыя сустрэчы ў нядзелю (16 красавіка) Алесь Камоцкі , які выступіў на чарговым паседжанні гарадскога клуба ветэранаў працы “Таленты і прыхільнікі”. Спадар Алесь выканаў шэраг уласных песень для прыхільнікаў бардаўскага талента, пачытаў вершы. Каля паўсотні ветэранаў з задавальненнем прынялі ўдзел у сустрэчы з паэтам-сучаснікам, якая была па-сяброўску цёплай і цудоўнай!...

23.04.2018
5128
Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

У Бычках — на радзіме Васіля Быкава — 19-24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік «Сакрэты беларускай культуры», на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя...

20.04.2018
4697
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Мінулы тыдзень быў вельмі багаты на падарожжы для нашых выступоўцаў. Так, у панядзелак 9 красавіка творчы саюз: Зміцер Бартосік, Сяргей Чыгрын, Валерый Петрыкевіч – наведаліся на Гарадзеншчыну. У школах в. Райца, а.г. Валеўка, а.г. Дварэц сустракалі знакамітых творцаў. У Райцаўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – сярэдняя школа дзеці даведаліся пра сучасныя кнігавыдавецкія магчымасці, пра тое, хто такі “бібліяфіл”, праявілі сваё веданне беларускіх пісьменнікаў і іх твораў, за што атрымалі...

13.04.2018
5780
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Улады супраць таго, каб на доме ў Зэльве, дзе жыла Ларыса Геніюш, з’явілася памятная шыльда. Але пры гэтым спасылаюцца на тое, што нібыта супраць гэтага выступаюць людзі. Пра гэта і не толькі распавядае госць Рацыі – пісьменнік, краязнавец, мецэнат, лаўрэат прэміі “Воін Святла”, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў – Валянцін Дубатоўка. РР: Пачнем з тэмы, якая тычыцца Ларысы Геніюш, а дакладней тычыцца спробы ўсталявання мемарыяльнай дошкі на яе доме ў Зэльве...

03.04.2018
4575
Пабачыў свет «Новы замак»

У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» з’явіўся літаратурны альманах «Новы замак» за 2017 год Гарадзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Гэта ўжо шосты выпуск альманаха. «Новы замак» выйшаў пад рэдакцыяй Янкі Трацяка. Альманах даволі разнайстайны на літаратурныя жанры, і ён парадуе ўсіх, хто цікавіцца паэзіяй, прозай, перакладамі, літаратуразнаўствам, эпісталярыем і гумарам. З новымі празаічнымі творамі чытачоў пазнаёмяць Віктар Варанец, Аркадзь Ліцьвін, Анатоль Брусевіч, Валянцін...

21.03.2018
5645
Тыдзень вясновых сустрэч ад «Будзьма беларусамі!»

Распачаўся мінулы тыдзень творчай сустрэчай Веры Аляксандраўны Буланда са студэнтамі і выкладчыкамі лячэбнага факультэта Медыцынскага ўніверсітэта. Прыемнай нечаканасцю сталі вершы Пімена Панчанкі, якімі студэнты сустрэлі спадарыню Веру. Сюрпрызам “у адказ” стала тое, што з паэткай прыехала кампазітар Тамара Іванаўна Кашчэва – і сустрэча пераўтварылася ў літаратурна-музычную імпрэзу. Слухачы шмат даведаліся цікавых гісторый з жыцця Веры Аляксандраўны і яе настаўніцы (якая сядзела за адной партай...

06.03.2018
5907
Сустракаем вясну з «Будзьма беларусамі!» (творчыя сустрэчы за мінулы тыдзень)

Вось і прыйшла вясна! Пакуль, праўда, толькі каляндарная… А творчыя сустрэчы з сучаснымі майстрамі слова працягваюцца. У перадапошні дзень зімы бар “Beer and Wine” быў сагрэты цёплай сустрэчай з Усеваладам Сцебуракам, Канстанцінам Касяком і Мікалаем Плавінскім. Імпрэза адбылася з нагоды выхаду кнігі “Самурай” Алеся Кіркевіча. Першы дзень вясны ў бібліятэцы № 7 горада Мінска разам з трэцякласнікамі суседняй школы сустракалі тэатр “Лямцавая батлейка” і перакладчыкі Андрэй Хадановіч і Надзея...

22.02.2018
9760
«Дзеяслоў» на Дні роднай мовы ў ляхавіцкай гімназіі

Учора ў Дзень роднай мовы беларускія літаратары наведалі Берасцейшчыну, а менавіта гімназію горада Ляхавічы. Сустрэча з рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» і паэтам Алесем Разанавым сабрала больш за сто мясцовых гімназістаў, настаўнікаў і трывала некалькі гадзін. Паездка адбывалася ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!". Адкрыццё святкаванняў пачалося з канцэрту да Дня роднай мовы, які падрыхтавалі навучэнцы гімназіі. Прагучалі песні, прысвечаныя роднаму краю, гімназісты...

15.12.2017
6835
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

9 снежня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына, прымеркаваная да 200-годдзя Таварыства філаматаў. Віталь Еўмянькоў У імпрэзе прынялі ўдзел пісьменнік, сябра СБП, кандыдат філалагічных навук, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова Віталь Еўмянькоў і госць з Мінска, бард, паэт і перакладчык Аляксей Жбанаў. Віталь Еўмянькоў распавёў пра жыццё і дзейнасць філаматаў, гісторыю ўзнікнення гэтага тайнага таварыства, якое складалася з лепшых прадстаўнікоў...

12.12.2017
5297
Дарогамі роднай зямлі – памяці Уладзіміра Рагуцкага

Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Уладзіміра Рагуцкага 9 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная вечарына. Пра жыццёвы шлях паэта распавёў пісьменнік, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Яцкоў . Выступае Мікола Яцкоў Ён адзначыў, што вёска Цёплае Чавускага раёна, дзе 9 снежня 1917 года нарадзіўся У. Рагуцкі, знаходзіцца зусім недалёка ад вёскі Брылі, а гэта значыць, што мы можам лічыць паэта нашым земляком...

29.11.2017
10320
У Слоніме ўшанавалі памяць Алега Лойкі

24 лістапада ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа ўрачыста адкрылі музейны пакой Алега Лойкі (1931-2008) – доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка, былога дэкана філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Сяргей Чыгрын, Вячаслаў Рагойша, сястра Алега Лойкі Людміла Клімовіч і Анатоль Верабей Алег Лойка быў родам са Слоніма. Адсюль ён пачынаў свой шлях у вялікую літаратуру і навуку. А калі пайшоў...

26.11.2017
6440
Памёр Алесь Каско (10.12.1951 - 26.11.2017)

Сёння на 66-м годзе жыцця памёр вядомы паэт Алесь Канстанцінавіч Каско. Развітанне з паэтам адбудзецца заўтра ў Жабінцы. Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Берасцейскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна, беларускую мову і літаратуру...

24.11.2017
5855
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве

29 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16) адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Злева направа: Лейф Ульсан, Сяржук Доўгушаў, Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава Возьмуць удзел: памочнік Пасла Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Алеся Літвіноўская, шведскі рэжысёр Лейф Ульсан, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыца Алеся Башарымава, намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх...

23.11.2017
6589
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Сёння, пад дэвізам "Ведай нашых", у мінскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў. У будучым годзе – невялікі юбілей, менавіта ў 2008-м выйшаў першы абласны альманах Саюза беларускіх пісьменнікаў, а менавіта выданне яго Брэсцкай абласной філіі “Жырандоля”. Аўтарам ідэі і ўкладальніцай яго з’яўлялася паэтка Ніна Мацяш, тагачасная старшыня абласнога аддзялення СБП. З цягам часу ўласныя літаратурныя альманахі займелі...

22.11.2017
5234
Ала Петрушкевіч прэзентавала ў Гародні «Шчонаўскія абразкі» (+відэа)

Першая ў Гародні прэзентацыя кніжкі прозы Альжбеты Кеды «Шчонаўскія абразкі» прайшла ў Народным клубе творчай інтэлігенцыі «Грані». Кніжка пра малую радзіму – вёску Шчонава на Карэліччыне, з фотаздымкамі і кароткімі гісторыямі, якія, як чалавечая памяць, збіраюцца ўсё жыццё. Перайсці на прозу паэтцы Але Петрушкевіч, якая ўзяла псеўданім празаіка Альжбеты Кеды, было неабходна. Кажа аўтарка: – Ведаеце, пісаць прозу вельмі не проста. Лічу, што проза – гэта нейкі этап сталага развіцця пісьменніка,...

22.11.2017
4900
Памяці Ігара Жука

У Гародні, у Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы адбылася вечарына памяці Ігара Жука. Вечарына была адначасова і прэзентацыяй кнігі Ігара Жука “Прыхінуцца да крыніцы”, якая прысвечана класікам беларускай літаратуры Якубу Коласу ды Янку Купалу. Пра Ігара Жука ўзгадвае старшыня філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў у Гародні Валянцін Дубатоўка : – Гэта з’ява ў літаратуры на Гарадзеншчыне, ва ўніверсітэцкім жыцці. Гэта чалавек, які шмат рабіў для літаратуры, для пішучай...

21.11.2017
11668
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску

23 лістапада а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вялікая вечарына-прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ведай нашых!». Уваход вольны. Літаратурны музей Максіма Багдановіча У праграме: выступы сяброў абласных пісьменніцкіх арганізацый з Брэста, Віцебска, Гародні, Гомеля і Магілёва на чале са старшынямі Міколам Аляхновічам, Анатолем Бароўскім, Валянцінам Дубатоўкам, Анастасіяй Лазебнай, Міколам Яцковым. Выступіць аўтар...

15.11.2017
7866
Святліца збірае сяброў

Такімі словамі можна азначыць паэтычную сустрэчу-справаздачу магілёўскага моладзевага літаратурнага клубу “Святліца”. Юныя паэты і паважаныя госці сабраліся 11 лістапада ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна, каб паказаць свае новыя вершы, пашырыць кола знаёмстваў, прыцягнуць у свой творчы калектыў новых сябраў. Звычайна гэткія вялікія імпрэзы, а сустрэча сабрала амаль пяцьдзясят чалавек, “Святліца” ладзіць двойчы на год. Сённяшняя падзея – гэта восеньская літаратурная справаздача, падчас якой падводзяцца...

13.11.2017
4844
Прэзентацыя новай кнігі Ігара Жука ў Гародні – 19 лістапада

19 лістапада ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора (Акадэмічная, 2) адбудзецца прэзентацыя новай пасмяротнай кнігі Ігара Жука «Прыхінуцца да крыніцы», прысвечанай творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Доктар філалагічных навук, прафесар Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Ігар Васільевіч Жук (1957–2017) планаваў выданне кнігі да свайго шасцідзесяцігоддзя, аднак не паспеў рэалізаваць задуманае. Удзел...

04.11.2017
5909
Рэгіянальны круглы стол адбыўся ў Лунінцы

На восьмы штогадовы рэгіянальны круглы стол літаратараў і журналістаў, зладжаны Лунінецкай філіяй ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і сябрамі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прыехалі госці з Пінска, Століна, Ганцавічаў і Баранавічаў. У межах імпрэзы адбыліся дзясятыя Лунінецкія краязнаўчыя чытанні і прэзентацыя зборніка “Краязнаўчымі шляхамі Лунінеччыны”, які ўклаў гісторык, сябра ГА “БАЖ” Вадзім Жылко. “Краязнаўчая тэматыка ў той ці іншай ступені цікавіць многіх чытачоў, таму рэгіянальныя...

Вынік пошуку: 41-60 з 125 Першая | | 12345 | | Апошняя